Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат на дзень малітвы ў цішыні, які адбудзецца 7 снежня ў Гудагаі.
Тэма рэкалекцый — «Што можаш зрабіць сёння, не адкладвай на заўтра».
На рэкалекцыі, як адзначаюць арганізатары, запрашаюцца тыя, хто хоча спаткацца з Богам, мае што Яму сказаць, хоча пачуць Яго голас, а таксама пачуць сябе.
З сабой мець Біблію і нататнік.
Усе пытанні і запіс па тэлефоне:
+375 29 525 53 30 с. Магдаліна Кулай