Пошук

31.10.2019 16:19   Catholic.by

З 4 па 6 лістапада ў Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбудзецца дыяцэзіяльная сустрэча для міністрантаў і юнакоў, якія разважаюць пра сваё пакліканне.

У межах сустрэчы запланаваны шэраг практычных заняткаў па літургічнай службе алтара, духоўныя канферэнцыі, размова з семінарыстамі і святарамі, творчыя і спартыўныя мерапрыемствы, спаборніцтвы.

Будзе магчымасць праявіць свае таленты і проста пабыць з Богам у непаўторнай атмасферы семінарыйнага рытму жыцця.

Пачатак 4 лістапада ў 13.00, заканчэнне 6 лістапада ў 14.00. Узрост удзельнікаў — ад 12 гадоў.

З сабой неабходна мець нататнік, ручку, комжу і спартыўную вопратку.

Жадаючых прыняць удзел у сустрэчы арганізатары просяць загадзя паведаміць па тэлефонах:

+375 25 604 41 86, +375 29 240 67 38 (кс. Юрый),

e-mail: pinskdioces@gmail.com

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця