![](/3/images/news/2019/10/2019-10-25-jesus-ordains-apostles1.jpg)
16 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, галоўнай Апякункі Гродзенскай дыяцэзіі, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне аднаму дыякану і дыяканскае пасвячэнне пяці семінарыстам.
Як паведамляе партал Grodnensis.by, сакрамэнт пасвячэння другой ступені прыме дыякан Віталій Валюк, а дыяканскае пасвячэнне атрымаюць Яўген Амасёнак, Дзмітрый Малец, Томаш Мікалайчык, Андрэй Струкель і Павел Шэмет.
Урачыстасць пасвячэнняў адбудзецца ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне.
Пачатак святой Імшы ў 12.00.