Пошук

10.10.2019 11:29   Паводле: Viartannie.org / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: es.dreamstime.com

Жадаючых пазнаваць Божае слова і жыць ім запрашаюць на біблійны курс «Эмаўс», які пройдзе ў Воршы з 18 па 20 кастрычніка.

Біблійныя курсы праводзяцца ўжо больш за два гады, але і тыя, хто далучаецца ўпершыню, могуць лёгка ўключыцца ў праграму.

Гэтым разам удзельнікі курсу будуць разважаць над першымі раздзеламі першай кнігі Бібліі — Кнігі Быцця.

Адказныя за курс — доктар біблійнай тэалогіі Уладзіслаў Валаховіч і кс. Аляксандр Жарнасек МІС.

Курс распачнецца ў пятніцу 18 кастрычніка ў 18.00, а завершыцца ў нядзелю 20 кастрычніка ў 17.30.

Абавязковы запіс да 16 кастрчніка па тэлефоне:
+375 (29) 713 02 33

Адрас: г. Орша, вул. Савецкая, 6.

Абноўлена 10.10.2019 11:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця