21–22 верасня пры гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) адбудзецца дыяцэзіяльны фестываль рэлігійнай песні Te Deum Laudamus.
Як паведамляе партал Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by, у фестывалі прымуць удзел дзеці і моладзь з парафій дыяцэзіі. Спецыяльным госцем стане семінарыйны гурт Ave, які выступіць з канцэртам.
Праграма:
21 верасня, субота
15.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў (тэатральная зала)
16.00 – урачыстае адкрыццё фестывалю
16.15–18.00 – праслухоўванне салістаў, дуэтаў і гуртоў
19.00 – святая Імша ў касцёле
19.45 – канцэрт гурта Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне Ave
22 верасня, нядзеля
9.30 – галоўны канцэрт
12.00 – святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч