Пошук

06.09.2019 08:40   Catholic.by
Фота з архіва парафіі ў Бялынічах.

У нядзелю 8 верасня ў Бялынічах, што пад Магілёвам, пройдзе адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Бялыніцкай — адной з першых на нашых землях цудатворных ікон Найсвяцейшай Панны Марыі, каранаваных папскімі каронамі.

Напярэдадні свята, у суботу 7 верасня, на фэст у Бялынічы выйдзе ІV Пешая пілігрымка з Магілёва, якая сёлета праходзіць пад дэвізам «Моладзь, вера і пакліканне».

Урачыстасць распачнецца працэсіяй з копіяй абраза Маці Божай Бялыніцкай а 15-й гадзіне.

Цэлебрацыю галоўнай адпустовай святой Імшы ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобл. біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, душпастыр парафіі ў Бялынічах кс. Юзаф Сярпейка і ўсе мясцовыя вернікі шчыра запрашаюць узяць удзел ва ўрачыстасці, якая адбудзецца ў капліцы Маці Божай Бялыніцкай па адрасе:

г. Бялынічы, вул Калініна, 37.

https://yandex.by/maps/-/CGSiaIy-

Абноўлена 06.09.2019 13:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа