Пошук

28.08.2019 13:09   Catholic.by

У суботу 12 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах пройдзе IV фестываль Марыйных песень Mater Deі. Да ўдзелу запрашаюцца хоры дарослых, дзіцячыя хоры, ансамблі, салісты і спяваючыя сем’і.

Умовы ўдзелу:

  • удзельнікі павінны падрыхтаваць два творы, у тым ліку адзін абавязкова на беларускай мове;
  • акрамя таго, трэба падрыхтаваць творы «Serdeczna Matko» і «Ты за сабою нас вядзеш», якія будуць выконвацца ўсімі ўдзельнікамі на пачатак і заканчэнне фестывалю;
  • калектывы і салісты могуць выконваць творы акапэла або ў суправаджэнні аднаго музычнага інструмента.

Анкету на ўдзел дасылаць на адрас: г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6, брат Карнэліуш Консэк, або mater.dei@tlen.pl да 30 верасня.

Конкурс адбудзецца ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай, г. Баранавічы, пр. Савецкі, 18. Пачатак у 11.00.

Спампаваць анкету можна ТУТ>>>

Даведкі па тэлефоне:

+375 29 227 38 84 — брат Карнэліуш

Абноўлена 28.08.2019 17:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця