У суботу 17 жніўня ў Мінску адбудуцца ўрачыстасці ў гонар святога Роха, прымеркаваныя да 155-годдзя асвячэння касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы.
Праграма святкавання
- 11.00 — малітва перад алтаром св. Роха
- 12.00 — урачыстая святая Імша на палявым алтары
- 13.30 — пачастунак
- 14.00 — канцэртная праграма і конкурсы для найменшых
Пробашч залатагорскай парафіі кс. канонік Юрый Санько ад імя ўсіх вернікаў сардэчна запрашае далучыцца да свята самай старажытнай парафіяльнай супольнасці ў Мінску, якая вядзе сваю гісторыю з XIV стагоддзя.