Пошук

05.08.2019 10:37   Catholic.by
Фота virtual-college.co.uk

Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі запрашае тых, хто рыхтуецца працаваць кансультантамі сямейнага жыцця ці ўжо працуе імі, і іншых зацікаўленых на курсы-рэкалекцыі, якія пройдуць з 23 па 27 жніўня ў Навагрудку (вул. Першага мая, 26).

На працягу гэтых дзён прапануецца цыкл сустрэч, падчас якіх удзельнікі паглыбяць свае веды ў пытаннях веры, сямейнага жыцця, пра спосабы будавання добрых стасункаў у сужэнстве.

Курсы-рэкалекцыі маюць хрысціянскі характар. Галоўным пунктам дня будзе Эўхарыстыя. Малітоўнае жыццё вернікі змогуць паглыбіць падчас штодзённай святой Імшы і разважання над Божым словам.

Гэтыя рэкалекцыі стануць магчымасцю пабыць удалечыні ад гарадской мітусні.

Дзякуючы добрым уражанням удзельнікаў, дадзеныя курсы-рэкалекцыі — працэс, які не заканчваецца пасля чатырох дзён, а заахвочвае новых людзей да ўдзелу ў плануемых занятках на «Курсах сямейнага жыцця» ў Гродне i Мiнску пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Запіс да 17 жніўня па тэлефоне:

+375 29 588 42 73 — Ірына Мялешка
meleshko_irina@mail.ru

Абноўлена 17.08.2019 13:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа