Моладзевы цэнтр культуры і творчасці імя святога Францiшка Сальскага «Вальдокко» аб’яўляе набор вучняў на новы навучальны год.
Як паведамляе Sdb.by, цэнтр прапануе заняткі для дзяцей і дарослых па наступных напрамках:
- ігра на музычных інструментах (фартэпіяна, скрыпка, гітара і г.д.);
- акадэмічны і эстрадны вакал;
- сальфеджыо;
- тэатральная творчасць (акцёрскае майстэрства, прамоўніцкае мастацтва; разняволенне і творчае развіццё);
- выяўленчае мастацтва (малюнак, лепка, габелен, батык);
- практычная псіхалогія
PRO-бацькі: зразумей сваё дзіця:
- Курс «Моцныя бацькі – моцныя дзеці»
- «Мастацтва быць бацькамі»
- «Сталеем разам з падлеткам»
Праграмы для дзяцей і моладзі:
- «Будучы першакласнік»
- «Я першакласнік»
- «Самаразвіццё асобы»
- «Радасць пазнання»
- «Азбука зносін»
- «Прафесійная арыентацыя»
«Каманда нашых прафесійных педагогаў з радасцю чакае вас і жадае падзяліцца сваімі ведамі!» — адзначаюць у моладзевым цэнтры.
Заняткі будуць адбывацца пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
+375 29 167 72 54