З 25 па 31 ліпеня пройдзе пілігрымка з Гродна да месца мучаніцтва благаслаўлёных сясцёр назарэтанак з Навагрудка. Дэвіз пілігрымкі — «Бог шукае чалавека ў табе».
Сястра Марыя Стэла і дзесяць яе паплечніц з Кангрэгацыі Святой Сям’і з Назарэта былі расстраляныя нацыстамі ў Батароўскім лесе каля Навагрудка 1 жніўня 1943 г. Сёстры ахвяравалі сваё жыццё за 120 чалавек, арыштаваных і прысуджаных да расстрэлу. Смяротнае пакаранне было заменена для арыштаваных на прымусовыя працы ў Германіі. Усе вывезеныя перажылі вайну. Назарэтанкі былі беатыфікаваны папам Янам Паўлам ІІ 5 сакавіка 2000 г. на плошчы св. Пятра ў Рыме.
МАРШРУТ
25 ліпеня, чацвер
Гродна – Азёры (25 км)
- 9.00 — св. Імша ў пабрыгіцкім касцёле ў Гродне
- 10.15 — выхад пілігрымаў
- 19.00 — Азёры
26 ліпеня, пятніца
Азёры – Астрына (25 км)
- 8.00 — св. Імша
- 9.00 — выхад пілігрымаў
- 19.00 — Астрына
27 ліпеня, субота
Астрына – Шчучын (22 км)
- 8.00 — св. Імша
- 9.00 — выхад пілігрымаў
- 18.45 — Шчучын
28 ліпеня, нядзеля
Шчучын – Жалудок (25 км)
- 8.00 — св. Імша
- 9.00 — выхад пілігрымаў
- 19.00 — Жалудок
29 ліпеня, панядзелак
Жалудок – Беліца (24 км)
- 8.00 — св. Імша
- 9.00 — выхад пілігрымаў
- 19.00 — Беліца
30 ліпеня, аўторак
Беліца – Бярозаўка (23 км)
- 8.00 — св. Імша
- 9.00 — выхад пілігрымаў
- 18.45 — Бярозаўка
31 ліпеня, серада
Бярозаўка – Навагрудак (27 км)
- 7.00 — выхад пілігрымаў
- 18.00 — св. Імша ў Батароўскім лесе на месцы мучаніцтва сясцёр назарэтанак
- 20.00 — Навагрудак, вячэра
- 21.00 — начное чуванне ў Санктуарыі благаслаўлёных сясцёр мучаніц, падрыхтаванае пілігрымамі
1 жніўня, чацвер
- 4.30 — святая Імша ў гадзіну мучаніцтва благаслаўлёных Марыі Стэлы і паплечніц, мучаніц Другой сусветнай вайны.
Духоўны кіраўнік пілігрымкі — кс. Генадзь Кухарэвіч CSMA
Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
+375 (29) 882 60 88 — сястра Філатэя
Арганізацыйная сустрэча для пілігрымаў адбудзецца 23 ліпеня ў 20.00 у касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім) у Гродне, вул. Маладзёжная, 2.