20 ліпеня з Гродна вырушыць пешая пілігрымка ў Навумавічы да месца, дзе падчас Другой сусветнай вайны былі расстраляныя і пахаваныя жыхары Гродна і Ліпска, сярод якіх таксама благаслаўлёная Мар’яна Бярнацкая.
Дэвіз сёлетняй пілігрымкі: «Пакліканыя да веры і сведчання аб Хрысце».
Збор пілігрымаў у 12.00 у касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі), дзе адбудзецца супольная малітва, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і благаслаўленне пілігрымаў.
Пілігрымы прыбудуць на «Форт № 2» каля Навумавічаў, каб прыняць удзел у св. Імшы ў памяць аб загінулых. Пачатак у 19.00.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
+375 (29) 286 31 78 — кс. канонік Антоні Грэмза.
Да ўвагі ўдзельнікаў
- непаўналетнія дапускаюцца ў пілігрымку толькі ў суправаджэнні дарослага;
- з сабой неабходна мець адпаведны для пясчанай дарогі абутак, турыстычны дыванок і ежу;
- ёсць магчымасць даехаць на Навумавіцкі форт аўтобусам з прыпынку крама «Баторыя» (з боку Савецкай плошчы). Ад’езд у 18.00;
- пасля заканчэння св. Імшы вернікі вяртаюцца ў Гродна аўтобусамі (аплата за транспарт добраахвотная).