Пошук

02.07.2019 09:14   Catholic.by

Меджугор’е. Фота wikimedia.org
Меджугор’е. Фота wikimedia.org

Цяпер, калі ёсць магчымасць афіцыйна арганізоўваць пілігрымкі ў Меджугор’е, ваўкавыская парафія запрашае наведаць гэтае месца асаблівага ўшанавання Маці Божай з 19 па 25 жніўня.

Праграма пілігрымкі, якую ў якасці адказнага арганізуе кс. канонік Алег Дуль, пробашч парафіі св. Станіславa Косткі ў Ваўкавыску, разлічана на тыдзень.

Па дарозе пілігрымы наведаюць сталіцу Венгрыі Будапешт — горад моцнай каталіцкай традыцыі з прыгожымі старадаўнімі святынямі. Акрамя духоўнай праграмы ў Меджугор’і, што знаходзіцца на тэрыторыі Босніі і Герцагавіны, удзельнікі пілігрымкі ўбачаць сярэднявечныя гарады Мостар і Дуброўнік, а таксама антычны Спліт у Харватыі.

ПРАГРАМА ПІЛІГРЫМКІ Ў МЕДЖУГОР’Е (19–25 жніўня 2019 г.)

1-ы дзень

  • збор і выезд з Ваўкавыска
  • перасячэнне мяжы
  • начны пераезд у Будапешт (Венгрыя)

2-і дзень

  • экскурсія па Будапешце з гідам (Стары горад, базыліка св. Стэфана, плошча Героеў, гара Гелерт з помнікам Свабоды)
  • прыезд на начлег
  • абед – вячэра
  • начлег

3-і дзень

  • снеданне
  • праезд у Мостар (Боснія і Герцагавіна), наведванне сярэднявечнага горада са славутым каменным мостам
  • праезд у Меджугор’е (Боснія і Герцагавіна)
  • святая Імша, малітва, узыходжанне на гару Маці Божай
  • абед – вячэра
  • начлег

4-ы дзень

  • снеданне
  • знаходжанне ў Меджугор’і — месцы асаблівага ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі
  • абед – вячэра
  • начлег

5-ы дзень

  • снеданне
  • святая Імша
  • праезд у Дуброўнік (узбярэжжа Адрыятычнага мора, Харватыя)
  • экскурсія па горадзе (Стары горад з брамай Піле, вуліца Страдун, манумент Арланда, палац Рэктара, катэдра)
  • праезд на начлег
  • знаходжанне на моры
  • абед – вячэра
  • начлег

6-ы дзень

  • снеданне
  • знаходжанне на моры
  • праезд у горад Спліт
  • экскурсія па горадзе (Стары горад, палац імператара Дыяклетыяна, катэдра)

7-ы дзень

  • вяртанне ў Ваўкавыск

Кошт пілігрымкі складае суму, эквівалентную 310 еўра па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. У кошт уваходзіць: 4 начлегі, 4 снедання, 4 абеда – вячэры, паслугі гіда і ўваходныя квіткі, праезд аўтобусам турыстычнага класа. У кошт не ўваходзіць сума консульскага збору для атрымання візы.

Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефоне:

+375 (29) 313 65 64 — кс. Алег Дуль

Абноўлена 02.07.2019 09:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.