Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
Пошук
Пошук
Беларуская
Русский
•
Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
дашлі навіну
ахвяраваць
Галоўная
Навіны
Серада, 25 чэрвеня 2008
Кангрэгацыя Сясцёр св. Дамініка (дамініканкі)
25.06.2008 17:46
Дамініканская духоўнасць развіваецца з ХІІІ стагоддзя, з таго часу, калі жыў святы Дамінік, заснавальнік Закона Братоў Прапаведнікаў. Духоўнасць дамініканаў грунтуецца на перакананні, што мэта любога апостальства і душпастырства — хвала Бога і збаўленне людзей. Абвяшчэнне Евангелля павінна быць словам паратунку для ўсіх, хто сышоў з правільнага шляху. Прыкладам у рэалізацыі гэтага паклікання з’яўляецца Хрыстус, Добры Пастыр, які клапоціцца пра збаўленне ўсіх, а таксама ўважлівая і паслухмяная Богу Панна Марыя, якая перадала Адзінароднае Слова Айца свету і саўдзельнічала Яму ў таямніцах збаўлення. Таму дамініканская духоўнасць засяроджваецца на кульце Езуса Эўхарыстычнага і Найсвяцейшай Маці.
Ордэн братоў Прапаведнікаў (дамінікане)
25.06.2008 17:17
Заснавальнікам ордэна дамініканаў быў святы Дамінік (Дамінго) дэ Гусман (1170-1221), выкладчык універсітэту ў Паленсіі. Ідэя заснавання ордэну ўзнікла ў сувязі з евангелізацыйнай місіяй, якая на пачатку ХІІІ ст. праводзілася ў паўднёвай Францыі. Місія абапіралася пераважна на метады прымусу і запалохвання. Дамінік адчуў глыбокую салідарнасць з бедным людам, аб’ектам такой «евангелізацыі», і вырашыў абвяшчаць Добрую Навіну іншым спосабам, не так, як гэта рабілі папярэднія місіянеры. Ён сам стаў бедняком і пачаў прапаведаваць у стылі св. Паўла, як вандроўны апостал-жабрак. Да гэтага харызматычнага святара далучыліся іншыя. 22 сьнежня 1216 году Папа Ганорый ІІІ спецыяльнаю булай зацвердзіў новы спосаб дабравешчання.
Кангрэгацыя Сясцёр Служак Езуса ў Эўхарыстыі (эўхарысткі)
25.06.2008 17:15
Кангрэгацыя Сясцёр Служак Езуса ў Эўхарыстыі — гэта манаская супольнасць, якая цалкам прысвяціла сябе малітве і апостальскай дзейнасці ў Касцёле. Заснаваў супольнасць благаслаўлёны Юры Матулевіч, які ў 1923 г., калі з’явіліся эўхарысткі, быў Віленскім біскупам.
Кангрэгацыя Сясцёр Францішканак Сям’і Марыі (сёстры Сям’і Марыі)
25.06.2008 17:12
Арцыбіскуп Зыгмунт Шчэнсны-Фялінскі, заснавальнік Кангрэгацыі Сясцёр Францішканак Сям’і Марыі, нарадзіўся 1 лістапада 1822 года на Валыні (Украіна). З бацькоўскага дому ён вынес моцную веру і хрысціянскую маральнасць. З маладосці ў яго жыцці было нямала цяжкіх і пакутлівых выпрабаванняў. Калі Зыгмунту было 17 гадоў, у яго памёр бацька, а праз шэсць гадоў была арыштавана і вывезена ў Сібір маці. Ён застаўся з двума братамі і трыма сёстрамі без даху над галавою і сродкаў на існаванне. Аднак яго моцная вера і бязмежны давер да Божага Провіду перамаглі ўсялякія беды і цяжкасці.
Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў (Ordo Fratrum Minorum Capucinorum — OFM Cap)
25.06.2008 16:54
Найвышэйшы, праслаўлены Божа, асвяці змрок майго сэрца і дай мне, Пане, сапраўдную веру, непахісную надзею і дасканалую любоў, разуменне і пазнанне, каб выканаў Тваё святое і праўдзівае пасланніцтва. Малітва св. Францішка перад крыжам Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў Курыя Віцэправінцыі Меншых Братоў Капуцынаў на Беларусі Кароткі жыццяпіс св. Францішка Асізскага Манаская супольнасць капуцынаў, у адным шэрагу з іншымі францішканскімі ордэнамі, з’яўляецца прамой пераймальніцай багатай духоўнасці святога Францішка з Асізі. Як самастойны Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў зацверджаны булай Папы Клімента VII 3 ліпеня 1528 года. З’яўленне гэтай супольнасці было абумоўлена радыкальным жаданнем наследаваць Езуса Хрыста, жывучы ва ўбогай братэрскай супольнасці. Галоўнай рысай капуцынскай духоўнасці з’яўляецца няспыннае, асабістае шуканне першапачатковага ідэалу, які адкрыў і рэкамендаваў сваім братам-паслядоўнікам святы Францішак, калі заахвочваў наследаваць Езуса Хрыста, беднага і пакорнага. Зразумела, што першае месца ў жыцці капуцына займае малітва, асабліва кантэмпляцыйная (сузіральная). Істотнай прыкметай таксама з’яўляецца беднасць, якая выражае суровасць жыцця і добраахвотнасць пакаяння. Характарызуе капуцынаў і радаснае прабыванне сярод людзей бедных ды хворых, падзяляючы іх долю і дзелячыся з імі духоўнымі каштоўнасцямі. Шлюбуючы паслухмянасць, беднасць і чыстасць, апранутыя ў карычневы габіт з характэрным доўгім завостраным каптурам, падперазаныя звычайнай белай вяроўкай, капуцыны, выбіраючы просты лад жыцця ў розных краінах на ўсіх катынентах, імкнуцца дакладней ажыццяўляць Святое Дабравесце, захоўваючы вернасць Каталіцкаму Касцёлу. На практыцы гэтае заданне капуцыны рэалізуюць, апякуючыся беднымі або штодзённа выконваючы, паводле здольнасцяў і адукацыі, абавязкі сакрыстыяніна, арганіста, садоўніка, краўца, выкладчыка і шмат іншых. Браты-святары, прысвячаючы сябе душпастырству, служаць людзям як спаведнікі, духоўныя кіраўнікі і прапаведнікі. На сённяшні дзень капуцынская супольнасць налічвае ў свеце больш за адзінаццаць тысяч братоў. За пяцьсот гадоў гісторыі ордэна трынаццаць капуцынаў былі абвешчаны святымі, а трыццаць чатыры — благаслаўлёнымі. Найбольш вядомыя з іх: святы Фелікс з Канталічэ, святы айцец Піо, благаслаўлёны айцец Ганарат Казмінскі. На тэрыторыі сучаснай Беларусі меншыя браты капуцыны дзейнічаюць з 1938 года. У цяжкія часы савецкага атэізму існаванне ордэна працягвалася ў падполлі. Пасля атрымання рэлігійнай свабоды дзякуючы дапамозе братоў-місіянераў з Польшчы колькасць месцаў працы капуцынаў у Беларусі ўсцяж павялічваецца. Сёння яны працуюць у Мінску, Маладзечне, Ліпнішках (Іўеўскі р-н), Слоніме, Докшыцах, Ваўкалаце (Докшыцкі р-н), Смалявічах і Верхнядзвінску. На сённяшні дзень у Беларусі працуе дваццаць чатыры капуцыны, большасць з якіх з’яўляюцца беларускімі грамадзянамі. Акрамя таго, калі дзесяці братоў з Беларусі знаходзяцца на розных этапах фармацыі ў кляштарах Польшчы і Італіі, рыхтуючыся да канчатковага прыняцця капуцынскага ладу жыцця. Гэтая супольнасць братоў утварае арганізаваную ў 1997 годзе адміністрацыйную адзінку Ордэна, якая тады атрымала назву Віцэправінцыі, а цяпер называецца — Кустодыя Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі, апекуном якой з’яўляецца благаслаўлёны капуцын айцец Ганарат Казмінскі. Узначальвае Кустодыю Кусташ, якога выбіраюць браты кожныя тры гады. Адказваючы на актуальныя патрэбы Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, капуцыны ў першую чаргу займаюцца душпастырствам у даручаных ім парафіях. Штогод праводзіцца пілігрымка з Маладзечна да Маці Божай Будслаўскай, удзельнічаючы ў якой кожны можа крыху бліжэй пазнаёміцца з капуцынскасцю. Курыя Кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі: Брат Сяргей Мацюшонак OFM Cap — Кусташ вул. Гарадзецкая, д. 22, кв. 152 220125, г. Мінск Тэл. +375 17 396-80-62 , факс +375 17 396-80-61 e-mail: belarus.ofmcap@gmail.com Афіцыйная старонка Беларускай Кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў www.kapucyny.by Кароткі жыццяпіс св. Францішка Асізскага 1181 г. (або 1182 г.) У італьянскім горадзе Асізі ў сям’і багатага купца П’етро Бернардонэ і Пікі нарадзіўся сын. На хросце яму далі імя Ян, але пазней бацька назваў яго Францішкам. У юнацтве Францішак адзначаўся кемлівасцю і велікадушнасцю. Па характары быў весялун і нават гарэзнік, меў шмат сяброў і ў таварыстве звычайна быў завадатарам. Асізскі юнак марыў пра бліскучую, а ў тыя часы і найбольш прывабную, кар’еру гераічнага рыцара. Верасень 1202 г. Распачалася вайна паміж Асізі і Перуджай. У ёй удзельнічае Францішак, і пасля адной з бітваў ён трапляе ў палон, у якім знаходзіўся амаль год. 1203 г. Вярнуўшыся з няволі, сын Бернардонэ цяжка хварэе. 1205 г. Францішак чарговы раз рушыць на вайну, гэтым разам да Апуліі, з надзеяй здабыць жаданую славу. У мясцовасці Спалета ён бачыць загадкавы сон і, уражаны ім, вяртаецца ў Асізі. 1206 г. У касцёле св. Дам’яна ён чуе таямнічы голас з крыжа: «Францішак, ідзі, адбудуй мой дом, які руйнуецца». У душы Францішка адбываецца пералом, пакаянне і поўнае навяртанне. У прысутнасці асізскага біскупа ён аддае грошы і нават вопратку свайму бацьку, які быў супраць новага ладу жыцця сына. У адзенні пустэльніка Францішак распачынае жабрацкае жыццё пакаяння, служачы хворым на праказу. 1206-1208 г.г. Ён адзін аднаўляе занядбаныя святыні св. Дам’яна, св. Пятра і Маці Божай Анёльскай. 16 красавіка 1208 г. Да Францішка далучаюцца першыя вучні Бернард і Пётр. 1209 або 1210 г. Францішак з адзінаццаццю вучнямі вандруе ў Рым, і там яны атрымліваюць папярэдняе зацвярджэнне такога ладу жыцця ад папы Інацэнта ІІІ. 1215 г. Адбыўся Трэці Латэранскі Сабор. Лічыцца, што на ім прысутнічаў Францішак, і менавіта там упершыню ён сустрэўся з Дамінікам Гусманам, заснавальнікам Ордэна Прапаведнікаў (дамініканцаў). 29 лістапада 1223 г. Папа Ганорый ІІІ канчаткова зацвярджае укладзены Францішкам Статут жыцця меншых братоў. 15 жніўня – 30 верасня 1224 г. Францішак, адасобіўшыся на гары Альверня, адбывае саракадзённы пост, падчас якога, прыблізна 14 верасня, атрымаў стыгматы. 3 кастрычніка 1226 г. Францішак памірае. 16 ліпеня 1228 г. Папа Грыгорый IX абвяшчае Францішка святым. 25 мая 1230 г. Цела святога Францішка перанесена ў спецыяльна пабудаваную ў яго гонар базыліку.
Закон Братоў Меншых (францішкане)
25.06.2008 16:34
Заснавальнікам францішканскага закону з’яўляецца св. Францішак Асізскі. Гэты незвычайны святы нарадзіўся каля ў 1181 г. у сям’і багатага купца. Яшчэ ў юнацтве ён зразумеў: усё, што ён мае, нішто ў параўнанні са служэннем самому Богу. Ён цалкам адмовіўся ад магчымасці ўзбагачацца, жывучы пры багатым бацьку, і выбраў жыццё жабрака.
Што такое кансэкраванае жыццё?
25.06.2008 16:18
З Катэхізіса Каталіцкага Касцёла «Стан жыцця, які ўзнікае праз прыняцце евангельскіх парадаў, хоць і не адносіцца да іерархічнай структуры Касцёла, усё ж неад’емна належыць да яго жыцця і святасці», — гаворыцца ў Канстытуцыі ІІ Ватыканскага Сабору пра Касцёл «Lumen gentium» .
Аўторак, 3 чэрвеня 2008
«Ave Maria»
03.06.2008 10:32
Штомесячны рэлігійны часопіс Матэрыялы, прысвечаныя жыццю Каталіцкага Касцёла на Беларусі, навіны з усіх дыяцэзій і замежжа, артыкулы пра галоўныя каталіцкія святы, разважанні пра пытанні веры, інтэрв'ю са святарамі, аповеды пра цікавых людзей. Заснавальнік – Мінска-Магілёўская архідыяцызія. Адрас рэдакцыі: пл. Свабоды 9, 220030 г. Мінск, Тэл./факс: +375 17 3561750; E-mail: media@catholic.by . Сайт: http://ave-maria.by/
Старонка 6 з 6
У пачатак
Назад
1
2
3
4
5
6
Наперад
У канец
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Касцёл у Беларусі
Літургія
Бібліятэка
Пра нас
Папулярныя радзелы навінаў
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Грэка-каталіцкая Царква
Апостальская Сталіца
Замежжа
Інтэрв'ю
Папа Францішак
Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця