Ян Павел II (Караль Юзэф Вайтыла) нарадзіўся 18 мая 1920 ў польскім горадзе Вадавіцэ каля Кракава. Гэта першы пантыфік-славянін.
Сям’я Вайтылы, а ў яго быў яшчэ старэйшы брат Эдмунд, жыла даволі сьціпла. Караль Вайтыла быў вельмі здольным хлопцам: ён добра вучыўся, рэгулярна гуляў у футбол і езьдзіў на лыжах, а таксама браў актыўны ўдзел у працы школьнага тэатру. Яшчэ ў дзяцінстве будучы Папа перажыў сьмерць самых блізкіх людзей — памерла ягоная маці і брат, а ў 1941 годзе памёр і ягоны бацька. У гэтым жа годзе Караль Вайтыла, які ўжо быў тады студэнтам факультэта польскай філалогіі Ягелонскага ўнівэрсытэту, што ў Кракаве, кінуў вучобу і пайшоў працаваць на фабрыку. У 1943 годзе будучы Папа нечакана кінуў тэатар і вырашыў вывучаць тэалогію ў некалькіх падпольных навучальных установах. Пасля заканчэння вайны Вайтыла працягнуў вучобу ў Рыме і стаў святаром.
16 кастрычніка 1978 году ў 18:44 вернікі, якія сабраліся на пляцы святога Пятра, каля Ватыкану пачулі афіцыйнае паведамленне: «Папа абраны — ім стаў кардынал Караль Вайтыла». 22 кастрычніка 1978 г. урачыста распасчаўся пантыфікат Вялікага Папы Яна Паўла II, які доўжыўся 27 гадоў і быў адным з самых працяглых пантыфікатаў ў гісторыі Каталіцкага Касцёла.
За час свайго служэння Папа здзейсніў 146 апостальскіх візітаў на тэрыторыі Італіі, 104 замежныя візіты, абвясціў 1338 чалавек благаслаўлёнымі і 482 чалавекі — святымі.
Сэрца пантыфіка, шырока адкрытае для ўсіх, а перадусім для Бога, перастала біцца 2 красавіка 2005 г.
Абвешчаны святым 27 крававіка 2014 г.