Пошук


Нарадзіўся 1 верасня 1835 г. у Вільні і на хросце атрымаў імя Юзэф. Ва ўзросце васемнаццаці гадоў паступіў у інжынерную школу ў Пецярбургу, а пасля заканчэння застаўся працаваць у ёй на пасадзе ад’юнкта матэматыкі. Аднак праз нейкі час Юзэф адмовіўся ад выкладчыцкай працы і наняўся на будоўлю чыгункі Курск – Адэса.

Падарваўшы здароўе на гэтай працы, якая вялася ў вельмі цяжкіх умовах, ён пасяліўся ў Брэсце. За ўдзел у студзеньскім паўстанні 1863 г. Юзэф Каліноўскі быў асуджаны на 10 гадоў катаржных працаў у Сібіры. Пасля вызвалення ён спачатку быў выхаваўцам Аўгуста Чартарыскага — нашчадка славутага княскага роду, які пазней стаў святаром-салезіянцам, — а ў 1877 г. уступіў у ордэн кармэлітаў у Грацы (Аўстрыя), прыняўшы манаскае імя Рафал. Праз пяць гадоў ён атрымаў святарскае пасвячэнне і стаў аднавіцелем ордэну кармэлітаў босых у Польшчы, а таксама на нашых землях. Рафал Юзэф Каліноўскі памёр 15 лістапада 1907 г. у Вадавіцах каля Кракава. Папа Ян Павел ІІ кананізаваў яго 17 лістапада 1991 г. у Рыме.

Успамін 20 лістапада.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця