Абраны на пасад святога Пятра 10 студзеня 236 г., стаў дваццатым Папам у гісторыі Касцёла. Фабіяну ўдалося ўмацаваць рымскі Касцёл і забяспечыць яму кароткі перадых ад пераследу. Каб лепш арганізаваць вернікаў, колькасць якіх станавілася ўсё большай, ён падзяліў Рым на сем дыяканіяў.
Фабіян быў забіты праз адсячэнне галавы 20 студзеня 250 г. падчас новага пераследу хрысціянаў, распачатага цэзарам Дэцыем. Цела Папы было пахавана ў катакомбах Калікста. У літургіі святога Фабіяна, які лічыцца апекуном ганчароў і ліцейшчыкаў, часта ўспамінаюць разам з яшчэ адным мучанікам — святым Себасцьянам.