Пошук


Нарадзіўся паміж 672–673 гг. на поўначы Англіі. Ва ўзросце сямі гадоў быў аддадзены бацькамі на выхаванне ў бэнэдыктынскі кляштар і ў 29 гадоў стаў святаром. Бэда быў адным з першых людзей, якія ў Сярэднявеччы пачалі сур’ёзна займацца тэалогіяй як навукай. Бэнэдыктынскі навуковец быў таленавітым настаўнікам і рэлігійным дзеячам, які шмат зрабіў для аднаўлення манаскага і касцёльнага жыцця ў тагачаснай Англіі.

Яго навуковыя працы датычаць гамілетыкі (казанні, гаміліі, навучанне рэлігіі), агіяграфіі (жыццяпісы святых), экзэгетыкі (тлумачэнне Святога Пісання), гісторыі, арфаграфіі і інш. Бэда значна ўплываў на развіццё навукі ў сярэднія вякі і лічыцца айцом ангельскай гістарыяграфіі. Ён памёр 26 мая 735 г. Праз сто гадоў пасля смерці Бэды ў знак прызнання яго неацэнных заслугаў на адным з сінодаў яму быў нададзены ганаровы тытул «Вялебны», а на надмагіллі вучонага бэнэдыктынца нездарма напісана: «Разам з ім прыйшло святло на ўвесь свет».

Успамін 25 мая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа