Пошук


Нарадзіўся ў 1580 г. у Каталоніі (Іспанія). Маючы 22 гады, уступіў у ордэн езуітаў. Знаёмства са святым Альфонсам Радрыгесам, езуіцкім містыкам, дапамагло яму вызначыць свой далейшы лёс: Радрыгес параіў маладому Пятру Клявэру паехаць у Паўднёвую Амерыку, каб там весці місіянерскую дзейнасць сярод цёмнаскурых насельнікаў кантынента.


У 1616 г. у Картахене (Калумбія) Пётр прыняў святарскае пасвячэнне і прысвяціў сябе душпастырскай дзейнасці ў цэнтры гандлю чорнымі рабамі. Сярод гэтых няшчасных ён самаахвярна працаваў амаль 40 гадоў. Ён рабіў усё, што толькі магло зменшыць іх пакуты: быў для іх не толькі душпастырам, але і лекарам, раздаваў міласціну, вучыў і апекаваўся хворымі і нямоглымі. Незадоўга да смерці Пётр Клявэр засведчыў, што ахрысціў 300 тысяч неграў. Сам сябе ён называў «рабом рабоў». Для ўсіх, хто асабіста ведаў Пятра, ён быў прыкладам святара. Пётр Клявэр памёр 8 верасня 1654 г. у Картахене. Там, у шкляным саркафагу пад галоўным алтаром касцёла пры езуіцкім калегіуме, да гэтага часу спачывае яго цела. Папа Леў ХІІІ абвясціў Пятра Клявэра — «апостала рабоў» — апекуном афрыканскіх місій.

Успамін 9.10.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.