Пошук


Элігій, або, у французскім вымаўленні, Элуа, нарадзіўся каля 590 г. у невялікім мястэчку непадалёк ад Ліможа (Францыя). Ён быў прыдворным залатаром французскіх каралёў, якія часта звярталіся да яго па парады. Акрамя працы ў майстэрні, ён актыўна займаўся дабрачыннасцю: выкупляў палонных, засноўваў касцёлы і кляштары, рабіў падарункі бедным.


Пасля смерці караля Дагабера пакінуў сваё рамяство і ў 639 г. прыняў святарскае пасвячэнне. Праз два гады Элігій быў прызначаны біскупам Нуаёна. Як пастыр дыяцэзіі ён асабліва клапаціўся пра навяртанне паганаў, вёў місіянерскую дзейнасць у Фландрыі, працягваў засноўваць і падтрымліваць кляштары. Памёр 1 снежня 660 г. Святы Элігій з’яўляецца апекуном ювеліраў, слесараў, кавалёў і ветэрынараў.

Успамін 1 снежня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.