Пошук


Нарадзілася ў 1247 г. у італьянскай правінцыі Таскана. У маладым узросце на працягу 9-ці гадоў жыла ў «вольным саюзе» з нейкім шляхціцам, ад якога мела сына. Калі яе сужыцеля забілі, Маргарыта ўспрыняла гэта як знак ад Бога. Яна раскаялася ў сваім ранейшым жыцці і ўступіла ў трэці закон святога Францішка ў Картоне.

Стаўшы тэрцыяркай, Маргарыта заснавала прытулак для бедных, а таксама таварыства сясцёр трэцяга закону. Яна жыла ў суровым пакаянні і атрымала шмат містычных ласкаў. Памерла 22 лютага 1297 г. у Картоне. На месцы пахавання святой Маргарыты цяпер стаіць санктуарый у яе гонар.

Успамін 22 лютага.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа