Пошук


Нарадзіўся каля 380 г. на поўначы Італіі, каля 430 г. стаў біскупам Равэны. Ён узняў статус мясцовай дыяцэзіі да мітраполіі і такім чынам паспрыяў далейшаму росквіту горада. Пётр, блізкі сябра Папы Льва Вялікага, разам з ім дзейсна змагаўся з тагачаснымі ерасямі. Ён быў надзвычай красамоўным прапаведнікам, за што і быў названы Хрызалогам — тым, хто гаворыць залатыя словы. У яго прамовах глыбіня і эрудыцыя спалучаліся з прастатою выказвання і сілаю пераканання. Памёр 4 снежня 450 г. Праз заступніцтва святога Пятра Хрызалога просяць паратунку ад ліхаманкі і шаленства.

Успамін 30 ліпеня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця