Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
Пошук
Пошук
Беларуская
Русский
•
Галоўная
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Навіны
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Касцёл у Беларусі
Дыяцэзіі
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
дашлі навіну
ахвяраваць
Галоўная
Літургія
Святыя
Касцёл ў Беларусі
«Ave Maria»
03.06.2008 10:32
Штомесячны рэлігійны часопіс Матэрыялы, прысвечаныя жыццю Каталіцкага Касцёла на Беларусі, навіны з усіх дыяцэзій і замежжа, артыкулы пра галоўныя каталіцкія святы, разважанні пра пытанні веры, інтэрв'ю са святарамі, аповеды пра цікавых людзей. Заснавальнік – Мінска-Магілёўская архідыяцызія. Адрас рэдакцыі: пл. Свабоды 9, 220030 г. Мінск, Тэл./факс: +375 17 3561750; E-mail: media@catholic.by . Сайт: http://ave-maria.by/
«Выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі»
14.07.2008 14:11
Заснавальнік – Гродзенская дыяцэзія Адрас: вул. К.Маркса 4, 230025 г. Гродна
«Дыялог»
09.07.2008 14:33
Рэлігійны часопіс Заснавальнік – парафія Маці Божай Фацімскай /г. Баранавічы/ Адрас рэдакцыі: вул. Шаўчэнкі 6, 225320 г.Баранавічы, Тэл.: (0163) 46-56-06; Факс: (0163) 46-39-99 E-mail: dialog1994@tut.by Сайт: dialog1994.by
«Каталіцкі веснік»
12.05.2011 11:08
Газета Віцебскай дыяцэзіі Заснавальнік — Віцебская дыяцэзія Адрас рэдакцыі: 210041 г. Віцебск вул. Чкалава, 52/к.1 E-mail: katalickivesnik@gmail.com. Сайт: http://catholicnews.by/ Падпісны індэкс — 63783.
«Наша вера»
09.07.2008 14:26
Штоквартальны рэлігійна-культурны часопіс Падзеі сучаснага жыцця Касцёла, тэолагічныя артыкулы, даследаванні па гісторыі Каталіцкага Касцёла на Беларусі, артыкулы навукоўцаў - мастацтвазнаўцаў, філолагаў, гісторыкаў, вершы і проза беларускіх і замежных аўтараў і інш. Заснавальнік – Мінска-Магілёўская архідыяцызія. Адрас рэдакцыі: пл. Свабоды 9, 220030 г. Мінск, Тэл./факс: +375 17 3561750; E-mail: media@catholic.by . Сайт: media.catholic.by/nv Падпісны індэкс: для ведамаснай падпіскі - 74913/2 для індывідуальнай падпіскі - 74913
«Слова жыцця»
09.07.2008 14:34
Газета Гродзенскай дыяцэзіі Заснавальнік – Гродзенская дыяцэзія Адрас рэдакцыі: К. Маркса, 4, 230025 г. Гродна, Тэл.: (152) 75-64-38; E-mail: slowo.grodnensis@gmail.com Сайт: slowo.grodnensis.by
Caritas
01.05.2017 12:45
Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» мае сваю больш як 100-гадовую гісторыю ў свеце і ў Беларусі дзейнічае на працягу 20 гадоў. Па-лацінску caritas азначае «міласэрная любоў». У сваёй працы «Карытас» удзяляе асаблівую ўвагу дзецям, дзецям-сіротам, інвалідам, малазабяспечаным асобам, пенсіянерам, шматдзетным, няпоўным сем’ям, а таксама ўсім тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі незалежна ад іх рэлігійнай, палітычнай, нацыянальнай і расавай прыналежнасці. Нацыянальны «Карытас» Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 220004, г. Мінск, пл. Свабоды, 9, Тэл. +375 (17) 380 19 49; +375 (44) 791 78 87 e-mail: caritasby@gmail.com Сайт: www.caritas.by Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 220058, Мінскі р-н, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1 Т/факс: + 375 (17) 265 18 78 e-mail: caritas@caritas-minsk.by Сайт: caritas-minsk.by Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Віцебскай дыяцэзіі 210041 г. Віцебск вул. Чкалава, 52-1 т/ф +375 (21) 225 29 31 e-mail: caritas.vitebsk.diocese@yandex.by Сайт: caritasvitebsk.by Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі 230025 г. Гродна, вул. К. Маркса, 4 тэл. +375 (15) 275 34 12 факс +375 (15) 275 34 11 e-mail: caritasgrodno@yandex.ru Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Пінскай дыяцэзіі 225710 г. Пінск вул. Леніна, 16, каб. 107 тэл./факс: +375 165 68 3157 тэл. маб.: +375 (29) 772 81 21 e-mail: caritaspinsk@tut.by
Caritas азначае «любоў»
09.07.2008 13:33
Вялікая любоў Бога да свайго стварэння, бясконцая міласэрнасць, аказаная людзям у Езусе Хрысце, з’яўляюцца для нас заклікам любіць адзін аднаго, служыць бліжнім, аддаваць ім свае таленты, свой час, свае сілы. Святы Ян Багаслоў у сваім пасланні піша: «(...) той, хто не любіць брата свайго, якога бачыць, не можа любіць Бога, якога не бачыць» (1 Ян 4, 19-20). Сапраўдная любоў да Бога азначае любоў да Яго ў людзях, створаных на Яго вобраз і падабенства. Абавязак рабіць учынкі міласэрнасці добра разумелі яшчэ першыя хрысціяне, якія дзяліліся сваімі дабротамі з беднымі, удовамі і сіротамі. У старажытных апостальскіх супольнасцях узніклі першыя формы арганізаванай дабрачыннай дапамогі. У сваіх пасланнях святы Павел пералічвае супрацоўнікаў-дыяканаў, якія дапамагалі яму ў выкананні розных служэнняў — як місіянерскіх, так і дабрачынных. У значнай меры дзякуючы братняй любові і разуменню патрэбаў бліжніх Касцёл на працягу стагоддзяў паспяхова развіваўся і ажыццяўляў сваё місіянерскае пасланніцтва. У сваёй першай энцыкліцы «Бог ёсць любоў» Святы Айцец Бэнэдыкт XVI піша: «Любоў да бліжняга, укаранёная ў любові да Бога, з’яўляецца, перш за ўсё, абавязкам кожнага асобнага верніка і таксама заданнем усёй касцёльнай супольнасці (...). Касцёл як супольнасць павінен ажыццяўляць любоў праз учынкі. Адсюль вынікае, што любоў патрабуе таксама арганізацыі, каб яна магла служыць супольнасці ўпарадкавана» (Deus caritas est, 20.). У наш час цяжка нават пералічыць усе тыя разнастайныя дабрачынныя ініцыятывы, якія ажыццяўляюцца ў Касцёле. Вялікая частка гэтых ініцыятываў рэалізуецца найбольш вядомай дабрачыннай арганізацыяй у Касцёле, якая называецца «Карытас». Слова caritas — лацінскае, яно азначае «любоў» у кантэксце братняй дапамогі і апекі. Гэтым тэрмінам з канца XIX стагоддзя акрэсліваюцца таксама розныя кірункі дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў галіне дабрачыннасці. Выкарыстанне агульнага тэрміну для касцёльнай дабрачыннай дзейнасці было звязана з імкненнем яе каардынацыі і аб’яднання. Касцёл працаваў у сферы дабрачыннасці на працягу ўсёй сваёй гісторыі (цэнтрамі дабрачыннай працы былі пераважна кляштары і сядзібы біскупаў), але толькі на працягу апошніх ста гадоў былі створаны спецыялізаваныя структуры, заданне якіх — каардынацыя дабрачыннай дзейнасці Касцёла. На беларускіх землях Касцёл таксама ніколі не забываўся пра свой абавязак несці дапамогу тым, каму яна найбольш патрэбная. Дабрачыннай дзейнасцю ў нашай краіне займаліся перш за ўсё манаскія супольнасці, большасць з якіх адным са сваіх заданняў лічылі апеку над беднымі, хворымі, калекамі, сіротамі. Больш за 20 ордэнаў, як маглі, дапамагалі гаротнікам. Напрыклад, шпіталі айцоў баніфратраў, дзейнасць якіх была скіраваная на аказанне лекарскай дапамогі і апекі, існавалі ў Гродне, Мінску, Навагрудку і іншых месцах. Першыя спробы надаць касцёльнай дабрачыннай дзейнасці інтэграваны характар мелі месца на пераломе ХІХ–ХХ стагоддзяў у Львове, Познані і Вільні, дзе паўсталі адпаведныя аб’яднанні і таварыствы. Пасля рэвалюцыі ў Расіі і наступных гістарычных падзеяў Касцёл на ўсходзе Беларусі апынуўся ва ўмовах жорсткага пераследу і таму не мог ажыццяўляць ніякай дабрачыннай дзейнасці. Але ў парафіях Заходняй Беларусі, якія належалі да Віленскай архідыяцэзіі, Пінскай і Ломжынскай дыяцэзій, у міжваенны перыяд ствараліся і квітнелі арганізацыі «Карытас». Акрамя таго, дабрачынную дзейнасць на тэрыторыі Беларусі праводзілі шматлікія манаскія супольнасці (пераважна жаночыя), сярод якіх сёстры назарэтанкі, сёстры Беззаганнага Зачацця Марыі, сёстры францішканкі Святой Сям’і, місіянеркі Святой Сям’і і шмат іншых. Сёстры мелі ў сваёй апецы дзіцячыя прытулкі, дамы састарэлых, сталоўкі для бедных, начлежкі, інтэрнаты для моладзі. У аддаленых парафіях, дзе моладзь была пазбаўлена ўсялякай магчымасці вучыцца, яны праводзілі курсы ткацтва, кравецтва, вышывання, а таксама працавалі ў шпіталях і амбулаторыях, арганізоўвалі летні адпачынак для дзяцей і моладзі. Атэістычная палітыка савецкай дзяржавы ў пасляваенныя гады прывяла да ліквідацыі манаскага жыцця і дэзарганізацыі структуры Касцёла на ўсёй тэрыторыі Беларусі. У выніку сацыяльная дзейнасць каталікоў была цалкам спынена. Яе адраджэнне пачалося толькі напрыканцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Сёння «Карытас» на Беларусі з’яўляецца арганізацыяй, якая ажыццяўляе і накіроўвае дабрачынную дзейнасць у мясцовым Каталіцкім Касцёле. «Карытас» дзейнічае на падставе ўласнага статуту як Дабрачыннае каталіцкае таварыства. Вышэйшым кіраўніком кожнай дыяцэзіяльнай структуры з’яўляецца біскуп-ардынарый дыяцэзіі. Уся дабрачынная дзейнасць Касцёла падпарадкоўваецца Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Ва ўсіх дыяцэзіях існуюць свае дыяцэзіяльныя арганізацыі «Карытас». Кожная з іх мае цэнтральнае бюро і філіялы, створаныя ў некаторых парафіях, якія аказваюць дапамогу церпячым непасрэдна на ўзроўні парафіі. Іх заданнем з’яўляецца вывучэнне патрэбаў і магчымасцяў дапамогі людзям у парафіяльнай супольнасці, аказанне дапамогі гэтым церпячым і выхаванне парафіянаў у духу дабрачыннасці і любові да бліжняга. Кожны католік мае маральны абавязак удзельнічаць у дабрачыннай дзейнасці Касцёла сваёю пасільнаю дапамогаю, малітоўнаю і матэрыяльнаю падтрымкаю. Гэта і будзе дзейсным выкананнем Хрыстовай запаведзі любові да бліжняга. Паводле кнігі «Рухі і супольнасці» © «Pro Christo» 2006.
Legio Mariae — Легіён Марыі
09.07.2008 13:34
У сваёй збаўчай задуме Бог пажадаў, каб збаўленне ў Хрысце, за справаю Духа Святога, адбылося праз пасрэдніцтва Марыі. Езус у тэстамэнце з крыжа на Галгоце вызначыў Марыі заданне — быць Маці для ўсіх людзей, пачынаючы ад Апостала Яна, які «ўзяў Яе да сябе» (Ян 19, 27). Тым самым Збаўца ўказаў усяму чалавецтву Марыю як надзейную дапамогу і найкарацейшы шлях да збаўлення. Легіён Марыі — гэта супольнасць католікаў, якія са згоды Касцёла і пад апекаю Беззаганнай Марыі, Пасрэдніцы ласкаў, арганізаваныя на ўзор арміі, каб дапамагаць Касцёлу ў барацьбе супраць сілаў зла. Члены гэтай супольнасці выбралі менавіта Марыю як найкарацейшы шлях да святасці і збаўлення. Гэты апостальскі рух узнік у Ірландыі, у Дубліне, 7 верасня 1921 года, у вігілію свята Нараджэння Беззаганнай Марыі. Першы прэзідыум, які быў створаны пад кіраўніцтвам Фрэнка Дафа ў прысутнасці святара, налічваў каля 15 чалавек, сабраных вакол фігуркі Беззаганнай Марыі. Фрэнк Даф (1899–1980 гг.), работнік Міністэрства фінансаў, пад уплывам «Трактата аб сапраўдным набажэнстве да Найсвяцейшай Панны Марыі» святога Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфора стаў галоўным кіраўніком Легіёна Марыі, а таксама аўтарам «Падручніка Легіёна Марыі», якім і сёння кіруецца кожны легіянер. Духоўнасць гэтага руху, які ў гэтым годе будзе адзначаць 85-гадавіну свайго існавання, перш за ўсё скіравана да Духа Святога. Пра гэта сведчыць штандар Легіёна з эмблемаю голуба — сімвала сыходжання Духа Святога на Беззаганную Дзеву, прадстаўленую на штандары і на цудоўным медаліку, які легіянеры Марыі раздаюць з мэтаю здабывання душаў для Хрыста. Дух Святы — гэта Асоба, перад якой легіянер Марыі прыносіць прысягу, прайшоўшы трохмесячнае выпрабаванне. Пастаяннае з’яднанне з Марыяй як нашай Маці становіцца для легіянера Марыі надзейным сродкам дасягнення пакорнасці натхнення Духа Святога. Марыя, як Абранніца Духа Святога, можа выпрасіць усё тое, што патрэбна легіянеру, калі ён будзе выракацца самога сябе. Гэтая практычная апостальская дзейнасць легіянера Марыі вынікае з саборнай Дагматычнай Канстытуцыі аб Касцёле, у якой гаворыцца: «У сваёй апостальскай дзейнасці Касцёл слушна звяртае свой позірк на Тую, якая нарадзіла Хрыста, які быў зачаты ад Духа Святога і народжаны з Дзевы дзеля таго, каб праз Касцёл таксама нараджацца і расці ў сэрцах вернікаў. Гэтая Дзева ў сваім жыцці стала прыкладам таго мацярынскага пачуцця, якое павінна ажыўляць усіх тых, хто супрацоўнічае ў справе адраджэння людзей у апостальскім пасланніцтве Касцёла» (LG, 65.). Мэта Легіёна Марыі — праслаўленне Бога і асвячэнне членаў Легіёну праз штотыднёвыя малітоўныя сустрэчы і практычнае выкананне апостальскай працы. Легіянер Марыі штодзённа чытае абавязковую малітву (tessera). У яго духоўным жыцці важную ролю адыгрывае ружанцовая малітва. Палаючы апостальскім духам здабывання душаў для Хрыста, легіянер імкнецца скарыстаць з удзелу ў святой Імшы і ў буднія дні, з Літургіі гадзінаў, з чытання Святога Пісання, з духоўных чытанняў; а на працягу года прымае ўдзел у закрытых рэкалекцыях, пілігрымках, злётах, днях духоўных сустрэч або іншых супольных набажэнствах. Знаходзячыся пад апекаю духоўнага кіраўніка і маючы яго святарскае благаславенне, легіянер Марыі не адступае ні перад адным апостальскім заданнем. Углядаючыся ў крыж Хрыста, які збавіў свет, легіянер ведае, які кошт збаўлення кожнай душы. Трымаючыся Беззаганнай Маці і наследуючы Яе пакору, ён ідзе з Ёю на заданне, каб прывесці кожную душу да Хрыста. Ідзе да хворых, каб падрыхтаваць шлях святару, які прынясе Віятык, разам з іншымі легіянерамі наведвае духоўна занядбаных парафіянаў. Легіянеры Марыі наведваюць шпіталі, дамы састарэлых і турмы. Праз заступніцтва Яна Хрысціцеля (аднаго з апекуноў Легіёна Марыі) яны прастуюць сцежкі для Пана. Іх можна сустрэць на плошчах, на вакзалах або на вуліцах вялікага горада, дзе яны займаюцца распаўсюджваннем рэлігійнай літаратуры, дэвацыяналіяў і іншага. Тут даволі часта выпрабоўваецца іх апостальская адвага, за якую часам можна паплаціцца жыццём. Вядомы факт ліквідацыі прастытуцыі ў адным з раёнаў Дубліна, аднак жа Фрэнк Даф, які непасрэдна прымаў удзел у гэтай справе, рызыкаваў жыццём. Любоў да несмяротных душаў была мацнейшая за пагрозу смерці. Няма такога чалавека, які б меў духоўную патрэбу і якім не зацікавіўся б легіянер Марыі, не зважаючы на веравызнанне, шануючы кожнага чалавека добрай волі і да канца ведучы барацьбу за кожную душу. Таму Апостальская Сталіца амаль з самага пачатку існавання Легіёна выказвала сваю радасць у сувязі з тым, што існуе гэтая справа, а яе заснавальнік Фрэнк Даф быў запрошаны ў Рым падчас Другога Ватыканскага Сабору і прадстаўлены там усім біскупам і Айцам Сабору. 30 кастрычніка 1982 года Папа Ян Павел ІІ сказаў пра гэты рух наступныя словы: «[Легіён Марыі] на працягу шасцідзесяці гадоў хутка распаўсюдзіўся па свеце і сёння (...) пасля смерці свайго заснавальніка Фрэнка Дафа, існуе ў многіх дыяцэзіях паўсюднага Касцёла. Вы з’яўляецеся рухам свецкіх людзей, якія імкнуцца зрабіць веру лейтматывам свайго жыцця, аж да дасягнення асабістай святасці. Вашае пакліканне (...) быць закваскаю сярод Божага народу. Яно адначасова з’яўляецца хрысціянскім натхненнем да дзейнасці ў сучасным свеце, а таксама пакліканнем да таго, каб набліжаць святара да людзей, і з адказнасцю адносіцца да асноўных заданняў Касцёла. Ваша актыўная дзейнасць легіянераў становіцца яшчэ больш пільнаю справаю, калі параўнаем, з аднаго боку, патрэбы грамадства (...) і патрэбы народаў (...), а з другога — светлыя прыклады тых, хто перад вамі прайшоў праз ваш Рух. (...) Ваша духоўнасць — гэта цалкам марыйная духоўнасць (...), іншымі словамі, вы імкняцеся служыць у духу і з клопатам Марыі кожнай чалавечай асобе, якая з’яўляецца вобразам Хрыста». Паводле кнігі «Рухі і супольнасці» © «Pro Christo» 2006.
Апостальская нунцыятура ў Беларусі
01.05.2017 12:45
Апостальская нунцыятура — пастаяннае дыпламатычнае прадстаўніцтва Святога Пасаду.
Апостальскі рух «Маргарытка»
30.07.2017 12:02
Сутнасцю апостальскага руху «Маргарытка» з’яўляецца штодзённая малітва за канкрэтнага святара альбо законную сястру.
Апостальскі рух «Сям’я сем’яў»
09.07.2008 13:32
Слуга Божы Ян Павел ІІ у апостальскай адгартацыі Familiaris сonsortio аб заданнях хрысціянскай сям’і ў сучасным свеце вучыць, што, «пастаянна застаючыся ў касцёльнай сферы, якая з’яўляецца суб’ектам, адказным за душпастырства сем’яў, трэба ўзгадаць розныя згрупаванні вернікаў, дзе ва ўсёй паўнаце выяўляецца і жыве таямніца Хрыстовага Касцёла. Такім чынам, трэба прызнаць і ацаніць — кожную ў залежнасці ад яе характэрных рысаў, мэтаў, адметнасці і ўласных метадаў — разнастайныя касцёльныя супольнасці, розныя групы і шматлікія рухі, якія па-рознаму, пад рознымі назвамі і на розных узроўнях уключаны ў душпастырства сем’яў» (FC, 72.). Адным з такіх апостальскіх рухаў, які актыўна далучыўся да душпастырства сем’яў, з’яўляецца рух «Сям’я сем’яў». Яго мэта — адраджэнне і асвячэнне сям’і праз імкненне да паўнаты сакрамэнтальнага жыцця, свядомае і ахвярнае служэнне Касцёлу, а таксама прысвячэнне сябе Марыі — Маці Касцёла. Рух робіць усё, што толькі магчыма, каб дапамагчы сваім членам вызваліць духоўныя сілы і пераканацца ў тым, што з дапамогаю Божай ласкі сям’я можа, нават у самых складаных сітуацыях, выканаць сваё галоўнае пакліканне — дасягнуць паўнаты развіцця і сапраўднага шчасця, а таксама можа быць дзейснаю дапамогаю для іншых сем’яў, якія знаходзяцца ў небяспецы або цяжкай духоўнай сітуацыі. Рух «Сям’я сем’яў» быў створаны ў 1952 годзе ў Варшаве па ініцыятыве маладых сужэнстваў, якія адчувалі неабходнасць у такой супольнасці. Яны выступілі з ініцыятывай, каб сустракацца ў малых групах сужэнскіх пар і дапамагаць адно аднаму ў разуменні таямніцы сакрамэнту сужэнства. Айцом новага руху і тым, хто стварыў яго духоўнасць, стаў кардынал Стэфан Вышынскі, Прымас тысячагоддзя, які на працягу многіх гадоў айцоўскай прысутнасці, клопату і дапамогі прапаноўваў руху адпаведныя формы працы, а ў 1957 годзе сам даў назву новым, усё больш шматлікім супольнасцям маладых сужэнстваў і сем’яў. Сэнс існавання і працы руху «Сям’я сем’яў» Прымас акрэсліў, як «выхаванне хрысціянскіх сем’яў для вернай сужэнскай любові, ахвярнага бацькоўства і ўзаемадапамогі паміж сем’ямі». Пры гэтым ён сцвердзіў, што «„рух Сям’я сем’яў“ фармуе сваіх членаў у духу прысвячэння сябе Маці Божай і адказнасці за Касцёл». Гэтыя словы заснавальніка заўсёды былі для «Сям’і сем’яў» галоўнаю праграмаю. Святарскую паслугу і пастаянную духоўную апеку, якая аказвалася руху «Сям’я сем’яў», кардынал Вышынскі даручыў святарам-палатынам. Па меры развіцця апостальскай працы суадказнасць за гэтую справу ўзялі на сябе таксама і свецкія асобы, апекуны групаў старэйшых і маладых сужэнстваў і сем’яў. Харызмат руху «Сям’я сем’яў» — дух супольнасці, які выяўляецца ў працы, у малітве, а таксама ва ўзаемнай сямейнай сувязі ў штодзённым жыцці, у яго радасцях і засмучэннях. Знамянальнаю рысаю Руху з’яўляецца асаблівая сувязь з Маці Божаю і адкрытасць на патрэбы Касцёла. Таму што, згодна з вучэннем Слугі Божага Яна Паўла ІІ, «Маці Касцёл нараджае, выхоўвае, будуе хрысціянскую сям’ю, выконваючы адносна яе збаўчую місію, атрыманую ад Пана. Абвяшчаючы слова Божае, Касцёл аб’яўляе хрысціянскай сям’і яе сапраўдную тоеснасць, тое, чым яна ёсць і чым павінна быць паводле Божай задумы; здзяйсняючы сакрамэнты, Касцёл узбагачае і ўмацоўвае хрысціянскую сям’ю Хрыстоваю ласкаю, каб асвячаць яе дзеля хвалы Айца; праз абвяшчэнне з новаю сілаю новай запаведзі любові Касцёл натхняе і вядзе хрысціянскую сям’ю да служэння любові, каб яна наследавала і перажывала такую самую любоў пасвячэння і ахвяры, якую Хрыстус мае да ўсяго чалавецтва» ( FC, 49.). Таму духоўнасць членаў «Сям’і сем’яў» з самага пачатку апіраецца на некалькі слупоў: эклезіяльнасць — свядомае далучэнне да актуальных праблемаў паўсюднага і мясцовага Касцёла з пачуццём адказнасці за яго развіццё; марыйнасць — разлічванне ва ўсім на Марыю і адданне Ёй у апеку і ў Яе распараджэнне сябе, уласнай сям’і, а таксама ўсяго руху «Сям’я сем’яў»; сямейнасць — асаблівая чуллівасць да сям’і, тым больш шматдзетнай, стварэнне сямейных колаў, здольных да ахвярнага служэння іншым і дапамогі маладым сужэнствам у адпаведным разуменні сутнасці сужэнства, жаданне прыйсці на дапамогу ўсім сем’ям, якія гэтага патрабуюць. Дзейнасць Руху мае на мэце паглыбленне веры, стварэнне сямейнай супольнасці і супольнасці сем’яў, а таксама фармаванне свецкіх асобаў як лідэраў і апекуноў для апостальскай працы ў меншых групах і супольнасцях. Кіруюць імі душпастыры Руху і дасведчаныя свецкія аніматары. Асноўная апостальская дзейнасць Руху рэалізуецца ў сямейных групах; у групах дзяцей, моладзі, а таксама ў групах, якія аказваюць дапамогу патрабуючым, і ў сямейных кансультацыях. Сем’і, сабраныя ў парафіяльных групах, сустракаюцца не радзей, чым раз на месяц на тэрыторыі сваіх парафій. Гэтыя супольнасці ствараюцца часцей за ўсё з асобаў і сем’яў, якія ведаюць адно аднаго з дзяцінства і з часоў вучобы ці з’яўляюцца сваякамі. Агульную душпастырскую апеку над імі ажыццяўляе пробашч або прызначаны ім святар. Парафіяльныя групы рэалізуюць прынятую рухам праграму апостальства, заўсёды звязаную з праграмай літургічнага года, якая абвяшчаецца мясцовым Касцёлам. Апрача таго, яны вядуць апостальскую працу на карысць парафіі і актыўна ўдзельнічаюць у акцыях, арганізаваных пробашчам. Душпастырская і апостальская праца ў групах бацькоў малодшых дзяцей вядзецца ў выбраныя нядзелі падчас сустрэчаў для дзяцей. Мэта гэтай працы — ахапіць духоўнаю апекаю ўсю сям’ю дзіцяці і прыцягнуць яе да ўдзелу ў Руху. У руху «Сям’я сем’яў» душпастырскаю апекаю ахоплена таксама працуючая моладзь і студэнты. Шматлікія святарскія і манаскія пакліканні паходзяць з «Сям’і сем’яў». Члены руху «Сям’я сем’яў» дапамагаюць адно аднаму. Больш заможная сям’я дапамагае бяднейшай, маладзетная — шматдзетнай, мацнейшая — слабейшай, або той, якая знаходзіцца ў небяспецы. Гэта рэалізуецца непасрэдна паміж сем’ямі або ў карытатыўных супольнасцях «Дапамога — сям’я сям’і». Дыпламаваныя спецыялісты кіруюць таксама кабінетамі натуральных метадаў распазнавання плоднасці. Рух арганізуе штогод «канікулы з Богам» — рэкалекцыі падчас канікулаў для ўсёй сям’і. Канікулярныя выезды для асобаў, якія маюць сціплыя фінансавыя магчымасці, падтрымліваюцца Рухам і больш багатымі сем’ямі. Важную ролю адыгрываюць сустрэчы ўсёй супольнасці ва ўрачыстасць Святой Сям’і і свята Ахвяравання Пана, якія лічацца патранальнымі святамі «Сям’і сем’яў». Фармальнае далучэнне да Руху адбываецца праз складанне Акта даручэння свайго жыцця і сваёй сям’і Маці Божай «у мацярынскую няволю любові». Паводле кнігі «Рухі і супольнасці» © «Pro Christo» 2006.
Апостальства хворых
09.07.2008 13:49
Бывае, што, нягледзячы на адсутнасць фізічнай працы, мы адчуваем у сабе нейкую стому. Раптам выступае пот. Пачынаюць балець косці. Лоб незвычайна гарачы. На тэрмометры — замест 36,6 — мы выразна бачым 37,8. На жаль, трэба перарваць штодзённыя абавязкі і працу. Крыху цяжка прызвычаіцца, што раніцай не трэба ўскокваць з ложка. Мы бяром у рукі газету, цягнемся па кніжку, якую даўно ўжо некалі вырашылі прачытаць, глядзім па тэлевізары навіны... Прастуда, часцей за ўсё, хутка мінае. Праз некалькі дзён мы можам вярнуцца да штодзённай працы. Увогуле, не так ужо і дрэнна быць хворым. Аднак сітуацыя зусім іншая, калі мы глядзім на паралізаванага маладога мужчыну ў інваліднай калясцы. На жанчыну, якая пераходзіць дарогу, падняўшы ўверх белы кіёк. Калі наведваем сябра ў аддзяленні з назваю, што гучыць, як прысуд, — анкалогія. Урэшце аднойчы хвароба прыходзіць і ў наш дом. Мы забіраем са шпіталя спаралізаванага бацьку. Ён так моцна схуднеў за апошні час, але яго так цяжка ўнесці ў дом. У абедзены перапынак мы бяжым дадому, каб хоць паспець пакарміць яго загадзя прыгатаванаю ежаю. Цалкам мяняюцца нашыя жыццёвыя планы. Аказваецца, што на самай справе раней мы не ведалі, што такое хвароба і што яна з сабою нясе — колькі патрабуе абмежаванняў, як многага пазбаўляе. Абцяжараныя цярпеннем з прычыны пакутаў іншых, мы пачынаем лепш разумець навакольны свет. Але нарэшце прыходзіць той дзень, калі рушацца ўсе нашыя ўяўленні і планы. Мы ляжым у машыне «хуткай дапамогі». Урач ускладае нам на твар кіслародную маску. Палата ў бальніцы, кропельніцы, безліч розных лекаў. Проста прайсціся па пакоі — тое, над чым мы ніколі раней нават і не задумваліся, — аказваецца па-за межамі нашых магчымасцяў. Мы поўнасцю залежныя ад дапамогі іншых людзей. Падчас цяжкай хваробы Бог пасылае нам самы складаны экзамен. Ці здадзім мы яго? Ці здолеем прыняць сваё цярпенне? Як яго зразумець? Чаму яно напаткала менавіта мяне? Гэта толькі некаторыя пытанні, на якія мы павінны знайсці адказ. У Касцёле і сам хворы чалавек, і аказанне яму паслугаў заўсёды займалі галоўнае месца. Зрэшты, інакш і быць не можа, бо сам Хрыстус пакінуў нам такі прыклад. Аздараўленне сляпога, эпілептыка, жанчыны, якая пакутуе ад крывацёку, — гэта толькі некалькі са шматлікіх прыкладаў Яго чулага клопату пра кожнага, хто нясе крыж цярпення. Збаўца не толькі словам і ўчынкам паказваў сваё стаўленне да хворых і цярпення. Яго асабістыя цярпенні, прынятыя цалкам дабравольна і з любоўю, сталі актам адкуплення для чалавецтва. Слуга Божы Ян Павел ІІ, які ўвёў Касцёл у трэцяе тысячагоддзе, заўсёды заставаўся верны гэтаму пасланню Настаўніка з Назарэта. Ужо праз некалькі дзён пасля свайго выбару на Сталіцу Пятровую ён прыняў рашэнне наведаць у рымскім шпіталі свайго сябра кардынала Дэскура, які быў хворы. Столькі разоў мы бачылі, як свае пяшчотныя далоні Папа ўскладаў на хворых у шпітальных палатах. Гэты незвычайны чалавек сам спазнаў шмат цярпення і хваробаў. Ён вучыў нас, як мы павінны адносіцца да хворых, паказваў сэнс цярпення ў з’яднанні з Хрыстом. Хіба найбольш запаў нам у сэрца Яго апошні ўрок з акна апостальскага палаца ў Ватыкане. Усе ведалі, што ён цяжка хворы. Нягледзячы на гэта, натоўпы людзей углядаліся ў акно, з якога ён прамаўляў свае катэхезы і ўдзяляў благаславенне. У сэрцы кожнага з чакаючых жыў агеньчык надзеі: а можа, яшчэ ўбачым яго, можа, штосьці нам скажа? Урачы паведамлялі, што пасля аперацыі ён амаль не можа размаўляць. Але вучыцца. Спрабуе. І вось акно адчыняецца. Ёсць Папа. Дзясяткі тысяч сабраных пілігрымаў у захапленні вітаюць яго. Святар, які яму дапамагае, ставіць пюпітр з тэкстам, падносіць мікрафон блізка да вуснаў. Над плошчаю святога Пятра ўсталёўваецца глыбокая цішыня. Шэпт, некалькі скажоных словаў зыходзіць з яго вуснаў, а потым — далоні, узнятыя ў жэсце, які, здаецца, прамаўляе: «На большае не здольны». Няма ўжо сілы. Акно зачыняецца. Слёзы на вачах пілігрымаў. Ён прамовіў у апошні раз — ужо не сваімі словамі, але сваім цярпеннем. У наш час медыцынскія вучылішчы і універсітэты падрыхтоўваюць людзей, якія потым служаць хворым. У шпіталях праводзяцца вельмі складаныя аперацыі, дзякуючы якім людзям вяртаецца здароўе. Аднак мы б вельмі памыляліся, калі б лічылі, што сама медыцына і тэхніка вырашаць усе нашыя праблемы, звязаныя з хваробамі. «Я быў хворы, — нібы гаворыць Хрыстус, — а дзе ты быў у гэты час?» Нават медыцына самага высокага ўзроўню не заменіць радасці, якую перажывае пацыент, што знаходзіцца ў шпітальнай палаце, калі яго наведвае сябар, знаёмы ці сусед. І сапраўды, няважна — ці прынесены найпрыгажэйшыя кветкі, ці любімыя цукеркі. Бо радуе нас не тое, што прынесена, але той, хто прынёс. Ён ахвяраваў нам частку свайго часу. Здараецца, што мы нават не вельмі ведаем, пра што з ім размаўляць. Тым больш што ў хворага не найлепшы настрой. Але гэта зусім не перашкаджае нам адчуць, што чалавек прыйшоў з тым, што для нас, людзей, самае важнае, — што прыйшоў ён з любоўю. Гавораць, што час — гэта грошы, але іншыя кажуць таксама, што час — гэта любоў. «Будзем жа спяшацца любіць людзей, бо яны адыходзяць так хутка», — сказаў ксёндз і паэт Ян Твардоўскі. У Пасланні апостала Якуба сцвярджаецца, што належнаю мераю нашай пабожнасці з’яўляюцца адносіны да хворых людзей. Чыстая і беззаганная ў адносінах да Бога і Айца рэлігійнасць праяўляецца ў апецы над сіротамі і ўдовамі ў іх нядолі... (пар. Як 1, 27). Апека і клопат, гаворыць апостал, а не толькі словы. Для поўнай яснасці ён дадае, што калі чалавек галодны, калі ў яго няма чаго апрануць, то яму не патрэбны добрыя парады, яму патрэбен хтосьці, хто дасць яму кавалак хлеба і вопратку. Ці ж мы, лічачы сябе сябрамі Хрыста, не павінны спытаць саміх сябе пра нашыя ўчынкі? Калі я апошні раз быў у хворых і састарэлых бацькоў? Ці адведаў я сябра, які пасля аперацыі ляжыць у шпіталі або дома? Учытванне ў евангельскія тэксты пра цярпенне, разважанне над імі, наведванне хворых — гэта ўсё ўрокі, якія падрыхтоўваюць нас да экзамену з уласнага цярпення. А ён, раней ці пазней, адбудзецца. Паводле кнігі «Рухі і супольнасці» © «Pro Christo» 2006.
Арцыбiскуп Юзаф Станеўскі
09.01.2014 12:48
Мiтрапалiт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі нарадзіўся 4 красавіка 1969 года ў вёсцы Заневічы непадалёк ад Гродна ў сям'і Рамуальда і Гэлены Станеўскіх. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Луцкаўлянах у 1986 годзе атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі. У тым жа годзе пачаў вучобу ў ваенна-тэхнічнай школе, пасля заканчэння якой у 1987–1989 гадах служыў у войску.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
09.07.2008 15:01
Арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі на пенсіі Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч нарадзіўся 3 студзеня 1946 г. у вёсцы Адэльск непадалёк ад Гродна ў сям’і Ігнацыя і Ганны Кандрусевічаў.
Асацыяцыя салезіянаў-супрацоўнікаў
27.10.2009 11:01
Члены асацыяцыі салезіянаў-супрацоўнікаў праз дзеянне Духа Святога рэалізуюць харызму святога Францішка Сальскага ў секулярных абставінах свету. Заснавальнікам асацыяцыі з’яўляецца святы Ян Боско, які запрашаў прадстаўнікоў духавенства і свецкіх садзейнічаць місіі збаўлення моладзі. У 1876 г. Ян Боска вызначыў жыццёвую праграму сваіх паплечнікаў у «Правілах для салезіянаў-супрацоўнікаў», якія пазней атрымалі адабрэнне Касцёла. Гэтым шляхам могуць ісці каталіцкія вернікі любога культурнага ўзроўню і грамадскага становішча. Салезіяне-супрацоўнікі перажываюць сваё пакліканне ў канкрэтнай штодзённай рэальнасці. Яны дзейнічаюць на карысць Касцёла і грамадства, распаўсюджваючы салезіянскія каштоўнасці ў сваім асяроддзі праз выкарыстанне сродкаў, найбольш адпаведных у канкрэтных умовах. Натхнёныя салезіянскім духам, салезіяне-супрацоўнікі аказваюць пераважную ўвагу моладзі, асабліва той, якая церпіць нястачу, стала ахвярай эксплуатацыі або насілля, а таксама тым маладым людзям, якія пачынаюць працоўнае жыццё або ў якіх назіраюцца прыкметы спецыфічнага паклікання. Салезіяне-супрацоўнікі таксама прапагандуюць і абараняюць каштоўнасці сям’і як асноўнай ячэйкі грамадства і будуюць сваю асабістую сям’ю як «хатні Касцёл», выхоўваючы дзяцей на аснове педагогікі дабрыні, уласцівай папераджальнай сістэме святога Яна Боско. Салезіяне-супрацоўнікі выхоўваюць у моладзі імкненне да сустрэчы ў веры і сакрамэнтах з Уваскрослым Хрыстом, каб у Ім знайсці сэнс жыцця і ўзрастаць як будучыя мужчыны і жанчыны. Салезіяне-супрацоўнікі адкрыты для многіх формаў апостальскай дзейнасці: катэхізацыя, хрысціянская адукацыя, супрацоўніцтва ў адукацыйных і выхаваўчых установах, сацыяльнае служэнне ў асяроддзі бедных, дзейнасць у сферы сродкаў сацыяльных камунікацый, супрацоўніцтва ў галіне пастырскіх пакліканняў, місіянерская праца, удзел у экуменічным і міжрэлігійным дыялогу, дзейнасць у сферы міласэрнасці і ў сацыяльных структурах і інш. Асацыяцыя салезіянаў-супрацоўнікаў прызнана Апостальскай Сталіцай як грамадскае аб’яднанне вернікаў, якое наследуе духоўную спадчыну святога Францішка Сальскага. Асацыяцыя мае статус персанальнай юрыдычнай асобы. Галоўная рэзідэнцыя асацыяцыі знаходзіцца ў Рыме. PVA — статус асацыяцыі, прыняты Святым Тронам 15 сакавіка 2007 г. і абнародаваны Генеральным настаяцелем Таварыства святога Францішка Сальскага 8 красавіка 2007 г. Асацыяцыя салезіянаў-супрацоўнікаў дзейнічае ў розных краінах свету, дзе працуюць ксяндзы Таварыства св. Францішка Сальскага. У Беларусі асацыяцыя дзейнічае ў Смаргоні і Мінску.
Біскуп Алег Буткевіч
09.01.2014 12:37
Біскуп Віцебскі Нарадзіўся 18 сакавіка 1972 г. у Браславе, на тэрыторыі сучаснай Віцебскай дыяцэзіі. Перад паступленнем у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1994 г.) скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт.
Біскуп Аляксандр Кашкевіч
09.07.2008 15:48
Біскуп Гродзенскі на пенсіі Біскуп Аляксандр Кашкевіч нарадзіўся 23 верасня 1949 г. у в. Падгайдзі, у парафіі Эйшышкі Віленскай архідыяцэзіі.
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB
09.01.2014 12:48
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Генеральны вікарый. Нарадзіўся 6 жніўня 1974 г. у г. Смаргонь. У 1991 г. паступіў у салезіянскі навіцыят ў г. Чэрвіньск над Віслай (Польшча). Вывучаў філасофію ў салезіянскай духоўнай семінарыі ў г. Лодзь (Польшча) і тэалогію ў Папскім Салезіянскім Універсітэце ў Рыме, дзе атрымаў ступень ліцэнцыята дагматычнай тэалогіі. У 1998 г. склаў вечныя манаскiя абяцаннi ў Салезіянскай Кангрэгацыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у 2000 г. у г. Смаргонь.
Біскуп Андрэй Зноска
13.09.2024 12:52
Біскуп Андрэй Зноска нарадзіўся 20 чэрвеня 1980 года ў Бярозаўцы (Гродзенская дыяцэзія, Навагрудскі дэканат). Святарскае пасвячэнне прыняў 28 мая 2005 года з інкардынацыяй у Гродзенскай дыяцэзіі.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная
Навіны
Касцёл у Беларусі
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Пра нас
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Папа Францішак
Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа