Можа быць, многія цяжкасці ў нашым намаганні правільна зразумець і жыць
наша жыццё ў Касцёле ў большасці выпадкаў звязаны з няправільна абраным
зыходным пунктам. Касцёл нельга разумець толькі з пункту гледжання таго,
што робім мы і што робіць ён, але неабходна зыходзіць з Езуса Хрыста,
бо Езус — гэта Той, хто сваім Духам ажыўляе Касцёл.
1 чыт. Іс 22, 19-23; Пс 138(137), 1-2a. 2bc-3. 6 і 8bc.
2 чыт. Рым 11, 33-36.
Ев. Мц 16, 13-20.
Касцёл Хрыстовы
Мы лёгка даёмся падмануць сябе спакусай разважаць аб Касцёле на аснове назірання за яго самымі нагляднымі, макраскапічнымі прыкметамі, а менавіта за яго знешняй арганізацыяй, яго цэнтралізаваным кіраваннем або Папам і біскупамі. З гэтага пункту гледжання мы бачым яго як «грамадства» або амаль як «дзяржаву» з яе правадырамі, уладай, падуладнымі, законамі і інстытутамі. Зноў часам мы глядзім на Касцёл такім чынам, што звяртаем нашу ўвагу перш за ўсё на пэўныя абмежаванні або недахопы; мы звяртаем нашу ўвагу на павольныя змяненні Касцёла ў параўнанні з вельмі хуткімі змяненнямі свету, на яго правамоцнасць, якое згодна з думкай некаторых людзей мяжуе з самаўпэўненасцю, на яго стэрэатыпныя ўстойлівыя спосабы маўлення, якія аддалены ад агульнаўжывальнай мовы сённяшніх людзей, на праблемы ўдзелу ў яго ўнутраным жыцці і г. д.
Мы маглі б прывесці яшчэ далейшыя прыклады розных спосабаў і падыходаў у разважаннях аб Касцёле. Можа быць, многія цяжкасці ў нашым намаганні правільна зразумець і жыць наша жыццё ў Касцёле ў большасці выпадкаў звязаны з няправільна абраным зыходным пунктам. Касцёл нельга разумець толькі з пункту гледжання таго, што робім мы і што робіць ён, але неабходна зыходзіць з Езуса Хрыста, бо Езус — гэта Той, хто сваім Духам ажыўляе Касцёл.
Улада Месіі
Першае літургічнае чытанне зыходзіць з 22-й главы Кнігі прарока Ісаі. Уводзінамі служыць верш 15, і пасля яго ідуць вершы 19–23. Такі падбор тэкстаў выклікаў непаразуменне: вершы 15–19 адносяцца да Шэбну, царадворца царскага палацу, вершы 20–23 датычацца Эліякіма, пазней царадворца (пар. Іс 36, 3; 37, 2).
Чытанне звязана з гістарычнай падзеяй у 701 г. да Хрыста, калі цар Асірыі Сенахерыў беспаспяхова намагаўся авалодаць Ерузалемам. Прарок відавочна засяроджвае сваю ўвагу на племені Давіда, гэта значыць на асобе цара, як яго бачыць адзін з яго чыноўнікаў. Словы в. 21 трэба таму разумець такім чынам, што яны адносяцца да цара Езэкіі, якому Эліякім служыць як верны служачы: «адзенне» і «пояс» з’яўляюцца сімваламі велічы і пасады. «Айцец» з’яўляецца для жыхароў Ерузалема тыповым выразам для абазначэння ролі цара (пар. Іс 9, 6: «айцец вечнасці»). «Уладу тваю перадам у рукі ягоныя»: гаворка ідзе аб уладзе валадарыць. Эліякім мае рашаючую задачу — дапамагчы захаваць дынастыю Давіда, і таму гаворыцца, што ў яго «ключ дома Давідавага»: ён з’яўляўся, верагодна, высокім служачым з асобымі вельмі важнымі даручэннямі.
Апошнім вобразам у гэтым чытанні з’яўляецца цвік, з дапамогай якога прымацоўваецца палатка д зямлі: гэта сімвал пастаяннага і надзейнага дабрадзейства, якое аказвае Бог правячаму пакаленню. У Старым Запавеце мы паўторна знаходзім спробы атаясамліваць «Божы народ» з іўдзейскім, ізраільскім царствам. Але прарокі кажуць (як мы гэта бачым таксама ў нашым артыкуле), што «ўлада» ў Божым народзе не з’яўляецца ўладай палітычнай, таму што яна зыходзіць ад Бога, які суверэнна валадарыць сваім народам. Бог «будуе» свой народ не як «дзяржаву», а як сваю ўласную сям’ю.
У другім чытанні (Рым 11, 33–36) апостал Павел праслаўляе невыказную Божую міласэрнасць у дачыненні да язычнікаў і яўрэяў. Разважанне аб гэтай бясконцай Божай любові да ўсіх людзей выклікае ў апостала здзіўленне і захапленне. Грандыёзная звышнатуральнасць Бога была нам аб’яўлена ў Езусе Хрысце, праз якога мы даведаліся аб яго «багацці» (Эф 3, 8), «мудрасці Божай» (Эф 3, 10). У Езусе Хрысце «схаваны ўсе скарбы прамудрасці і ведаў» (Кал 2, 3) Хрыстус аб’яўляе людзям абсалютную Божую таямніцу. Богу ніхто не можа даць нешта першым, таму што Ён з’яўляецца крыніцай усяго: «Бо ўсё з Яго, Ім і да Яго».
Таму таямніца Касцёла не атаясамліваецца з Божай таямніцай, хоць і правільна, што Божая таямніца прадстаўляе сябе ў Касцёле. З Божай таямніцы нараджаецца і жыве Касцёл. Але Божая таямніца яго непараўнальна перавышае.
Словы Езуса да Пятра (Мц 16, 17–19) утрымліваюць перш за ўсё благаслаўленне: Пятру прызначана з’яўленне Айца, якое адкрывае сапраўдную тоеснасць Езуса Хрыста. Гэта першы і сутнасны дар Пятру. Пётр не можа абапірацца на чалавечыя крыніцы (цела і кроў), але ён павінен прыняць Божае аб’яўленне, каб даведацца, хто такі Езус. Усё тое, чым Пётр і ёсць, паходзіць з сілы Божага аб’яўлення, якое яму паказаў Бог. Таму Езус даручае яму асноўную ролю — стаць Каменем — асновай Касцёла: не Пётр стварае Касцёл, ён таксама не з’яўляецца Панам Касцёла. З Божага аб’яўлення выцякае таксама роля Пятра, якую даручае яму Езус: стаць Каменем — асновай Касцёла. Езус падкрэслівае, што ён сам — Хрыстус — «створыць свой Касцёл».
У наступным тэксце апостал Павел тлумачыць, у чым заключаецца роля Пятра: ён атрымоўвае ўладу «звязваць» і «развязваць». «Улада ключоў», якую ён перанёс на Пятра, датычыць аўтарытэту тлумачыць Божую волю, як яе адкрыў і ажыццяўляў Езус. Гэтую характэрную прыкмету настаўніцкай пасады Касцёла аб уладзе ключоў у дачыненні да нябеснага валадарства пацвярджае фраза аб «звязванні і развязванні», якая ў мове рабінаў падкрэслівае перш за ўсё тлумачэнне і прымяненне закону: забараніць («звязваць») і дазваляць («развязваць»). Пётр як разумны вучань нябеснага валадарства атрымаў заданне аўтарытэтна тлумачыць Божую волю, адкрытую ў словах і жэстах Езуса.
Відавочна, што Езус намерваўся стварыць брацкую супольнасць, унутры якой будзе існаваць асобае служэнне, замацаванае за Дванаццаццю і іх Кіраўніком, значыць, Пятром. Езус хацеў, каб гэтая супольнасць стала знакам Яго прысутнасці ў свеце як супольнасць, якую «брамы смерці» ніколі не перамогуць. Гэта значыць, што мы не можам сапраўды прыняць Езуса Хрыста, калі мы адвяргаем «Яго» Касцёл. Хіба не выцякаюць многія нашы цяжкасці ў дачыненні да Касцёла з таго, што мы не зразумелі і не прынялі тое, кім на самой справе з’яўляецца Езус Хрыстус?
ANTONIO BONORA, Ascoltare Gesù, Meditazioni sui testi biblici del lezionario festivo (anno A), Elle Di Ci 1989.