Пошук

26.05.2025 12:18   Тэкст: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Станіслаў Бервячонак

Вучобу ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне завяршылі чацвёра студэнтаў шостага курса: Андрэй Януль, Антон Тышко, Марцін Лудзіч і Яраслаў Казлоўскі.

Іх вучоба ў семінарыі доўжылася сем гадоў, цяпер яны развітваюцца з гэтай навучальнай установай і ў хуткім часе прымуць дыяканскае пасвячэнне.

Андрэю Янулю і Антону Тышко, якія паходзяць з Віцебскай дыяцэзіі, удзяліў пасвячэнне 24 мая ў Глыбокім біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Марціну Лудзічу і Яраславу Казлоўскаму, якія паходзяць з Гродзенскай дыяцэзіі, удзеліць пасвячэнне 31 мая ў катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй.

Пачатак святой Імшы ў 12.00.

Даручым выпускнікоў у малітве Пану Богу, каб яны належным чынам падрыхтаваліся да дыяканскага пасвячэння і былі ў далейшым добрымі пастырамі для вернікаў.

Абноўлена 30.05.2025 15:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа