1 чыт. 2 Сам 5, 1–3; Пс 122 (121), 1–2. 4–5.
2 чыт. Клс 1, 12–20.
Ев. Лк 23, 35–43.
Будзь нам Валадаром, Хрыстэ!
У нашым уяўленні слова «валадар» звязана з нейкім уладаром, што сядзінь на троне з каронаю на галаве, са скіпетрам у руцэ і багата ўбраны. Валадара акружаюць многія, адзіным абавязкам каторых з’яўляецца прыслугоўваць уладару. У выпадку небяспекі, якая пагражала б уладару, яго падданыя абавязаны бараніць яго. Валадар жыве ў прыгожым палацы. У асноўным, усе яго баяцца, хоць, з іншага боку, стараюцца спадабацца яму. Валадар павінен мець уладу. Валадар павінен мець дзяржаву. Чым большыя памеры дзяржавы, тым большая яго ўлада. Валадар без дзяржавы — гэта зусім не валадар.
Спытаюся ў вас: кім ёсць Езус Хрыстус? Што вы мне адкажаце? (...). Езус Хрыстус ёсць: Збавіцелем свету; Сынам Божым, які стаў чалавекам і памёр за нас на крыжы; нашым Панам; нашым Суддзёю, які прыйдзе судзіць жывых і памерлых і аддасць кожнаму паводле яго ўчынкаў.
Езус Хрыстус ёсць таксама валадаром сусвету. Менавіта сёння, у апошнюю нядзелю літургічнага года, мы адзначаем урачысташь Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Што значаць словы: «Езус з’яўляецца валадаром»? З Евангелля святога Яна мы даведваемся, што аднойчы Езуса хацелі абраць царом. Ці ўспомнілі вы, у якіх абставінах гэта адбылося?
Гэта мела месца тады, калі Езус цудоўным чынам размножыў хлеб і накарміў ім велізарны натоўп, у якім толькі мужчын было каля пяці тысячаў. У тым, што Езус такі магутны, што можа здзяйсняць незвычайныя справы, пераканаўся шматтысячны натоўп. Таму няма нічога дзіўнага, што ў тых, каго Езус цудоўным чынам насыціў хлебам, нарадзілася думка: гэты чалавек быў бы добрым валадаром. Калі б заўсёды даваў удосталь хлеба, то можна было б жыць. Але Езус, калі даведаўся, што «хочуць неўспадзёўкі прыйсці і ўзяць Яго, каб зрабіць валадаром, ізноў адышоў на гару адзін» (гл. Ян 5, 15).
Чаму Езус так зрабіў? Чаму не дазволіў тады абраць сябе валадаром? Таму, што валадарства Хрыста — гэта іншае валадарства, чым тыя, пра якія вы чулі. Валадарства Хрыста не знойдзеш ні на адной карце. Чаму? Бо Яго валадарства не з гэтага свету. Таму валадарства Хрыста не абапіраецца ні на чалавечую моц, ні на насілле і падман, ні на магутную армію, багацце ці вялізныя тэрыторыі.
Валадарства Хрыста — гэта «валадарства праўды і жыцця, валадарства святасці і ласкі, валадарства справядлівасці, любові і супакою» (прэфацыя пра Езуса Хрыста, Валалара Сусвету). Незвычайнае гэта валадарства!
Бывае так, што зямныя валадарствы павялічваюцца праз войны і заваяванні, прыносячы смерць і знішчэнне. Колькі пры гэтым бывае несправядлівасці і чалавечай крыўды! Які шчодры тады пасеў нянавісці і спакусаў!
Пашырэнне Хрыстовага валадарства здзяйсняецца зусім іншым чынам. Здзяйсняецца яно не падманам і хітрасцю, але праз абвяшчэнне праўды пра Бога, які нас любіць, пра Езуса Хрыста, нашага Збаўцу і Пана, а таксама пра чалавека, слабога і грэшнага, і ў той жа час адкупленага і пакліканага да жыцця ў святасці.
Валадарства Хрыста — гэта валадарства не смерці, але валадарства жыцця. Якога жыцця? Найперш Божага жыцця, якое павінна прынесці плён жыцця вечнага.
Валаларства Хрыста несумяшчальнае з грахом, злом і спакусамі. Яно — валадарства святасці і ласкі. Таму, чым больш у табе святасці і ласкі, тым больш ты садзейнічаеш узмацненню Хрыстовага валадарства.
Найважнейшаю рысаю Хрыстовага валадарства з’яўляецца любоў. Сённяшняе Евангелле паказвае нам Езуса як Валадара, якога высмейвалі, зневажалі і не прызнавалі. Калі Езуса распялі, жаўнеры здзекліва патрабавалі: «Калі Ты валадар юдэйскі, выратуй сябе самога» (гл. Лк 23, 37). Над Езусам быў змешчаны надпіс: «Гэты — цар юдэйскі» (гл. Лк 23, 38).
Магло б падацца, што такім чынам найбольш была прыніжана годнасць Хрыста, як Валадара. На самой справе, аднак, гэта не так. Разважаючы з чалавечага пункту погляду, Езус быў найслабейшым. Але на самой справе, прыносячы ахвяру з самога сябе на дрэве крыжа, Ён паказаў магутнасць сваёй любові. Менавіта гэтая любоў з’яўляецца фундаментам Яго валадарства. Таму давайце будзем дзякаваць Богу, які «вызваліў нас ад улалы нцмры і перанёс у валаларства свайго ўмілаванага Сына, у якім мы маем адкупленне (...) і дараванне грахоў» (гл. Клс 1, 13–14).
Мы добра ведаем заклік: «Будзь нашым Валадаром, Хрыстэ!» Няхай гэта будуць не пустыя словы. Колькі разоў ты адкідваеш нянавісць і выбіраеш любоў, столькі разоў не вуснамі, але чынам гаворыш: «Будзь нашым Валадаром, Хрыстэ!».
«Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне».
Мінск. Выдавецтва «Про Хрысто». 2002.