Пошук

08.10.2010 01:00  
Normal 0 false false false MicrosoftInternetExplorer4 /* Style Definitions */ table.MsoNormalTable {mso-style-name:"Обычная таблица"; mso-tstyle-rowband-size:0; mso-tstyle-colband-size:0; mso-style-noshow:yes; mso-style-parent:""; mso-padding-alt:0in 5.4pt 0in 5.4pt; mso-para-margin:0in; mso-para-margin-bottom:.0001pt; mso-pagination:widow-orphan; font-size:10.0pt; font-family:"Times New Roman"; mso-ansi-language:#0400; mso-fareast-language:#0400; mso-bidi-language:#0400;}

1 чыт. 2 Вал 5, 14–17; Пс 98 (97), 1. 2–3ab. 3cd–4.
2 чыт. 2 Цім 2, 8–13.
Ев. Лк 17, 11–19
.

Будзь удзячным!

Мы заўсёды чакаем удзячнасці ад іншых, незалежна ад таго, ідзе гаворка пра дробязь ці пра вялікую справу. Лягчэй нам удаецца забыць няўдзячнасць у добрай справе. Напрыклад, сусед па парце не ўзяў у школу падручніка, які, аднак, аказаўся патрэбным. I вось, не чакаючы нават, каб цябе аб гэтым папрасілі, ты падсоўваеш падручнік на сярэдзіну, лічачы такія паводзіны нармальнымі. Але праз нейкі час здарылася адваротнае. Ты не ўзяў падручніка. Аднак аднакласнік дае табе зразумець, што яго гэта зусім не турбуе. Табе прыкра. Ты робіш з гэтага выснову: маючы такога суседа па парце, мне нельга забываць падручнік.

 

Цяжэй, аднак, перажываць няўдзячнасць у больш важных выпадках. Слабая ў вучобе аднакласніца захварэла. Былі сумненні, ці пяройдзе ў наступны клас. Паколькі яна не магла запрасіць платных рэпетытараў, то ты пашкадавала яе і прысвяціла ёй увесь свой вольны час. Такім чынам, замест таго, каб адпачываць, ты ішла да аднакласніцы, каб дапамагчы ёй падагнаць вучобу. Ты вельмі радавалася, калі аднакласніца рабіла поспехі, калі добра закончыла навучальны год і перайшла ў наступны клас. Але тут закончылася твая радасць. Калі ты прыходзіла да яе, яна прасіла, каб ты не забывала пра яе, сардэчна ўсміхалася і кожны раз дзякавала. Цяпер твая аднакласніца дзіўным чынам змянілася. Яна выразна паказвае табе, што ты ўжо не патрэбна ёй. Ужо не запрашае цябе да сябе. Вельмі хутка забылася, як многім абавязана табе.

Такіх прыкладаў кожны мог бы прывесці значна больш. Зрэшты, не для таго мы тут сабраліся, каб успамінаць пра няўдзячнасць іншых. Бо мы павінны ведаць, што звычайна вельмі добра памятаем няўдзячнасць, якую спазналі ад іншых, і ў той жа час маем надзвычай кароткую памяць, калі гаворка ідзе пра нашыя занядбанні і хібы. Такое ўжо нашае жыццё, што не толькі ў адносінах да нас праяўляюць няўдзячнасць, але і мы самі часта аказваемся ў меншай ці большай ступені няўдзячнымі.

Пра аднаго ўдзячнага чалавека і дзевяць такіх, што аказаліся няўдзячнымі, пачулі мы ў сённяшнім Евангеллі. Як гэта адбылося?

Насустрач Езусу выйшлі дзесяць пракажоных. Яны яшчэ здалёк гучна прасілі злітавацца над імі. Чаму яны так зрабілі? Яны не маглі паводзіць сябе іначай. Праказа — гэта невылечная заразная хвароба. Таму хворыя на праказу былі асуджаны на павольнае паміранне. Ім забаронена было жьшь разам са здаровымі. Калі пракажоны набліжаўся да якога-небудзь пасялення, то мясцовыя жыхары мелі права нават забіць яго. Лёс пракажонага быў незайздросным: пакуты, выкліканыя невылечнаю хваробаю, голад, ізаляцыя ад грамадства, адсутнасць надзеі на якія-небудзь змены.

Калі пракажоныя даведаліся пра Езуса, ім не заставалася нічога іншага, як толькі спыніцца здалёку і гучна прасіць аб літасці. Можа, яны спадзяваліся, што Езус дакранецца да хворага месца, альбо, напрыклад, загадае ім выкупацца ў водах Ярдана. Як мы чулі ў першым чытанні, хворы на праказу сірыйскі правадыр Нааман па загаду прарока Елісея сем разоў ныраў у Ярдан і цела яго было ачышчана ад праказы (пар. 2 Вал 5, 14).

Загад Езуса быў зусім іншым: « Ідзіце, пакажыцеся святарам» (пар. Лк 17, 14). Чаму менавіта святарам? Адказ просты. У выпадку знікнення праказы той, хто паправіўся, не мог сам вярнуцца ў грамадства. Такі чалавек спачатку павінен быў накіравацца да габрэйскіх святароў, якія, засведчыўшы, што аздараўленне поўнае, дазвалялі яму вярнуцца да сям’і.

Менавіта на шляху да святароў пракажоныя былі ачышчаны ад праказы. Дзевяць з іх пайшло да габрэйскіх святароў. Яны хацелі, каб тыя як мага хутчэй пацвердзілі іх аздараўленне і яны маглі б вярнуцца да сваіх. Можа, яны баяліся, што знікненне праказы было толькі часовым. Забыліся пра ўсё! Забыліся таксама пра Таго, хто іх аздаравіў. Можа, яны падумалі сабе, што хвароба знікла сама. Яны не вярнуліся, каб падзякаваць Езусу. Якая няўдзячнасць! Менавіта гэтая іх няўдзячнасць засмуціла Езуса, які пытаецца: «Ці не дзесяць было ачышчаных, дзе ж дзевяць?» (пар. Лк 17, 17). Адзін толькі вярнуўся, гучна славячы Бога. Ён упаў на твар да ног Езуса і падзякаваў Яму. Заўважце, перад кім веруючы чалавек падае на твар? Толькі перад Богам.

Падумаем аб нашай удзячнасці Езусу Хрысту. Ці ведаеце, што азначае слова Эўхарыстыя? Падзяка. За што падзяка? Дзеля чаго мы прыходзім на Святую Імшу? Святая Імша — гэта падзяка за тое, што мы былі адкуплены праз Муку, Смерць і Змёртвыхпаўстанне Езуса Хрыста.

Якую з гэтага належыць зрабіць выснову? А вось якую: той, хто свядома і дабравольна не прыходзіць у нядзелі і святы на Эўхарыстыю, каб спаткацца з Езусам Хрыстом, нашым уваскрослым Панам, і падзякаваць Яму за тое, што нас збавіў, той выказвае большую няўдзячнасць, чым тыя дзевяць ачышчаных пракажоных, якія не выказалі ўдзячнасці Езусу. Чаму? Яны не выказалі ўдзячнасці за адзін чын Езуса, за аздараўленне. Хто не прыходзіць на святую Імшу — не мае ўдзячнасці за тое, што Езус за нас памёр і ўваскрос. А гэта вялікая няўдзячнасць!

Прысутнічаць на Эўхарыстыі — гэта яшчэ не ўсё. Нашая ўдзячнасць Езусу няхай праяўляецца на працягу астатніх дзён тыдня. Упасці на твар перад Езусам — гэта не які-небудзь звычайны жэст, гэта нашае пакланенне і ўдзячнасць Яму. Няхай гэтую ўдзячнасць выказвае кожная наша думка, кожнае наша слова, кожны наш учынак.

З кнігі кс. Станіслава Бялецкага
«Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне».

Мінск. Выдавецтва «Про Хрысто». 2002.
Абноўлена 27.09.2019 21:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа