Пошук

01.10.2010 01:00  
Normal 0 false false false MicrosoftInternetExplorer4 /* Style Definitions */ table.MsoNormalTable {mso-style-name:"Обычная таблица"; mso-tstyle-rowband-size:0; mso-tstyle-colband-size:0; mso-style-noshow:yes; mso-style-parent:""; mso-padding-alt:0in 5.4pt 0in 5.4pt; mso-para-margin:0in; mso-para-margin-bottom:.0001pt; mso-pagination:widow-orphan; font-size:10.0pt; font-family:"Times New Roman"; mso-ansi-language:#0400; mso-fareast-language:#0400; mso-bidi-language:#0400;}

XXVII звычайная нядзеля

1 чыт. Абк 1, 2–3; 2, 2–4; Пс 95 (94), 1–2. 6–7a. 7b–9.
2 чыт. 2 Цім 1, 6–8. 13–14.
Ев. Лк 17, 5–10.


Радасна заспяваем Пану!

Не ведаю, ці звярнулі вы ўвагу на словы псальма, якія мы пачулі пасля сённяшняга першага імшальнага чытання: «Хадзіце, спяваць будзем Пану» (Пс 95, 1). Ці ведаеце, каго найперш датычыў гэты заклік? Каго ён меў на ўвазе? Да каго адносіўся? Напэўна, вы здзівіцеся, калі я скажу вам, што словы «хадзіце, спяваць будзем Пану» спачатку былі словамі пабожных пілігрымаў, якія накіроўваліся да святыні ў Ерузалем. Можа, спявалі так тады, калі ўваходзілі на тэрыторыю святыні.

Мы павінны памятаць, што габрэі мелі толькі адну святыню, у якой праслаўлялі адзінага, праўдзівага Бога. Як гэта адбывалася? Мы ведаем, што каля трох тысяч гадоў таму сын караля Давіда, Саламон, збудаваў Богу вельмі прыгожую і раскошную святыню. На жаль, падчас аднаго з нападаў непрыяцеляў збудаваная Саламонам святыня была цалкам знішчана, а ўсе габрэі былі забраны ў няволю. Пасля вяртання з няволі габрэі пачалі адбудоўваць святыню. Гэта давалася нялёгка, бо за час іх адсутнасці будынкі ператварыліся ў руіны, а апрацаваныя землі зараслі цернямі і пустазеллем. Вярнуўшыся з выгнання, габрэі былі проста беднякамі. Але, нягледзячы на гэта, з вялікай самаадданашю і праз шматлікія цяжкасці адбудавалі святыню. На гэты раз святыня была вельмі простаю і сціплаю, бо толькі на такую тады ў іх хапіла сілаў і сродкаў.

З'явіўся, аднак, нехта, хто гэтую другую святыню ўпрыгожыў і разбудаваў, і тым самым зрабіў яе не менш прыгожаю, чым збудаваная Саламонам. Хто гэта быў? Напэўна, вы чулі пра яго. Вы ведаеце пра яго з Евангелля Мацвея, з гісторыі пра мудрацоў, якія прыйшлі з Усходу пакланіцца Езусу. Хто гэта быў? Цар Ірад. Яго настойлівасць і багацце рабілі так, што святыня ў Ерузалеме станавілася з кожным днём усё прыгажэйшаю і лічылася адным з найцудоўнейшых будынкаў свету.

На працягу стагоддзяў габрэі ахвотна прыходзілі ў святыню. I не толькі тыя, хто жыў блізка, — жыхары Ерузалема ці з яго ваколіц. Габрэі прыбывалі ў святыню з розных куткоў Палестыны, а таксама і з самых далёкіх месцаў свету, дзе яны жылі. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што такое паломніцтва да святыні спалучалася са змучанасцю, стомленасцю, а часам нават і са значнымі выдаткамі.

Евангелле паводле святога Лукі падае, што і дванаццацігадовы Езус выбраўся з Назарэта да Ерузалемскай святыні, той святыні, якую так прыгожа разбудаваў і ўпрыгожыў цар Ірад. Дарэчы, спытаюся, ці было гэта першым знаходжаннем Езуса ў святыні? А можа, яшчэ раней Езус бываў у святыні? Пры якіх абставінах?. Вяртаючыся да пілігрымкі

Езуса з Назарэта да святыні ў Ерузалеме, спытаюся ў вас, як вам здаецца, колькі гэта можа бьць кіламетраў? Прыблізна гэтая адлегласць складае каля 150 кіламетраў, туды і назад — каля 300. Трэба сабе ўсвядоміць, што такую дарогу адолеў Езус, калі Яму было ледзь толькі дванаццаць гадоў!

Паломніцтва да святыні ў Ерузалеме патрабавала шмат намаганняў. Аднак пілігрымы, што ўваходзілі ў Ерузалем, спявалі песню, якая пачыналася словамі: «Узрадаваўся я, калі мне сказалі: хадзем да дому Пана» (Пс122, 1). Чаму яны з радасцю адпраўляліся да святыні? Чаму радасна спявалі Пану?

Адказ на гэта даюць наступныя словы псальма: «Хадзіне, паклонімся (...), укленчым перад Панам, Стварыцелем нашым! Бо Ён ёсць Бог наш, а мы — народ, што Ён пасвіць, авечкі Ягонай рукі» (Пс 95, 6–7). Пабожныя габрэі прыбывалі да святыні і радасна спявалі Пану Богу, бо прагнулі пакланіцна і падзякаваць Яму за тое, што стварыў іх, што выбраў сярод іншых народаў у сваю поўную ўласнасць, што няспынна апякуецца імі.

Трэба, аднак, сказаць, што словы закліку «спяваць будзем Пану» ў значна большай ступені адносяцца да нас. Вы падумаеце, чаму? Чаму ў кожную нядзелю і ў кожную ўрачыстасць зблізку і здалёку накіроўваемся мы да святыні? Чаму збіраемся тут, як адна сям’я, каб радасна спяваць Пану? Адказ вельмі просты. Так, як габрэі, мы прагнем пакланяцца і дзякаваць Богу за вялікую справу стварэння. Хочам дзякаваць Богу за тое, што Ён з’яўляецца нашым найлепшым Айцом, што любіць нас і апякуецца намі.

Аднак гэта не ўсё! Перш за ўсё мы павінны дзякаваць і радасна спяваць нашаму найлепшаму Айцу за Яго Сына, Езуса Хрыста, які прыйшоў да нас, слабых, грэшных людзей, каб збавіць нас праз Муку, Крыж і сваё Змёртвыхпаўстанне. I гэта — самая важная прычына для нашай радасці, нашых радасных спеваў Пану!

Трэба, аднак, спытаць, ці гэтыя спевы Пану сапраўды радасныя? Гледзячы на вас, на ваш удзел у святой Імшы, у мяне ўзнікаюць сур’ёзныя сумненні ў тым, ці ўсе вы спяваеце. Нехта скажа: «У мяне дрэнны слых». Таксама спявай, хоць і не мацней за ўсіх. Тыя ж, хто зможа прыгожа спяваць, няхай не шкадуе свайго голасу нашаму Пану. Бо не яны робяць Пану Богу ласку! Але гэта ж ад Яго яны атрымалі гэтыя здольнасці, гэты дар.

«Хадзіце, спяваць будзем Пану». Каму мы павінны гэтак сказаць? Як вам здаецца? Магу падказаць. Гэтымі словамі можна заахвоціць тых, хто ў нядзелю марудзіць з наведваннем касцёла. Цяпер, аднак, давайце будзем з радасцю спяваць Пану, каб не аказалася, што мы заахвочваем іншых да таго, чаго самі не робім.


З кнігі кс. Станіслава Бялецкага
«Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне».

Мінск. Выдавецтва «Про Хрысто». 2002.
Абноўлена 09.09.2019 20:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця