Пошук

23.09.2010 01:00  
Normal 0 false false false MicrosoftInternetExplorer4 /* Style Definitions */ table.MsoNormalTable {mso-style-name:"Обычная таблица"; mso-tstyle-rowband-size:0; mso-tstyle-colband-size:0; mso-style-noshow:yes; mso-style-parent:""; mso-padding-alt:0in 5.4pt 0in 5.4pt; mso-para-margin:0in; mso-para-margin-bottom:.0001pt; mso-pagination:widow-orphan; font-size:10.0pt; font-family:"Times New Roman"; mso-ansi-language:#0400; mso-fareast-language:#0400; mso-bidi-language:#0400;}

1 чыт. Ам 6, 1a. 4–7; Пс 146 (145), 7. 8–9a. 9bc–10.
2 чыт. 1 Цім 6, 11–16.
Ев. Лк 16, 19–31
.
 

Запозненае раскаянне

Занадта позняе раскаянне — не рэдкасць у нашым жыцці. У тым, што сапраўды так ёсць, лёгка пераканацца. Дастаткова толькі звярнуць увагу на некаторыя сітуацыі, калі ў нас вырываюцца словы: «Можна было б». Вось некаторыя з іх:
— Калі табе цяжка даецца кантрольная работа, гаворыш: «Замест таго, каб дарэмна траціць час, можна было б яшчэ раз паўтарыць тое, што было зададзена».
— Калі ты паспрачаўся і абразіў аднакласніка, гаворыш сабе: «Можна
было б прыкусіць язык».
— Калі забыўся пра тое, што даручыла табе мама, і заўважаеш, што ёй
гэта непрыемна, думаеш: «Напэўна, можна было б гэтага пазбегнуць».

Што крыецца ў гэтым кароткім «можна было б»? Яно можа азначаць пошукі лепшага. Напрыклад, глядзіш фільм, а можна было б пайсці да аднакласніка і дапамагчы яму рабіць урокі. У другі раз, гаворачы «можна было б», мы хочам выказваць запозненае раскаянне, што нешта занядбаў, што змарнаваў нейкую выключную нагоду, што не выкарыстаў зручнага шансу, што дрэнна паводзіў сябе. Такім чынам, «можна было б» больш энергічна ўзяцца за справу, зрабіць нешта іначай, не правароніць шанс... На жаль, калі гавораць словы «можна было б», тады ўжо бывае запозна. Таго, што прайшло, ужо не вернеш.

У сённяшнім Евангеллі гаворыцца пра чалавека, да якога прыйшло запозненае раскаянне. Гэта — багацей з евангельскай прыпавесці. Пасля першых слоў гэтай прыпавесці можа скласціся ўражанне, што багацей не вельмі шмат у чым павінен быў раскайвацца. Бо ён апранаўся ў пурпур і вісон і з дня на дзень бавіў час у раскошы. Ці ведаеце вы, што такое пурпур? Які гэта колер, пурпуровы?

У часы Езуса, каб надаць адзенню такі колер, спачатку трэба было прыгатаваць з марскіх мікраарганізмаў адпаведную фарбу. Аднак гэта было нялёгка і няпроста. Чаму? Па-першае, такія мікраарганізмы рэдка сустракаліся. Больш за тое, рэцэптура такой фарбы вельмі строга захоўвалася ў таямніны гарадоў, якія спецыялізаваліся на яе вытворчаші (Тыр, Сідон). Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што пурпуровае адзенне было прыкметай раскошы і вялікага багацця. Гэтаксама цанілася тканіна вісон - вопратка, пашытая з ільнянога палатна, якое ў тыя часы было значна даражэйшым за ваўняныя матэрыялы.

Можна сказаць, што багацей меў самыя лепшыя, самыя каштоўныя заморскія строі. Жыццё яго праходзіла ў бесклапотных забавах. Ні пра што не клапаціўся. Нічога не прымаў блізка да сэрца. З дня на дзень бавіў час у раскошы. I менавіта тады ён чагосьці не заўважаў, на нешта важнае не звяртаў увагі і штосьці занядбаў. Што гэта было такое? Чаго не заўважаў багацей? Ён, заняты сваім адзеннем і захоплены бясконцымі забавамі, не заўважаў:
— што каля варотаў яго палаца ляжаў няшчасны жабрак;
— што ён мае палац, а жабраку няма дзе схавацца ад спёкі і холаду;
— што ён апранаецца ў пурпур і вісон, а жабрак пакрыты не адзеннем,
а струпамі;
— што ён заўсёды бавіць час у раскошы і банкетуе, а жабрак марыў
насыціцца хоць бы аб’едкамі з яго стала;
— што ў яго няма нават акрушыны літасці да жабрака. З гэтага пункта
гледжання ён горшы за неразумных сабак, якія па-свойму хочуць
аблегчыць становішча няшчаснага чалавека, ліжучы яго раны.

Багацей не заўважаў таксама,
— што ягонае жыццё калісьці скончыцца і прыйдзе час, калі ён павінен
будзе разлічыцца перад Богам;
— што такімі паводзінамі ён наклікае на сябе вечную кару.

Багацей мог бы пазбегнуць свайго незайздроснага лёсу пасля смерці, калі б... Дакладна прыпамінаючы сабе прыпавесць, паспрабуйце завяршыць гэты сказ. Лёс багацея мог бы быць гэткім жа, як і ў Лазара, калі б... ён слухаў таго, чаму вучылі Майсей і прарокі. На жаль!

Таму запозненым раскаяннем багацея прасякнута другая частка прыпавесці. Як моцна змяніўся гэты багацей! Калі на працягу ўсяго свайго жыцця ён не здолеў заўважыць беднага Лазара зблізку, каля варотаў свайго палаца, то потым, пакутуючы, здолеў заўважыць яго здалёку. Калі на працягу жыцця не клапаціўся пра свой будучы лёс, то потым ён вельмі моцна хвалюецца аб тым, што можа здарыцца з яго братамі, «каб і яны не прыйшлі ў гэтае месца пакутаў». На жаль, усё гэта прыйшло занадта позна! На жаль, багацей апамятаўся толькі тады, калі ўжо нельга было павярнуць назад. Багацею засталося толькі запозненае раскаянне, што можна ж было жыць іначай.

Такога роду запозненае раскаянне можа напаткаць многіх іншых людзей. Каго? Усіх тых, хто ад Хрыста-Суддзі пачуе вось такія суровыя словы асуджэння: «Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны» (пар. Мц 25, 41). Гэта яны, выказваючы сваё запозненае раскаянне, спытаюць Хрыста: «Пане, калі мы бачылі Цябе галодным ці сасмяглым, ці падарожным, ці голым, ці хворым, ці ў вязніцы, і не ўслужылі Табе?» (пар. Мц 25, 44).

Хоць мы і ахрышчаныя, але не можам быць абсалютна ўпэўненымі, што такога роду запозненае раскаянне датычыць толькі іншых. Толькі тады мы можам быць упэўненымі, што яно нам не пагражае, калі мы заўсёды ўважліва слухаем Божае слова. Маем Хрыста, маем Яго Евангелле, а значыць наследуем Яго, а значыць, слухаем Яго!

З кнігі кс. Станіслава Бялецкага
«Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне».

Мінск. Выдавецтва «Про Хрысто». 2002.
Абноўлена 09.09.2019 19:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.