Пошук

16.09.2010 01:00  
Normal 0 false false false MicrosoftInternetExplorer4 /* Style Definitions */ table.MsoNormalTable {mso-style-name:"Обычная таблица"; mso-tstyle-rowband-size:0; mso-tstyle-colband-size:0; mso-style-noshow:yes; mso-style-parent:""; mso-padding-alt:0in 5.4pt 0in 5.4pt; mso-para-margin:0in; mso-para-margin-bottom:.0001pt; mso-pagination:widow-orphan; font-size:10.0pt; font-family:"Times New Roman"; mso-ansi-language:#0400; mso-fareast-language:#0400; mso-bidi-language:#0400;}

1 чыт. Ам 8, 4–7; Пс 113 (112), 1–2. 4–6. 7–8.
2 чыт. 1 Цім 2, 1–8.
Ев. Лк 16, 1–13 альбо (карац.) Лк 16, 10–13
.
 

Ці сапраўды гэта дробязь?

Напэўна, кожны з нас хацеў бы, прынамсі раз у жыцці, убачыць Рым. Можа, нават, ужо хтосьці з вас там быў. Чаму б вы хацелі паехаць у Рым? (...). У Рыме жыве Святы Айцец — наступнік Апостала Пятра. Чаму менавіта ў Рыме? Каля двух тысячагоддзяў таму ў гэтым горадзе жыў, быў укрыжаваны і пахаваны святы Пётр. У Рыме знаходзіцца шмат старажытных будынкаў. Ёсць там таксама некалькі соцень вельмі старажытных і прыгожых касцёлаў.

Над магілаю святога Пятра збудавана адна з самых вялікіх святыняў свету, якая носіць назву Базылікі святога Пятра. Святыня гэтая можа ўмясціць больш за шэсцьдзесят тысяч вернікаў. Унутры Базылікі святога Пятра ёсць шмат скульптур і абразоў. Тыя, хто здалёку разглядае абразы, захапляюцца імі, бо прадстаўленыя постаці, сапраўды, выглядаюць, як жывыя. Толькі калі падыходзіш бліжэй, заўважаеш, што амаль усе абразы, якія там знаходзяцца, не намаляваны на палатне, але выкананы з дробных, прыгожа падабраных і ўкладзеных адзін да другога каменьчыкаў. Немагчыма надзівіцца, як з каляровых каменьчыкаў удалося стварыць такі незвычайны твор.

Каляровыя каменьчыкі можа мець кожны. Патрэбен быў мастак, які каменьчыкі апрацаваў, падабраў і змясціў у патрэбным месцы, так, каб з іх стварыўся прыгожы абраз. Можа, камусьці здаецца, што адзін дробны каменьчык нічога не значыць, што не мае каштоўнасці. Аднак, без каменьчыкаў не было б прыгожага абраза. Кожны з каменьчыкаў важны.

Некалькі хвілін таму мы пачулі словы Езуса: «Верны ў малым, і ў вялікім верны, а несправядлівы ў малым несправядлівы і ў вялікім» (пар. Лк 16, 10).

Кожны чалавек марыць аб тым, каб здзейсніць вялікія справы, зрабіць нешта незвычайнае. Але мала хто мае для гэтага нагоду. Звычайна нашае жыццё складаецца з дробных штодзённых справаў. Можа здавацца, што гэта справы невялікай вартасці і невялікага значэння, як тыя дробныя, параскіданыя каменьчыкі ў каменаломні. Сапраўды, што незвычайнага ёсць у вашым жыцці: школа, дом, зрэдку — экскурсія. Уласна кажучы, пастаянна адно і тое ж.

Аднойчы хлопцы хваліліся, што кожны з іх зрабіў бы для сваёй бабулі:
— Я, калі б меў вельмі шмат грошай, купіў бы ёй цэлы вагон апельсінаў.
— А я, калі б бабуля ўпала ў студню, выцягнуў бы яе адтуль.
— А я, калі б на бабулю напаў воўк, абараніў бы яе.

Між тым, ні воўк на бабулю не нападае, ні ў студню бабуля не падае, бо няма яе паблізу, а апельсінаў таксама занадта многа ўжо не можа з’есці, бо ёй так параіў лекар. Затое бабуля чакае, каб хто-небудзь купіў ёй малака, альбо дапамог прыбраць у кватэры, альбо хоць наведаў яе. Зрэшты, вы самі лепш ведаеце, чаго яна ад вас чакае. Пераважна гэта толькі дробязі. А паколькі просьба, каб мы гэта зрабілі, паўтараецца часта, то мы паддаемся стомленасці і расчараванню. Ад гэтага толькі адзін крок да занядбання добрых спраў і ўчынкаў. Гаворым сабе: дзеля чаго турбавацца?

Але менавіта з такой дробязі, як з дробных каменьчыкаў, складаецца нашае жыццё. Калі кожны, нават нязначны наш учынак, будзе здзяйсняцца як мага лепш, як каменьчык, старанна апрацаваны мастаком, то складзены з іх абраз нашага жыцця будзе прыгожым. Але калі мы забудзем пра гэта, то замест прыгожага абраза будзе адна толькі мазня.

У сувязі з гэтым варта добра запомніць словы Езуса: «Хто напоіць аднаго з малых гэтых толькі кубкам халоднай вады ў імя вучня, (...) не страціць узнагароды сваёй» (пар. Мц 10, 42). Падумаем, ці можа быць больш выразнае пацвярджэнне Езусам Хрыстом значэння дробных справаў? Прычым замест пададзенага кубка сцюдзёнай вады могуць быць іншыя дробныя справы, напрыклад:
— сказаць добрае, спагадлівае слова,
— дапамагчы малодшаму бяспечна перайсці праз дарогу,
— навесці парадак на сваёй паліцы,
— прытрымлівацца пунктуальнасці дома, у школе і ў касцёле,
— сачыць за сваім знешнім выглядам,
— належным чынам берагчы школьныя падручнікі і сшыткі,
— шчыра памаліцца.

Нельга пералічыць усе акалічнасці і сітуацыі, калі мы захоўваем вернасць Хрысту ў дробных справах. Тут важна мець адкрытыя вочы і чуллівасць, каб не грэбаваць тым, што нібыта не мае вялікага значэння. Таму будзем жа гатовыя з дробязі зрабіць вялікую справу. Не прапусцім аніводнай нагоды для гэтага. Пане Езу, просім Цябе, каб мы вытрывалі ў гэтым пастанаўленні. Польскі паэт Кіпрыян Норвід напісаў на чужбіне такія словы: «Аб краі тым, дзе акрушыну хлеба з зямлі падымаюць з пашанай, годнай для дару неба, сумую я, Пане».

Задумаемся, ці ёсць у нас належная павага да штодзённага, зямнога і да эўхарыстычнага хлеба?


З кнігі кс. Станіслава Бялецкага
«Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне».

Мінск. Выдавецтва «Про Хрысто». 2002.
Абноўлена 09.09.2019 19:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа