Пошук

06.09.2010 01:00  
Normal 0 false false false MicrosoftInternetExplorer4 /* Style Definitions */ table.MsoNormalTable {mso-style-name:"Обычная таблица"; mso-tstyle-rowband-size:0; mso-tstyle-colband-size:0; mso-style-noshow:yes; mso-style-parent:""; mso-padding-alt:0in 5.4pt 0in 5.4pt; mso-para-margin:0in; mso-para-margin-bottom:.0001pt; mso-pagination:widow-orphan; font-size:10.0pt; font-family:"Times New Roman"; mso-ansi-language:#0400; mso-fareast-language:#0400; mso-bidi-language:#0400;}

1 чыт. Зых 32, 7–11. 13–14; Пс 51 (50), 3–4. 12–13. 17 і 19.
2 чыт. 1 Цім 1, 12–17.
Ев. Лк 15, 1–32 альбо (карац.) Лк 15, 1–10
.
 

Радасць пакаяння

Мы можам радавацца пры самых розных нагодах. Напрыклад, падчас шпацыру мы заблудзіліся. Занепакоеныя, азіраемся навокал. Няўпэўнена рухаемся наперад. I вось, нарэшце, знаходзім правільную дарогу. Тады з’яўляецца радасць, бо не здарма трацілі сілы і мы ўпэўнены, што дойдзем да вызначанай мэты.

Дзве аднакласніцы паспрачаліся паміж сабою. Не сябруюць ужо адна з адной. Не размаўляюць. Крыўдуюць. Але раптам нешта здарылася. Сяброўкі памірыліся. Зноў іх адносіны такія мілыя і сардэчныя. Аднакласнікі радуюцца, што ў класе зноў пануе згода і прыязнасць.

Вучань адстаў у вучобе. Не давялося доўга чакаць вынікаў. Атрымліваў усё горшыя адзнакі, нават, стаў найслабейшым у класе. Гэта занепакоіла яго бацькоў. Яны зажурыліся. Чакалі нейкіх зменаў. Думалі, што з ім здарылася? Чаму не вучыцца так, як дагэтуль? Заўважыў гэта таксама адзін з яго сяброў і дапамог яму выправіцца. Не толькі заахвоціў вучыцца, але і разам з ім рабіў урокі, каб дапамагчы яму падагнаць занядбанае. А калі ён аказаўся сярод найлепшых вучняў, радаваліся гэтаму ўсе: бацькі, аднакласнікі, а сябар радаваўся больш за ўсіх. Бо яму ж удалося зрабіць нешта вельмі добрае.

Аб радасці гаворыцца ў прыпавесцях Езуса, якія мы толькі што слухалі. У першай з іх успамінаецца аб радасці ад таго, што знайшлася згубленая авечка. Той, хто яе знайшоў, «возьме яе на плечы свае з радасцю і прыйдзе дадому, пакліча сяброў і суседзяў, кажучы ім: Радуйцеся са мною, бо я знайшоў маю згубленую авечку» (гл. Лк 15, 5–6). У другой прыпавесці паказана радасць жанчыны з-за таго, што яна знайшла згубленую драхму — манету, якую можна было зарабіць, працуючы цэлы дзень. Яна таксама з гэтай нагоды запрашае сябровак і суседак і гаворыць ім: «Цешцеся са мною, таму што я знайшла згубленую драхму» (гл. Лк 15, 9).

Са слоў Езуса вынікае, што на самой справе Ён вядзе гаворку не пра авечку, якая заблудзілася, і не пра згубленую драхму, але пра радасць за грэшніка, які каецца (гл. Лк 15, 7.10). Тым больш радуецца Бог. Можна сказаць, што Богу вельмі важна пакаянне грэшніка. Таму Езус гаворыць пра радасць, што яна большая ад пакаяння аднаго грэшніка, чым з дзевяноста дзевяці праведнікаў, якія не маюць патрэбы ў пакаянні (гл. Лк 15, 7).

I гэта для нас і для ўсіх людзей радасная навіна пра Бога, які нас любіць. Калі нехта зробіць дрэннае, ён можа страціць любоў іншых людзей. Аднак усё не так, калі гаворка ідзе пра любоў Бога да чалавека. Любоў Бога да чалавека не знікае нават тады, калі чалавек памыляецца і адыходзіць ад Пана Бога, учыніўшы цяжкія грахі. Бог не забывае пра такога чалавека, але чакае яго пакаяння. Дае яму шанс вярнуцца.

Звярніце ўвагу на тое, якая вялікая радасць Бога ад навяртання нават аднаго грэшніка. Нехта скажа: «Я сумленны і амаль што беззаганны. Да мяне гэтыя прыпавесці не адносяцца». Ці так гэта на самой справе? Гэтая вялікая любоў Бога да мяне павінна абудзіць маю пільнасць, каб не толькі асцерагаўся цяжкіх грахоў, але таксама не абражаў Яго нават лёгкімі грахамі. У параўнанні з такою вялікаю любоўю Бога нават найменшы наш грэх становіцца няўдзячнасцю.

Задумаемся таксама над нашымі паводзінамі ў тым выпадку, калі нехта іншы паводзіць сябе дрэнна, загубіў сябе, памнажае свае грахі. Як мы глядзім на такога чалавека? А можа, мы думаем: у такога наперадзе няма нічога іншага, як толькі вечнае асуджэнне. Зрэшты, ён сам вінаваты. Мяне гэта не датычыць. Гэта яго справа. Што вы на гэта скажаце?

Трэба адкрыта сказаць, што такія разважанні толькі на першы момант могуць здавацца справядлівымі. Чаму? Дык вось, як мы даведаліся з прачытаных сёння прыпавесцяў, самому Богу не абыякавы лёс нават найбольшага грэшніка. А нам можа быць абыякавы? Што ж мы можам зрабіць? Перш за ўсё, тое, што нехта паводзіць сябе дрэнна, нас павінна засмуціць. Чаму? (...) Якім чынам можна дапамагчы грэшнікам у іх шчырым навяртанні да Бога? Падкажу, што сваёю дапамогаю мы можам ахапіць іх усіх, без выключэння. Якім чынам? Нашаю малітваю за іх. (Тут можна прывесці прыклал Майсея, які маліўся за грахі народу, — першае імшальнае чытанне). Калі мы горача молімся за грэшнікаў, то радасць ад іх навяртання будзе радасцю не толькі шчодрага на міласэрнасць Бога, але таксама і нашай радасцю.

Пра вялікага грэшніка, які раскаяўся і навярнуўся, успамінаецца таксама ў другім імшальным чытанні. Гэты грэшнік зневажаў хрысціянаў, пераследаваў іх і крыўдзіў. Пасля навяртання стаў апосталам Хрыста і прынёс Евангелле многім народам. За Хрыста аддаў сваё жыццё. Хто гэта быў? (...). Апостал Павел.

Дадам, што нашым клопатам мы павінны ахопліваць і тых малых грэшнікаў, якіх мы можам сустрэць у нашым акружэнні. Можа, трэба зрабіць некаму заўвагу, каб не ўжываў дрэнныя словы, каб больш паважаў бацькоў, каб быў больш сканцэнтраваны падчас катэхезы і не перашкаджаў іншым. Доўга можна было б пералічваць сітуацыі, у якіх ваша дапамога для тых, хто памыляецца, абавязковая.

Твая радасць з навяртання малых грэшнікаў — гэта частка той радасці, якую мае Бог. Пане Езу, учыні, каб мы як мага часцей былі ўдзельнікамі гэтай радасці!

З кнігі кс. Станіслава Бялецкага
«Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне».

Мінск. Выдавецтва «Про Хрысто». 2002.
Абноўлена 02.09.2019 23:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа