Пошук

02.09.2010 01:00  
Normal 0 false false false MicrosoftInternetExplorer4 /* Style Definitions */ table.MsoNormalTable {mso-style-name:"Обычная таблица"; mso-tstyle-rowband-size:0; mso-tstyle-colband-size:0; mso-style-noshow:yes; mso-style-parent:""; mso-padding-alt:0in 5.4pt 0in 5.4pt; mso-para-margin:0in; mso-para-margin-bottom:.0001pt; mso-pagination:widow-orphan; font-size:10.0pt; font-family:"Times New Roman"; mso-ansi-language:#0400; mso-fareast-language:#0400; mso-bidi-language:#0400;}

1 чыт. Мдр 9, 13–18b; Пс 90 (89), 3–4. 5–6. 12–13. 14 і 17.
2 чыт. Флм 9b–10. 12–17.
Ев. Лк 14, 25–33
.
 

Не хачу быць банкрутам!

Мы часта чуем слова «банкрут», гучыць яно не толькі ў радыё- і тэлевізійных гульнях, калі з-за нейкага няўдачнага руху альбо няправільнага адказу атрымліваецца так, што той, хто ўжо нешта выйграў, раптам прайграе і страчвае ўсё. Аднак, калі б банкруцтвы здараліся толькі ў такіх выпадках, гэта яшчэ было б не самае горшае. На жаль, здараецца так, што банкрутамі робяцца і малыя прыватныя магазіны, і вялікія прадпрыемствы, на якіх працуюць тысячы людзей.

Калі справа даходзіць да банкруцтва? Тады, калі хтосьці дрэнна спланаваў і не ўлічыў усіх выдаткаў. Напрыклад, нехта адчыняе новы магазін. Думае, што возьме пазыку, накупляе тавару. Прыйдуць пакупнікі, штосьці купяць. I пасля можна будзе аддаць тое, што пазычыў, і яшчэ застанецца прыбытак. На жаль, аказалася, што пакупнікоў было мала, а пазыку ўжо трэба аддаваць. Каб не дайшло да поўнага банкруцтва, уладальнікі магазіна ратуюць усё, што можна: не клапоцяцца ўжо пра прыбытак, прадаюць тавары, толькі б не аказацца ў турме за нявыплачаныя даўгі. I думаюць пра сябе: навошта я распачынаў гэтую справу? Напрацаваўся, знерваваўся, не спаў начамі і не толькі нічога з гэтага не маю, але яшчэ і страціў. Больш таго, некаторыя здзекуюцца і насміхаюцца. Гавораць: «Нашто яму гэта было патрэбна?»

Якім чынам пазбегнуць банкруцтва? Перш за ўсё, трэба добра падлічыць, як пра гэта гаворыцца ў сённяшнім Евангеллі. Той, хто хоча пабудаваць вежу, павінен спачатку падлічыць выдаткі, ці хопіць грошай, каб закончыць будаўніцтва. Кароль, які адпраўляецца на бітву, спачатку параіцца з дасведчанымі і вопытнымі людзьмі, ці здолее яго войска перамагчы ў бітве з праціўнікам.

Мы павінны разумець, што Езус зусім не хоча вучыць нас таму, як сябе паводзіць, каб давесці да канца распачатае будаўніцтва, альбо як весці вайну. Гаворка ідзе зусім пра іншае. Езус вучьшь нас, што можа быць яшчэ большае банкруцтва, чым незакончанае будаўніцтва альбо прайграная бітва. Якое? Ці звярнулі вы ўвагу на словы з сённяшняга Евангелля, якія прагучалі ажно тройчы. Нагадаю іх вам: «Не можа быць вучнем Маім». Ці не дастаткова было б толькі раз сказаць гэта?

Заўважым: спачатку ў Евангеллі было адзначана, што вялікія натоўпы ішлі за Езусам. Ці  Езус не павінен быць задаволены, што так многа ідзе за Ім людзей? Напэўна, кожны радаваўся б гэтаму. Напрыклад, спявак, на канцэрт якога прыйшло шмат прыхільнікаў; футбаліст, за гульнёю якога назіраюць шматлікія балельшчыкі. Аднак не Езус. Езус не быў славутасцю, каб выклікаць здзіўленне ў натоўпаў ці то праз абвяшчэнне вучэння, ці то праз здзяйсненне цуду.

Сярод тых, хто ішоў за Езусам, многія бачылі ў Ім толькі некага незвычайнага, абдараванага цудатворнаю моцаю чалавека, які навучае з вялікім перакананнем. Але нічога большага. Хацелі толькі паглядзець на Езуса. На жаль, не хацелі Яго наследаваць! А менавіта гэтага Езус чакаў і цяпер чакае ад сваіх вучняў. Таму ў натоўпе было шмат банкрутаў. Праўда, яны прыходзілі да Езуса. Ішлі за Ім. Але гэта было ўсё, што яны гатовы былі зрабіць для Езуса.

Між тым, вучань Езуса на першае месца павінен ставіць свайго Настаўніка. Яго належьшь любіць больш за ўсё, больш, чым бацьку, маці, жонку, дзяцей, братоў і сясцёр, і нават, сябе самога. Любоў да Настаўніка — Езуса Хрыста — гэта нешта вельмі канкрэтнае. Езус так гаворыць: «Хто не нясе крыжа свайго і не ідзе за Мною, не можа быць Маім вучнем» (гл. Лк 14, 27).

Што значыць «несці свой крыж»? Вы, напэўна, бачылі ўрачыстую працэсію. Можа, хто-небудзь з вас скажа, што такое працэсія? Калі яе праводзяць? Успомніце працэсію на ўрачыстаць Божага Цела. Святар нясе ў залацістай манстранцыі Найсвяцейшы Сакрамэнт. Перад ім ідуць мужчыны і жанчыны з абразамі і харугвамі. Ці прыглядаліся вы менавіта да гэтых абразоў і харугваў? Чые выявы найчасцей прадстаўлены на іх? Звычайна на іх — абліччы Маці Божай і святых. Але незалежна ад таго, колькі гэтых абразоў і харугваў, заўсёды на пачатку працэсіі міністрант нясе крыж. Як вам здаецца, чаму? Заўважце, што крыж нясуць таксама і тады, калі адбываецца пахаванне хрысціяніна. Чаму?

Калі Езус заклікае вучняў, каб, ідучы за Ім, неслі свой крыж, відавочна, гаворка ідзе не пра тое, каб несці крыж, як падчас працэсіі альбо пахавання. Гэта было б нескладана. Дастаткова мець трохі сілы. Несці свой крыж — азначае нешта значна большае. Можна сказаць так: несці свой крыж — гэта значыць цярпліва і настойліва зносіць і пераадольваць розныя цяжкасці, што неадлучна спадарожнічаюць нашаму наследаванню Хрыста. Доўга можна іх пералічваць. Зрэшты, у кожнага з нас яны крыху іншыя. Такім чынам, крыж, які трэба несці вам, дарагія дзеці, іншы, чым у дарослых. Таму Езус заклікае несці свой крыж.

Няхай кожны скажа сабе: «Я не хачу быць банкрутам!». Зразумела, гаворка тут ідзе пра банкруцтва, звязанае з тым, як мы ідзем за Езусам. Я пазбегну гэтага банкруцтва:
— калі найважнейшым у маім жыцці будзе Езус Хрыстус,
— калі Ён стане для мяне Настаўнікам, Панам і Правадніком да жыцця вечнага,
— калі я буду імкнуцца заўсёды наследаваць Яго.

Езус не толькі заклікае, каб мы Яго наследавалі, але ў святой Камуніі, якую мы прымаем, узмацняе нас, каб мы рабілі гэта кожны дзень.

З кнігі кс. Станіслава Бялецкага
«Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне».

Мінск. Выдавецтва «Про Хрысто». 2002.
Абноўлена 31.08.2019 21:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця