Малітве таксама трэба вучыцца
Мы вучымся розным рэчам. Звычайна, нам у гэтым дапамагаюць іншыя. Таму нам матрэбны добры настаўнік. Але нават пры самым лепшым настаўніку можа так здарыцца, што мы гаворым: «Гэтага я яшчэ не ўмею. Гэта я яшчэ не здолею зрабіць. Напэўна ўжо не навучуся гэтаму». Такія высновы мы робім звычайна тады, калі параўноўваем нашы «дасягненні» з тым, што дэманструе нам настаўнік.
Ты вучышся іграць на нейкім музычным інструменце. Паказваеш сваё ўменне. I што? Гэтага немагчыма слухаць! I тады настаўнік бярэ інструмент і дае табе сапраўдны канцэрт.
Ты ходзіш на курсы англійскай мовы. Табе здаецна, што ўжо крыху ведаеш яе. Настаўнік дае кантрольную работу. I што аказваецца? На старонцы больш чырвонага колеру, чым чорнага альбо сіняга, — столькі памылак.
I адбываецца так не абавязкова па нашай віне. Тое, чаму нам хочацца навучыцца, вельмі складанае. Як вам здаецца, чаму найцяжэй навучыцца? Напэўна, скажаце, вывучьшь кітайскую мову. Згодзен. Колькі літараў у кітайскім алфавіце? Аднак гэтую мову можна вывучыць. А можа ёшь штосьці больш складанае? Штосьці такое, чаму мы вучымся на працягу ўсяго жыцця. На жаль, ніколі не можам сказаць, што дасягнулі ўжо такога ўзроўню, што нам не трэба больш працаваць, што можам быць задаволены сабою. Як вам здаецца, пра што ідзе гаворка?
Напэўна, вас здзівіць тое, што я скажу. Гаворка ідзе пра малітву. Нехта скажа: я ўжо ўмею маліцца. Без запінкі прачытае напамяць «Ойча наш», «Вітай, Марыя», «Веру ў Бога» і «Дзесяць Божых запаведзяў». Навучыла мяне гэтаму мая матуля, калі я яшчэ не хадзіў у школу. Ці гэтага мала? Я ведаю яшчэ малітву да Анёла Ахоўніка, малітву перад ежай і пасля ежы. Ці яшчэ і гэтага мала? Але ўсё ж...
Мы слухалі Евангелле пра Езуса, які маліўся. А калі закончыў, адзін з вучняў папрасіў Яго: «Пане, навучы нас маліцца» (гл. Лк 11,1). Езус выконвае просьбу вучня і дае нам найпрыгажэйшую малітву. Пачынаецца яна зваротам: «Ойча!». Аднак, Езус навучае не толькі словам малітвы. Ён гаворыць таксама вучням пра тое, якой павінна быць малітва. Каб растлумачынь ім гэта, Езус выкарыстаў гісторыю пра настойлівую просьбу прыяцеля (гл. Лк 11, 5-9).
Не гэтулькі просьба пазычыць хлеба, колькі час, калі гэта робіцца, з’яўляеша не адпаведным. Уявіце сабе, што ў вашым доме апоўначы, калі ўжо ўсе спяць, раптам звоніць тэлефон. I хоць бы гэта быў ваш сябра і званіў ён па сур’ёзнай справе, але зусім не выключана, што ў першы момант яго напаткаў бы нейкі папрок. Толькі праз пэўны час яму было б аказана большае разуменне. Падобным чынам паводзіць сябе сябра, пра якога гаворыцца ў Евангеллі. Ён адказвае: «Не турбуй мяне». Таго, што знаходзіцца ў патрэбе, гэта не спыняе. Яго просьба настойлівая. Нават, можна сказаць, надакучлівая.
Менавіта такою павінна бьшь нашая малітва. Гэтай настойлівасці ў малітве мы пастаянна павінны вучыцца. Узорам такой малітвы з’яўляецца сам Езус. Ён не толькі заахвочвае вучняў: «Чувайце ўсякі час і маліцеся» (гл. Лк 21, 36), але і сам дае прыклад пастаяннай і настойлівай малітвы: у кожны момант, у кожнай сітуацыі, у кожным становішчы.
Нават прыбіты да крыжа Езус моліцца за сваіх пераследавальнікаў: «Ойча, даруй ім, бо не ведаюць, што робяць» (гл. Лк 23, 34). А калі набліжаецца апошняя хвіліна жыцця, сярод вялікіх пакутаў, Езус просіць: «Ойча, у рукі Твае аддаю дух Мой» (гл. Лк 23, 46).
На жаль, вучням не заўсёды ўдавалася наследаваць свайго Настаўніка. Вось і тады, калі Езус моліцца перад сваёю мукаю, яны, замест таго, каб маліцца і чуваць, — спяць (гл. Лк 22, 39-46). Яны не спадарожнічаюць Езусу ў Яго Крыжовым шляху. Няма іх таксама пад крыжам. Гэта вельмі сумна! Да таго, як пачнем іх абвінавачвань, спачатку падумаем пра тое, як мы самі праяўляем сваю настойлівасць у малітве.
Зададзім сабе некалькі пытанняў:
- Ці маеш ты такое імкненне, малішаа з кожным разам усё лепей?
- А можа, на жаль, ты ўжо даўно перастаў браць з Езуса прыклад настойлівасці ў малітве? Таму любой прычыны дастаткова, каб не маліцца. Позна ўстаў, пакуль з’еў снеданне, то не засталося часу на малітву. Вечарам я змучаны, не столькі падрыхтоўкай да ўрокаў на наступны дзень, колькі праглядам тэлевізара, так што кладуся спаць без малітвы, бо ўжо няма сілы.
- Ці, можа, здараецца, што толькі шукаю прычыны, каб не маліцца?
- Ці здолееш ты маліцца менавіта тады, калі ўсё цябе раздражняе, нервуе, калі табе здаецца, што гэты час менш за ўсё прыдатны для малітвы?
Малітве трэба вучыцца! Гаворка ідзе перш за ўсё пра тое, каб нашая малітва была настойліваю. Звернемся да школы малітвы Езуса! Возьмем прыклад з Яго! Будзем прасіць Яго часта: «Пане, навучы нас маліцца».
Вырашу для сябе, што знайду час для малітвы. Знайду для гэтага адпаведнае месца. Знішчу «канкурэнтаў», што перашкаджаюаь мне ў малітве: выключу тэлевізар альбо перайду ў іншы пакой. Укленчу. Складу рукі. Буду старанна, без спешкі вымаўляць словы малітвы.
Зручнай нагодай для настойлівай малітвы з’яўляецца ўдзел у нядзельнай Святой Імшы. Рыхтуючыся да прыняцця Святой Камуніі, мы чытаем тую малітву, якой навучыў нас Езус Хрыстус. Як той чалавек з сённяшняга Евангелля, які просіць, так і мы давайце асмелімся прасіць нашага Айца, каторы ёсць у небе.
«Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне».
Мінск. Выдавецтва «Про Хрысто». 2002.