Езус — мой госць
Некаторыя народы праславіліся сваёй гасціннасцю. Пра гасціннасць жыхароў Вялікага Княства Літоўскага пісаў выдатны паэт Адам Міцкевіч:
«Расчыненая брама ўсім апавяшчае,
Што рады тут гасцям, і ў госці запрашае».
Гэтая гасціннаснь падкрэсліваецца нават у прыказках і прымаўках. Успомнім беларускія прыказкі: «Госць у дом, Бог у дом. Дзе госць, там і Бог ёсць». Ці задумваліся вы калі-небудзь над гэтымі прыказкамі? Гледзячы на вас, мне здаецца, што хутчэй за ўсё не. Гавораць, што прыказкі —мудрасць народа. Якая мудрасць у гэтых прыказках?
Перад тым, як адказаць на гэтае пытанне, мы павінны ўсвядоміць, што гасніннасць увогуле не з’яўляецца вынаходніцтвам таго ці іншага сучаснага народа. Гасціннаснь практыкавалася намнога, намнога раней. Адкуль мы пра гэта ведаем? Дастаткова было ўважліва паслухаць першае імшальнае чытанне. Успомніце, пра каго апавядала нам гэтае чытанне? Якую назву можна было б даць гэтаму ўрыўку? (...).
Абрагам прымае гасцей. Адбывалася гэта ў самую гарачую пару дня. Абрагам настойвае на тым, каб незнаёмцы зайшлі да яго. Гаворыць: «Пане, калі я маю ласку ў вачах тваіх, не прайдзі міма слугі Твайго» (гл. Быц 18, 3). Якім чынам Абрагам аказвае гасціннасць? Ён прапануе стомленым гасцям, каб яны абмылі ногі і адпачылі ў ценю дрэваў. Тым часам Абрагам рыхтуе «трохі паесці». Жонка Абрагама, Сара, выпякае прэсныя хлябы з трох мераў самай лепшай мукі. Ён сам выбірае самае лепшае, маладое цяля і загадвае прыгатавань яго. Ставіць усё гэта перад гасцямі, каб яны падсілкаваліся.
Звярніце ўвагу на першыя словы гэтага чытання: «I аб’явіўся Пан Абрагаму» (Быц 18,1). Такім чынам Абрагам прымае Бога. Бог прыходзіць да Абрагама ў госці патаемна. Гэта не перашкаджае патрыярху прымаць Яго як мага лепш. Гасціннасць Абрагама была ўзнагароджана. Ён атрымлівае незвычайнае абяцанне. Яго жонка Сара, нягледзячы на стары ўзрост, народзіць сына.
Выкананне законаў гасціннасці было адным з найважнейшых абавязкаў выбранага народу. Сам Бог спрыяе чужаземцам, даючы ім хлеб і адзенне. Таму выбраны народ павінен наследаваць Бога і аказваць чужаземцам добразычлівасць і міласэрнасць, бо ён сам зведаў, што значыць бьць чужаземцам, калі знаходзіўся ў зямлі егіпецкай (гл. Арг 10, 18-19).
Таму аказанне гасціннасці вандроўнікам і чужаземцам было сведчаннем праўдзівай пашаны да Бога. Справядлівы Ёў, якога Бог узяў на выпрабаванне, гаворыць: «Вандроўнік ніколі не начаваў на вуліцы;дзверы мае алчыняў падарожнаму» (гл. Ёв 31, 32). Прарок Ісая так растлумачвае, у чым заключаецца пост: «Раздзялі з галодным хлеб твой, і вандруючых бедных увялі ў дом» (гл. Іс 58, 7).
У сённяшнім Евангеллі таксама гаворыцца пра гасціннасць. На гэты раз госцем з’яўляецца сам Езус. Ён прымае запрашэнне прыйсці ў дом да сясцёр Марыі і Марты. Ці заўважылі вы, што яны тады робяць? Адна з іх, Марта, стараецца як мага лепш пачаставаць Езуса. Таму «імкнецца ўслужыць» (гл. Лк 10, 40). А Марыя? Яе зусім не хвалюе тое, што сястра не можа справіцца з работай! Яна сядае каля ног Пана Езуса і слухае тое, што Ён гаворыць.
Цікава, чаму евангеліст не паведаміў, чым Марта пачаставала Езуса, так як мы маглі дакладна даведацца пра гэта ў выпадку гасціннасці, аказанай Абрагамам. Святы Лука, аўтар Евангелля, дзе апісана прабыванне Езуса ў Марты і Марыі, хацеў звярнунь нашую ўвагу на тое, з чым прыходзіць у іх дом незвычайны Госць. Ён прыходзіць у дом Марты і Марыі са сваім Божым словам.
I ў твой дом хоча прыйсці Езус са сваім словам. Як гэта магчыма? Я ўжо заахвочваў вас да чытання Евангелля. На гэты раз запрасіце да супольнага чытання Евангелля вашых бацькоў, братоў і сясцёр — усю сям’ю. Уважліва — так, як гэта рабіла Марыя, — услухоўвайцеся ў словы Пана. Ён будзе сярод вас. Ён жа запэўніў нас: «Дзе двое ці трое сышліся ў імя Маё, там Я сярод іх» (гл. Мц 18, 20). Ці здолееш ты пачаставаць Езуса ў тваім доме так, як гэта зрабілі Марта і Марыя?
Ёсць яшчэ іншы спосаб прыняць Езуса, як госця. Вы ведаеце наступныя словы: «Я быў у дарозе, і вы прынялі Мяне» (гл. Мц 25, 35); «быў у дарозе і не прынялі Мяне» (гл. Мц 25,43); «калі мы бачылі Цябе ў дарозе і прынялі?» (гл. МІа 25, 38). Ці мог бы хто-небудзь з вас растлумачыць, што Пан Езус меў на ўвазе, гаворачы: «Я быў у дарозе»? (...). Езус гаварыў вучням пра Апошні суд, калі Ён сам аддасць кожнаму паводле яго ўчынкаў. Сярод тых добрых учынкаў ёсць таксама і гасніннасць. Таму і нас заахвочвае Апостал Павел: «Рупліва прымайце падарожных» (гл. Рым 12, 13).
Наколькі я праяўляю гасціннасць? Кім з’яўляецца для мяне госць, не толькі той, які мне прыемны, ветлівы, але і той, з якім цяжка? Што я думаю пра вандруючых, чужаземцаў, пра тых, хто шукае прытулку на нашай беларускай зямлі? Можа, я лічу іх чужакамі альбо стаўлюся да іх без павагі, якая належынь кожнаму чалавеку? Колькі ў маім сэрны добразычлівасні да іншага чалавека? Ці на самой справе я хачу, каб Хрыстус быў госцем у маім доме?
А перад тым, як пачынаць чытаць Евангелле ў родным доме, памаліцеся: «Адкрый, Пане, нашыя сэрцы, каб мы ўважліва слухалі словы Сына Твайго».
«Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне».
Мінск. Выдавецтва «Про Хрысто». 2002.