Пошук

05.07.2010 01:00  

1 чыт. Дрг 30, 10–14;
Пс 69 (68), 14 і 17. 30–31. 33–34. 36ab і 37 або Пс 19 (18), 8. 9. 10. 11.
2 чыт. Клс 1, 15–20.
Ев. Лк 10, 25–37
.


Кантрольная па чытанні

Большасць з нас не любіць кантрольных работ. Хіба толькі, калі нейкі прадмет мы добра ведаем. Альбо нешта добра ўмеем рабіць. Таксама і з кантрольнай па чытанні. Гэта можа быць кантрольная проста па чытанні, а іншым разам — па ўменні разумець змест тэксту. Таму пытанне «як чытаеш?» можа служыць для таго, каб звярнуць увагу альбо на спосаб чытання, альбо на змест таго, што чытаецца. У тым і другім выпадку адказ на пытанне «як чытаеш?» можа бьшь няпростым і нялёгкім.

Гэтае пытанне змешчана таксама і ў Евангеллі, што прызначана на сённяшнюю нядзелю. Напэўна, вы заўважылі, хто і каму задаў гэтае пытанне. (.....). «Як чытаеш?» — з гэтым пытаннем Езус звярнуўся да аднаго вучонага габрэя. Ужо сам факт, што Езус размаўляў з вучоным, сведчыць, што тут гаворка ішла не пра ўменне чытаць. Што ж гэта быў бы за вучоны, які не ўмее чытаць? Ён напэўна вельмі добра умеў чытаць!

Што ж тады крыецца ў пытанні «як чытаеш?»? Каб гэта зразумець, мы павінны ўспомніць, пра што размаўляў Езус са знаўцам Закону. Гэтую размову распачаў вучоны. I ён зусім не хацеў размаўляць як прыяцель з прыяцелем. Цалкам наадварот! Пра гэта выразна гаворыць евангеліст: «Адзін кніжнік устаў і, выпрабоўваючы Езуса, сказаў...» (гл. Лк 10, 25). Чаго хацеў дамагчыся вучоны, выпрабоўваючы Езуса? Можа, задаючы сваё пытанне, ён хацеў паказаць, што Езус з’яўляецца не такім вялікім Настаўнікам, як аб гэтым паўсюль гаварылася. Можа, вучоны габрэй хацеў паказаць сваю перавагу над Езусам. Можа, хацеў высмеяць альбо прынамсі збянтэжыць Езуса.

А пытанне вучонага было такім: «Настаўнік, што мне рабіць, каб атрымаць у спадчыну жыццё вечнае» (гл. Лк 10, 25). Такім чынам, ён спытаў Езуса пра тое, што найважнейшае для кожнага чалавека, гэта значыць пра тое, што неабходна для таго, каб унаследаваць жыццё вечнае. Ставячы пытанне, вучоны, напэўна, спадзяваўся атрымаць такі адказ, на які можна было б падыскутаваць і з гэтай нагоды хацеў пахваліцца сваімі ведамі, сваёю мудрасцю. А на самой справе ён быў расчараваны, бо Езус не адказвае прама на пастаўленае пытанне, але ў сваю чаргу пытаецца: «У законе што напісана? Як чытаеш?» (гл. Лк 10, 26). Такім чынам, Езус схіляе свайго субяседніка да таго, каб той сам сабе даў адпаведны адказ.

Вучоны вельмі добра ведаў Закон, — тое, што напісана ў першых пяці кнігах Старога Запавету. Гэтыя першыя пяць кніг габрэі называлі адным словам «Закон». Чаму? У гэтых кнігах знаходзяцца найважнейшыя Законы Божыя, такія, як дзесяць Божых запаведзяў, а таксама запаведзі любові Бога і бліжняга. У гэтых кнігах ёсць таксама шмат прадпісанняў, якія датычаць не толькі рэлігійных справаў, але і сямейнага жыцця, а таксама разглядаецца вельмі многа розных сітуацый.

Для прыкладу прачытаю вам адно з такіх падрабязных прадпісанняў, што знаходзіцца ў Кнізе Другазаконня: «Калі сустрэнецца табе на дарозе птушынае гняздо на якім-небудзь дрэве альбо на зямлі, з птушанятамі ці яйкамі, то не бяры маці разам з дзецьмі» (гл. Дрг 22, 6).

Аднолькава дасканала ведаў вучоны габрэй і падрабязныя прадпісанні, і найважнейшыя законы, што знаходзяцца ў першых пяці кнігах Старога Запавету. Ён быў спецыялістам, які вывучаў Закон. Таму на пытанне Езуса: «У Законе што напісана? Як чытаеш?» — яму не заставалася нічога іншага, як толькі вымавіць словы, якія ён добра ведаў, бо паўтараў іх кожны дзень, як малітву: «Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім разуменнем тваім; і бліжняга твайго, як самога сябе» (гл. Лк 10, 27). Езус прызнае яго правату: «Слушна ты адказаў. Так рабі і будзеш жыць» (гл. Лк 10, 28).

Таму пытанне Езуса «як чытаеш?», скіраванае да вучонага, было кантрольнаю работаю па ўменні ўчытвацца і знаходзіць у Святым Пісанні адказ на самае важнае пытанне: «Што мне рабіць, каб атрымаць у спадчыну жыццё вечнае». Трэба прызнаць, што гэтую кантрольную вучоны выканаў паспяхова. Ён даў Езусу належны адказ.

Таму, калі чуем у сённяшнім Евангеллі пытанне «як чытаеш?», давайце адрасуем яго на гэты раз да саміх сябе. Такая кантрольная па ўменні чытаць Святое Пісанне, а асабліва Евангелле — нягледзячы на тое, што цяпер час канікулаў, — напэўна, спатрэбіцца кожнаму з нас.

Многія з нас з рознай нагоды, асабліва пры Першай святой Камуніі, атрымалі ў падарунак калі не ўсё Святое Пісанне, Стары і Новы Запавет, то прынамсі яго частку: чатыры Евангеллі і Азеі Апосталаў. Якты чытаеш? Можа, атрыманае Святое Пісанне як мага хутчэй паклаў на паліцу, каб сваім прыгожым знешнім выглядам яно аздабляла твой пакой, і на гэтым твая зацікаўленасць скончылася? А можа, спрабаваў крыху пачытаць, для задавальнення цікаўнасш, але потым, страціўшы цярпенне, адклаў далейшае чытанне на нейкі неакрэслены час?

Два тыдні таму ты зрабіў для сябе пастанову, што без адкладвання, без ніякага «але», распачнеш уважлівае чытанне Евангелля, каб зразумець, якія найважнейшыя твае абавязкі як вучня Езуса. Сёння найлепшы момант, каб даць справаздачу перад Панам Богам, каб прынамсі не даваць Яму пустых абяцанняў. Пытанне «як чытаеш?» сёння вельмі актуальнае. Час канікулаў дае нам нагоду ліквідаваць магчымыя недапрацоўкі.

З кнігі кс. Станіслава Бялецкага
«Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне».

Мінск. Выдавецтва «Про Хрысто». 2002.
Абноўлена 25.06.2019 19:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.