Тая, што паверыла
Вялікія ўрачыстасці можна адзначань па-рознаму. У кожным доме — па-свойму, кожны з нас — трохі інакш. Для Косціка заўсёды самае важнае — падарункі. Для Марыські — сюрпрыз, які падрыхтавалі бацькі. У Алеся заўсёды самая важная падзея ў дзень нараджэння, імянінаў ці ў іншае свята — супольны ўдзел усёй сям’і ў святой Імшы.
Ад чаго гэта залежыць? Ад таго, што менавіта той ці іншы чалавек лічьшь найважнейшым. Гэта асноўнае пытанне, якое кожны павінен задаць сабе: што з’яўляецца для мяне самым святым у гэтыя святы? Што альбо хто для мяне тады найважнейшы? Калі — прыгатаваная смачная ежа, што стаіць на святочна прыбраным стале, то можна падумаць, што мая вера ў Бога слабая. Калі ж — святочная тэлевізійная праграма, то можна меркаваць, што для мяне добрая навіна пра Збавіцеля, быццам, і не патрэбна.
Але ёсць нехта, хто можа бьшь для нас узорам таго, як належыць рыхтавацца да прыйсця Пана ва ўрачыстасць Божага Нараджэння. Гаворка ідзе пра тое, каб мы сярод шматлікіх перадсвяточных спраў не забыліся пра самае важнае. А гэта так лёгка, так зручна! Намнога прасцей зрабіць перадсвяточныя пакупкі, чым узбагаціць сябе добрымі ўчынкамі. Менш намаганняў патрабуецца, каб прыбраць у кватэры, чым навесці парадак ва ўласным сэрцы. Для нас гэтым узорам належнай падрыхтоўкі да прыйсця Пана з’яўляецца Марыя.
Марыя асаблівым чынам рыхтавалася да прыйсця Езуса. Яна ж была Яго Маці і, як маці, нічога не занядбала. Аднак гэта не ўсё, чым адрозніваецца падрыхтоўка Марыі да прыйсця Хрыста ад нашай падрыхтоўкі. Не ведаю, ці памятаеце, як паводзіла сябе Марыя, калі Яе прывітаў анёл і прадказаў, што яна будзе маці Збавіцеля. Марыя, адзіная з усіх жанчынаў, была выбрана, каб нарадзіць Месію. Што яна тады рабіла? Як адказала на гэта?
Пачуўшы ад анёла радасную навіну, Марыя разважае пра яе ў сваім сэрцы і адказвае: «Вось я — слуга Пана; няхай станецца мне па слову твайму» (гл. Лк 1, 38). Словы гэтыя Марыя вымавіла з глыбокаю вераю. Праз веру Марыя:
— даверылася Богу
— і як слуга Пана, поўнасцю ахвяравала сябе свайму Сыну і ўсяму таму, што Ён павінен быў здзейсніць (гл. КМ 13).
Даведаўшыся ад анёла, што ў яе сваячкі Альжбеты хутка народзіцца дзіця, Марыя спяшаецца да яе. Менавіта пра гэта расказвае нам сёння Евангелле. Але чаму Марыя так спяшалася? Чаму рашылася на такое далёкае падарожжа? Безумоўна, тым, што прыспешыла Марыю, былі любоў і жаданне зрабіць паслугу асобе, якой была патрэбна дапамога.
Заўважым: Марыя была выбрана Маці Збавіцеля свету. Стала слугою свайго Сына і ў той жа час, свайго Пана, Езуса Хрыста, Збавіцеля свету. Гэтае выключнае пасланніцтва Марыі зусім не робіць Яе нячулай да патрэбаў іншых людзей. Наадварот, дзякуючы таму, што Марыя з’яўляецца слугою Пана, Яна ў больш поўнай меры становіцца таксама слугою людзей. Вера Марыі не з’яўляецца нечым павярхоўным, абыякавым. Яе вера — гэта такая вера, якая «дзейнічае праз любоў» (гл. Гал 5, 6).
Безумоўна, Марыя адпраўляецца да Альжбеты таксама для таго, каб падзяліцца з ёю радаснаю навіною пра тое, што Бог адарыў Яе паўнатою ласкі. Калі Альжбета пытаецца: «І адкуль мне гэта, што маці Пана майго прыйшла да мяне?» (гл. Лк 1, 43), — яна распазнае, што перад ёю Маці Пана, Маці Месіі (гл. КМ 12). І тут жа ўсхваляе Марыю: «Шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца сказанае ёй Панам» (гл. Лк 1, 45). Шчаслівая Марыя, бо паверыла, што споўніцца ўсё, што Ёй было сказана Панам.
Марыя выходзіць насустрач Месіі з глыбокай верай. На сваё ўзвышэнне Марыя адказвае вялікай верай, выказанай не толькі ў словах «няхай мне станецца паводле Твайго слова». Гэта толькі пачатак доўгага шляху веры Марыі, які закончыцца Яе хвалебным Унебаўзяццем.
Марыя з’яўляецца для нас узорам веры, якой павінна напоўніцца нашае чаканне прыйсця Хрыста. Больш за тое, Марыя пастаянна прысутнічае ў нашым імкненні насустрач Хрысту. Менавіта з такою мэтай у перыяд Адвэнту мы прыходзім на святую Імшу, якую называюць раратняй. Ці ведаеце, чаму падчас раратаў запальваецца дадатковая свечка? Каго яна сімвалізуе? (...)
Таму, наследуючы Марыю, пастараемся:
— кожны дзень хоць крыху разважаць над тым, якое свята неўзабаве будзем адзначаць;
— памятаючы, што свята Божага Нараджэння ўжо блізка, з асаблівай «паспешлівасцю» будзем імкнуцца рабіць добрыя ўчынкі;
— з вераю будзем прымаць пачутае Божае слова, узмацняць нашую веру і адважна яе вызнаваць, нават і тады, калі гэта будзе нам нямала каштаваць.
— кожны дзень хоць крыху разважаць над тым, якое свята неўзабаве будзем адзначаць;
— памятаючы, што свята Божага Нараджэння ўжо блізка, з асаблівай «паспешлівасцю» будзем імкнуцца рабіць добрыя ўчынкі;
— з вераю будзем прымаць пачутае Божае слова, узмацняць нашую веру і адважна яе вызнаваць, нават і тады, калі гэта будзе нам нямала каштаваць.
Марыя, будзь для нас узорам, каб мы перажывалі свята Нараджэння Твайго Сына як сапраўдныя вернікі. Выпрасі для нас ласку, каб мы годна адзначылі таямніцу Нараджэння Езуса.
З кнігі кс. Станіслава Бялецкага
«Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне».
Мінск. Выдавецтва «Про Хрысто». 2002.
«Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне».
Мінск. Выдавецтва «Про Хрысто». 2002.