Дазвольце дзецям
Так ёсць у нашым жыцці, што часта трэба прасіць дазволу. Напрыклад, падчас зімовых канікулаў ёсць магчымасць паехаць у лагер. Аднак кожны ўдзельнік павінен мець дазвол ад бацькоў. А здарылася так, што з тваім здароўем не ўсё ў парадку. Урач сказаў, што пасля апошняй хваробы трэба больш берагчы горла. Таму мама катэгарычна сказала: «Не! He згаджаюся! He дазваляю!». Тым часам з працы вярнуўся бацька, далучыўся да размовы і ўрэшце сказаў: «Дазволь яму паехаць! Няхай адпачне! Бо на тое і канікулы!».
А ўвогуле ці не зашмат гэтых просьбаў аб дазволе? Напрыклад, дома: «Мама, ці магу я icцi пагуляць на вуліцы? Ці магу запрасіць сябра дадому? Ці магу icцi ў кіно? А якой гадзіне я павінен вярнуцца?». Альбо ў школе: «Цi магу раней пайсці з заняткаў, бо мушу быць у доктара? Цi магу ўзяць мяч, бо хачу з сябрамі пагуляць на стадыёне?». Нават і ў сябра мы павінны пытацца: «Ці магу паглядзець гэту кніжку? Цi магу ўключыць тэлевізар?».
Вы думаейе, калі станеце дарослымі, то перастанеце прасіць у каго-небудзь дазволу. Запытайцеся ў бацькоў. Яны вам скажуць, колькі трэба хадзіць за рознымі дазволамі. Атрымаць дазвол, калі гэта датычыць важных спраў, напрыклад, на будову дома, не заўсёды бывае лёгка.
Нехта падумае: «Як было б добра атрымаць раз і назаўсёды і на ўсё адзін дазвол. Колькі эканомілася б часу? Наколькі лягчэй жылося б людзям? А так увесь час просьбы аб дазволе. I нічога не ўказвае на тое, што магло б бьшь інакш».
Аднак ёсць адзін дазвол, важны для ўсіх дзяцей, і ён не залежыць ад таго, якога колеру ў цябе скура, дзе жывеш і калі жывеш, бо ён быў дадзены Езусам. Пры якіх абставінах Езус даў гэты дазвол? Было гэта тады, калі да Езуса прынеслі дзяцей, каб Ён дакрануўся да іх. Трэба ведаць, што ў часы Езуса з дзецьмі ўвогуле не лічыліся. Сказаць, што на іх не звярталі ўвагі, замала. Таму не дзіўна, што вучням вельмі не падабалася, калі прыносілі дзяцей да Езуса. Яны лічылі, што Езус мае больш сур’ёзныя справы, чым сустрэча з дзецьмі. Навошта яны павінны займаць час Настаўніка? Таму не толькі забаранілі прыносіць дзяцей да Езуса, але да таго ж рабілі гэта — мякка кажучы — не зусім далікатна. Евангеліст напісаў: «Вучні строга забаранялі ім гэта» (гл. Мк 10, 13). А як аднёсся да гэтага Езус? «Убачыўшы гэта, Езус разгневаўся» (гл. Мк 10, 24). Напэўна, вучні гэта не чакалі. Езус не толькі абурыўся, але больш за тое, каб не пакінуць ніякіх сумненняў, што Ён думае аб гэтым, сказаў: «Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне і не забараняйце ім, бо ім належыць валадарства Божае» (гл. Мк 10, 14).
З гэтай нагоды Езус даў вучням павучанне: «Сапраўлы кажу вам: хто не прыме валадарства Божага, як дзіця, той не ўвойдзе ў яго» (гл. Мк 10, 15). Таму дзеці не толькі могуць падысці да Езуса, але больш за тое, вучні павінны вучыцца ад іх, як належыць прымаць Божае валадарства.
Як падае св. Евангелле, сустрэча Езуса з дзецьмі не абмежавалася словамі. Езус, «абняўшы іх, усклаў на іх рукі і благаславіў іх» (гл. Мк 10,16).
Езус дазволіў дзецям прыходзіць да сябе! Але словы, якія Ён сказаў: «Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне», — датычылі не толькі тых дзяцей, якія Яго тады акружалі, але і ўсіх дзяцей, якія дзе-небудзь і калі-небудзь будуць жыць. Езус запрашае да сябе кожнае дзіця. Вы атрымалі дазвол ад Езуса прыходзіць да Яго. Ці выкарыстоўваеце гэты дазвол? Калі жыў Езус, усё было простым і зразумелым. Але што сёння значыць прыходзіць да Езуса? (...) Найперш гэта значыць:
— прыходзіць на Эўхарыстыю і цалкам у ёй удзельнічаць;
— прыходзіць на заняткі па рэлігіі і як мага больш з іх скарыстаць;
— дапамагаць патрабуючым, атуляць іх клопатам і добразычлівасцю, так, як бы гэта рабілі самаму Езусу;
— прыходзіць да Езуса, прысутнага ў кожным касцёле ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, каб у цішы паразмаўляць з Ім аб сваіх справах, каб параіцца з Ім, папрасіць у Яго прабачэння і ўвогуле крыху з Ім пабыць.
Падумай, цi ахвотна ты прыходзіш да Езуса, асабліва, калі гэта датычыць адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту? А можа, хтосьці альбо штосьці «не дазваляе табе прыходзіць да Езуса? Напрыклад, вяртаўся задаволены са школы, бо атрымаў добрыя адзнакі. Праходзіў каля касцёла і намерваўся зайсці туды, каб падзякаваць Езусу, але сябар прыспешваў: «Ідзі! Маюдля цябе сюрпрыз!».
He перашкаджайце нікому прыходзіць да Езуса. I сёння, як і калісьці Езус абураецца на ўсіх, хто гэта робіць. Вось чарговы раз мы ахвотна прыйшлі да Езуса. Ён сам благаслаўляе нас на наступны тыдзень. Пане Езу, прысутны ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, дай нам ласку, каб з ахвотаю і часта мы прыходзілі да Цябе!
«Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне».
Мінск. Выдавецтва «Про Хрысто». 2002.