Добра мець такога чалавека, які б заахвочваў і мабілізаваў да ўсё большых дасягненняў. Напрыклад, атрымліваеш у школе нядрэнныя адзнакі. Аднак гэты чалавек не гаворыцьтабе: «Радуйся! Іншыя горш вучацца, можаш спачываць на лаўрах». Ён табе скажа: «Замест гэтай чацвёркі можаш атрымаць пяцёрку. А па матэматыцы можаш быць нават выдатнікам. Пакажы, на што ты здатны!». Пасля кожнай сустрэчы з ім ты становішся лепшым. Затое мы павінны катэгарычна пазбягаць такіх людзей, якія могуць звесці на дрэнны шлях, якія дрэнна ўплываюць на нас.
Пра такіх Езус сказаў: «I хто звядзе аднаго з малых гэтых, веруючых у Мяне, таму лепш было 6, каб павесілі яму камень ад жорнаў на шыю ды кінулі яго ў мора» (гл. Мк 9, 42). У першую хвіліну можа хтосьці сказаць: «Ці не надта суровы Езус? Прывязваць камень ад жорнаў камусьці на шыю? Кінуць у мора? I за што? За тое, што хтосьці стаў прычынаю граху? Ці не занадта гэта?».
Заўважце, Езус не загадвае, каб кагосьці кінулі ў мора з каменем ад жорнаў на шыі. Езус гаворьшь, што той, хто можа стаць спакушальнікам, заслугоўвае больш суровага пакарання, чым пакаранне смерцю, праз укідванне ў мора з каменем ад жорнаў на шыі.
Вядома, каб патануць у моры, дастаткова не ўмець плаваць цi трапіць у шторм. Камень ад жорнаў вельмі цяжкі. Калі б чалавека з такім каменем на шыі кінулі ў мора, ён не меў бы аніякіх шансаў уратавацца. У часы Езуса яўрэі лічылі ўкідванне ў мора з каменем ад жорнаў на шыі асабліва жудасным спосабам пакарання. Больш таго, такім чынам пакараны чалавек не мог быць пахаваны. А гэта лічылася чымсьці найгоршым для чалавека.
Запомніце, што спакушаць іншага чалавека — гэта вельмі сур’ёзная справа. Спакушэнне іншага заслугоўвае самага суровага пакарання. У словах Езуса гучыць суровае «бяда» тым, якія спакушаюць іншых. Думаю, што сярод вас няма такіх. Але гэта не значыць, што мы можам быць абыякавымі да гэтай справы. Чаму? Яшчэ нічога не значыць, што мы не спакушаем іншых. Ёсць аднак тыя, хто хацеў бы нас спакусіць. Як у такім выпадку сябе паводзіць? Безумоўна, не паддацца спакусе.
Якія парады дае нам Езус? Езус кажа так: «Калі зводзіць цябе рука твая, адсячы яе: лепш табе калекам увайсці ў жыццё, чым з дзвюма рукамі ісці ў гіену, у агонь незгасальны» (гл. Мк 9, 43). Якія патрабаванні ставіць перад намі Езус? Чаго ад нас чакае? Гэта не для нас! Гэта так нерэальна! Зусім не хачу рабіць з сябе калеку!
Перш за ўсё Езус мае на ўвазе не адразанне рукі, а грэх. Езус гаворыць аб тым самым, чаму навучаў у прыпавесцях: «Валадарства нябеснае побна да скарбу, схаванага ў полі, які чалавек, што яго знайшоў, прытаіў і і ў радасці ад гэтага ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе гэтае поле» (гл. Мц 13, 44–46). Няма такой цаны, якая была б завысокай, калі гэта датычыць здабывання нябеснага валадарства.
Увайсці ў жыццё вечнае — гэта самае галоўнае. Трэба пазбывацца ўсяго, што перашкаджае на шляху да яго дасягнення, нават калі ёсць штосьці дарагое, і блізкае, неабходнае ў жыцці, як рука. Калі штосьці становіцца прычынаю граху і не дазваляе ўвайсці ў вечнае жыццё, то яно павінна быць адкінута, як бы адрэзана.
Напрыклад, сябар запрасіў цябе на камп’ютэрныя гульні. Ты падумаў: «Чаго толькі чалавек не выдумае!». Пагуляў некалькі разоў. Час ляцеў так хутка, што не заўважыў, як зрабілася вельмі позна! Падобнае паўтаралася і ў наступныя дні. У нядзелю ты ледзь-ледзь не спазніўся на святую Імшу. Так «моцна захапіла цябе гульня. Ты станавіўся нявольнікам камп’ютэрных гульняў. Непрыкметна камп’ютэрныя гульні сталі найважнейшымі ў тваім жыцці. Усе заданні ты выконваў хутка і абы-як. Вынікаў не давялося доўга чакаць.
У школе адзнакі відавочна пагоршыліся. He дзіўна, бо ўсё менш часу ты прысвячаў вучобе. Дома зразуменне і добразычлівасць бацькоў з кожным днём знікала, як лёд пад гарачымі сонечнымі промнямі. Сапсаваліся адносіны таксама і з малодшаю сястрой, якая сказала, што больш нічога не будзе рабіць за цябе дома. 3-за камп’ютэрных гульняў ты станавіўся ўсё горшым.
Ты спрабаваў абмежаваць час, прызначаны на гульні: пагуляць два, тры разы і вяртацца дадому. Дзе там! Нічога не атрымалася! Як толькі сядаў да камп’ютэра, то немагчыма было цябе адцягнуць ад яго. Урэшце катэгарычна сказаў: «Досыць! Трэба скончыць, трэба спыніць гэта! Далей так не можа працягвацца!». I стрымаў пастанову. Крыху шкада было сябра. Але нічога! Змены адбыліся адразу. 3 кожным днём ты станавіўся ва ўсіх адносінах лепшым. Выправіў адзнакі ў школе, наладзіў добрыя адносіны ў сям’і, і для Пана Бога з’явілася больш часу.
Падумай, хто альбо што робіць цябе горшым? Можа, сябар, які часта ўжывае вульгарныя словы? Можа, сяброўка, якая ведае ўсё аб усіх і перамывае костачкі кожнаму? Можа, забароненыя фільмы, у якіх шмат насілля і прыніжэння годнасці чалавека? Гэта яшчэ не ўсе пытанні. Спіс іх яшчэ вельмі вялікі. Трэба толькі адкрыта на ўсё глядзець.
Калі хочаш увайсці ў жыццё вечнае, зрабі ўсё, каб гэтага дасягнуць! He дазваляй зводзіць сябе на дрэнны шлях! Гэта магчыма толькі тады, калі як мага часцей будзеш прымаць Цела Хрыста.
«Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне».
Мінск. Выдавецтва «Про Хрысто». 2002.