Пошук


Усе звесткі пра жыццё святога Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, мы знаходзім у Евангеллі паводле Мацвея і паводле Лукі. Нягледзячы на тое, што іх зусім няшмат, менавіта Абраннік найсвяцейшай Панны Марыі з’яўляецца адной з найбольш значных постацяў у хрысціянстве. Па прафесіі ён быў цесляром, жыў і працаваў у Назарэце і быў заручаны з Марыяй.

Калі Яна зачала Сына, Юзафу ў сне была аб’яўлена таямніца гэтага Зачацця і даручана місія апекавацца Найсвяцейшай Паннай і Дзіцяткам. Мы бачым Юзафа пры Нараджэнні Збаўцы ў Бэтлеемскай пячоры, падчас Ахвяравання ў святыні, падчас уцёкаў у Егіпет, а таксама ў пілігрымцы ў Ерузалем разам з дванаццацігадовым Езусам і Яго Маці. Гэта апошняя згадка пра святога на старонках Евангелля, з чаго можна зрабіць выснову, што неўзабаве пасля гэтага ён памёр, хоць, магчыма, проста працягваў сціпла жыць дзесь у баку, што было ўласціва яго характару. У наш час вывучэнню асобы і значэння гэтага найсціплейшага са святых у справе адкуплення прысвячаюцца рэгулярныя міжнародныя сімпозіумы. Святы Юзаф быў абвешчаны апекуном Сусветнага Касцёла, а таксама з’яўляецца апекуном паміраючых, нарачоных і працаўнікоў. 1 мая адзначаецца ўспамін св. Юзафа Рамесніка.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа