Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святы Рафал Каліноўскі, святар
Святы Рафал Каліноўскі, святарНарадзіўся 1 верасня 1835 г. у Вільні і на хросце атрымаў імя Юзэф. Ва ўзросце васемнаццаці гадоў паступіў у інжынерную школу ў Пецярбургу, а пасля заканчэння застаўся працаваць у ёй на пасадзе ад’юнкта матэматыкі. Аднак праз нейкі час Юзэф адмовіўся ад выкладчыцкай працы і наняўся на будоўлю чыгункі Курск – Адэса.

Падарваўшы здароўе на гэтай працы, якая вялася ў вельмі цяжкіх умовах, ён пасяліўся ў Брэсце. За ўдзел у студзеньскім паўстанні 1863 г. Юзэф Каліноўскі быў асуджаны на 10 гадоў катаржных працаў у Сібіры. Пасля вызвалення ён спачатку быў выхаваўцам Аўгуста Чартарыскага — нашчадка славутага княскага роду, які пазней стаў святаром-салезіянцам, — а ў 1877 г. уступіў у ордэн кармэлітаў у Грацы (Аўстрыя), прыняўшы манаскае імя Рафал. Праз пяць гадоў ён атрымаў святарскае пасвячэнне і стаў аднавіцелем ордэну кармэлітаў босых у Польшчы, а таксама на нашых землях. Рафал Юзэф Каліноўскі памёр 15 лістапада 1907 г. у Вадавіцах каля Кракава. Папа Ян Павел ІІ кананізаваў яго 17 лістапада 1991 г. у Рыме.

Успамін: 20 лістапада
Адноўлена 15.07.2009 17:29
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.