Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас адвэнтавага чування моладзі ў Мінску

Дарагая моладзь,

я вельмі рады, што маю магчымасць сёння тут, разам з вамі, перажываць падрыхтоўку да святаў Божага Нараджэння. Бачыць у гэтай прыгожай катэдры так шмат маладых людзей — прычына сапраўднай радасці і надзеі для мяне. Радасці — таму што, гледзячы на вас, разумею, што Касцёл у Беларусі сапраўды малады; надзеі — таму што гэты Касцёл жывы, поўны дынамізму і энтузіязму, што гэты Касцёл мае будучыню.

Тэма сёлетняй малітоўнай сустрэчы — «Падрыхтуйце дарогу Пану». Кожная дарога вядзе нас да пэўнай мэты. Мэтай дарогі, якую мы павінны падрыхтаваць для Пана, з’яўлецца сэрца кожнага з нас, бо менавіта там адбываецца спатканне Бога з чалавекам. Бога цікавіць нашае сэрца, бо з сэрца паходзяць усялякія добрыя або злыя ўчынкі, менавіта ў ім нараджаюцца нашыя думкі, у ім прымаюцца самыя важныя рашэнні. Ён жадае зрабіць яго святыняю сваёй прысутнасці, месцам спаткання з намі.

Калі мы сустракаемся з Езусам? Толькі ў канцы жыцця? Не! Кожны дзень мы сустракаемся з Ім. Якім чынам? На малітве. Калі мы молімся,  то сустракаемся з Езусам. Калі прымаем святую Камунію — сустракаемся з Езусам. У святых сакрамэнтах — кожны раз сустракаемся з Езусам. Калі робім добрыя ўчынкі, калі наведваем хворых, калі дапамагаем бедным, калі, забываючы пра ўласны эгаізм, клапоцімся пра іншых, калі дазваляем любіць сябе... ва ўсім гэтым — сустракаемся з Езусам. Жыццёвы шлях асноўваецца на тым, каб ісці наперад, каб спаткаць Езуса. Як прадстаўнік Святога Айца ў вашай краіне заклікаю вас не баяцца гэтых спатканняў, бо Добры Бог менавіта праз іх вядзе кожнага з вас да паўнаты шчасця.

Папа Францішак,  звяртаючыся да маладых валанцёраў,  якія дапамагалі ў правядзенні Сусветных Дзён Моладзі ў бразільскім Рыо-дэ-Жанейра, заклікаў іх быць рашучымі ў супрацоўніцтве з Богам. Думаю, што не памылюся, калі скажу, што тут сабралася актыўная беларуская моладзь, таму магу спакойна гэтыя словы Святога Айца перанакіраваць да вас. «Бог вас кліча прымаць канчатковыя рашэнні, Ён мае асабісты план для кожнага з вас: распазнаць гэты план і адказаць на ўласнае пакліканне — а гэта і ёсць шлях да шчаслівай рэалізацыі самога сябе. Бог кліча кожнага з нас да святасці, жывучы ўласным жыццём, але кожнаму прапануе сваю дарогу. ...

У культуры часовага, рэлятыўнага многія прапаведуюць, што галоўнае — «задавальняць сябе» зараз, што не варта браць на сябе абавязак на ўсё жыццё, выбіраючы «назаўсёды», таму што ніхто не ведае, што будзе заўтра. Я, у сваю чаргу, прашу вас быць аўтэнтычнымі рэвалюцыянерамі, я прашу вас ісці супраць плыні; так, я прашу вас паўстаць супраць гэтай культуры часовага, якая, у рэшце рэшт, лічыць, што вы не ў стане ўзяць на сябе адказнасць, што вы не здольныя па-сапраўднаму любіць. Я веру ў вас, маладыя, і я малюся за вас. Будзьце мужнымі, каб “ісці супраць плыні”. Будзьце мужнымі, каб быць шчаслівымі. ... Не бойцеся таго, аб чым вас просіць Бог! Варта казаць сваё «так» Богу. Бо ў Ім сапраўдная радасць!»

Дарагая моладзь, хачу падзяліцца, што для мяне асабіста адным з праяўленняў гэтай Божай радасці з’яўляецца магчымасць перажываць маё першае Божае Нараджэнне ў Беларусі тут, разам з вамі.

Для мяне гэта новае служэнне, новая краіна, новае аблічча Касцёла, але ёсць і працяг, штосьці нязменнае, аднолькавае заўсёды і ўсюды ва ўсім Свеце — гэта наш Пан, які дорыць самога сябе кожнаму з нас!

Ужо зараз віншую з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння і жадаю, каб сэрца кожнага з вас штодзень станавілася месцам спаткання з Богам.

Адноўлена 18.12.2016 16:27
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Выступленні

30.01 12:53Прамова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас урачыстасці св. Яна Боско ў Мінску
21.01 19:01Прамова Мітрапаліта Кандрусевіча падчас набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў
23.12 16:38Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2016
23.12 11:36Адкрыты ліст Мітрапаліта Кандрусевіча міністру аховы здароўя РБ Васілю Жарко
18.12 16:24Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас адвэнтавага чування моладзі ў Мінску
13.10 17:25Даклад а. Паўла Федаровіча MIC пра заснавальніка супольнасці марыянаў святога Станіслава Папчынскага
10.10 15:00Прывітальнае слова Мітрапаліта Кандрусевіча на адкрыццё III Міжнароднай сустрэчы партнёраў «Карытас» Беларусі
08.10 21:12Слова арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча падчас пленарнага пасяджэння Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы ў Манака пасля зацвярджэння г. Мінска месцам правядзення Пленарнага пасяджэння ў 2017 г.
29.09 14:32Выступленне Мітрапаліта Кандрусевіча на адкрыцці выстаўкі «Свет нябесны на зямлі. Сакральнае мастацтва Беларусі XVII-XXI стагоддзяў» у Мінску
26.08 14:54Прывітальнае слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на адкрыцці навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь, Нясвіжскі край і Эдвард Вайніловіч»