Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Прамова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас урачыстасці св. Яна Боско ў Мінску

28 студзеня, Дон Боско-шоў, парафія Святога Яна Хрысціцеля (Серабранка)

Дарагая моладзь, паважаныя браты і сёстры,
існуе штодзённая святасць многіх мужчын і жанчын, і гэта дае нам надзею. Таму што кожны хрысціянін пакліканы да святасці і святасць заключаецца не ў тым, каб рабіць нейкія незвычайныя рэчы, але ў тым, каб дазволіць дзейнічаць Богу. Гэта сустрэча нашай слабасці з сілай Яго ласкі. Святыя — гэта не супермэны. Яны, як і ўсе мы, гэта людзі, якія перш чым дасягнулі славы нябёсаў, жылі нармальным жыццём, з радасцямі і бедамі, цяжкасцямі і надзеяй. Але ў абліччах, асабліва меншых і пагарджаных, братоў яны бачылі твар Бога і зараз сузіраюць Яго тварам у твар у Яго слаўнай прыгажосці.

На завяршэнне гэтага цудоўнага свята, хачу пакінуць вам думку  Святога Айца, якая, на маю думку, можа быць добрым сінтэзам перажытага і прыгожым планам на будучыню, якая адкрываецца перад намі. Каб дасягнуць святасці, прыклад якой нам дае святы Ян Боско, як і шматлікія святыя салезіянскай сям’і, прыміце некалькі канкрэтных парад ад папы Францішка:

«Па-першае, памятаць, што святасць з’яўляецца шляхам. Гэта азначае, што святасць не дасягаецца раптоўна, але гэта мэта працэсу ўнутранага навяртання кожнага хрысціяніна. Той факт, што святасць з’яўляецца шляхам, таксама кажа нам, што яе нельга ні купіць, ні прадаць, ні падараваць. Гэты шлях асабісты для кожнага чалавека. Святасць — гэта  шлях у прысутнасці Бога, які я павінен прайсці асабіста, ніхто іншы не можа прайсці яго за мяне. Я магу маліцца, каб іншы стаў святым, але шлях ён павінен прайсці сам, а не я. Гэты шлях да святасці патрабуе мужнасці.

Па-другое, святасць з’яўляецца ласкай. Гэта не штосьці, што мы можам зрабіць самастойна. Быць добрым, быць святым, рабіць кожны дзень маленькі крок наперад у хрысціянскім жыцці з’яўляецца Божай ласкай, і мы павінны прасіць аб гэтым з надзеяй і гатоўнасцю прыняць гэтую ласку.

Нарэшце, святасць не вядзе да неймаверных пакутаў, але гэта штодзённы шлях маленькіх навяртанняў. Калі вы здольныя не гаварыць дрэнна пра іншага, вы гатовыя быць залічанымі да ліку святых. Гэта так проста! Я ведаю, што вы ніколі не гаворыце дрэнна пра іншых, не? Маленькія рэчы... Я хачу пакрытыкаваць бліжняга: прыкусі крыху язык. Трошку напухне язык, але ваш дух узрасце ў святасці. Ніякіх надзвычайных пакутаў. Шлях да святасці просты. Не вяртайцеся назад, але заўсёды ідзіце наперад! Адвагі!»

Адноўлена 30.01.2017 12:54
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Выступленні

15.05 15:02Даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на сімпозіуме да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
05.05 15:04Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды ўрачыстасці св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі
02.05 12:53Даклад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на тэму «Узаемадзеянне Касцёла і дзяржавы ў наш час»
13.04 13:51Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас пастырскай сустрэчы ў Вялікі чацвер
30.01 12:53Прамова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас урачыстасці св. Яна Боско ў Мінску
21.01 19:01Прамова Мітрапаліта Кандрусевіча падчас набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў
23.12 16:38Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2016
23.12 11:36Адкрыты ліст Мітрапаліта Кандрусевіча міністру аховы здароўя РБ Васілю Жарко
18.12 16:24Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас адвэнтавага чування моладзі ў Мінску
13.10 17:25Даклад а. Паўла Федаровіча MIC пра заснавальніка супольнасці марыянаў святога Станіслава Папчынскага