Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец заахвоціў біскупаў Бельгіі ўказваць на актуальныя эталоны святасці
Слова Папы
08.05.2010 15:49

Да ўказання ўсёй каталіцкай грамадскасці Бельгіі на актуальныя эталоны святасці заахвоціў Бэнэдыкт XVI біскупаў гэтай краіны, якія прабываюць з візітам ad limina ў Апостальскай Сталіцы. Дадзеная сустрэча, па словах Пантыфіка, з’яўляецца нагодай для ўмацавання лучнасці Касцёла ў Бельгіі са Святым Пасадам.

Папа Бэнэдыкт XVI заўважыў, што за перыяд ад папярэдняга візіту бельгійскіх біскупаў у Рым у Бельгіі яшчэ большую моц набылі негатыўныя з’явы, у тым ліку выклікі, накіраваныя супраць святасці чалавечага жыцця, сужэнства і сям’і. Далучыліся таксама праблемы, выкліканыя эканамічным крызісам, беспрацоўем, сацыяльнай інтэграцыяй імігрантаў і няпростым суіснаваннем розных моўных і культурных супольнасцяў Бельгіі. У гэтым кантэксце Святы Айцец указаў на прыклад св. Даміяна дэ Вэстэр, які прысвяціў сваё жыццё, каб дапамагаць пракажонным, і, заразіўшыся, памёр ва ўзросце 49 гадоў. Пантыфік заклікаў бельгійскіх іерархаў ставіць душпастырам за прыклад гэтага святога і заахвочваць іх наследаваць яго ў святарскім і місіянерскім служэнні. Акрамя гэтага, Папа ўказаў на неабходнасць сур’ёзнага душпастырства пакліканняў.

Бэнэдыкт XVI выказаў удзячнасць усім святарам, якія ахвярна працуюць у сваёй айчыне і на місіях, заахвоціўшы іх да жыцця святога і вернага свайму пакліканню, да прысвячэння сябе Богу і хрысціянскага сведчання.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.