Бэнэдыкт XVІ аб святым Францішку з Асізі: паміж святасцю і радасцю існуе непарыўная сувязь |
Слова Папы |
27.01.2010 16:38 |
Як адзначыў Папа, у 1208 г. будучы святы адчуў пакліканне да ўбогага жыцця прапаведніка, а праз год накіраваўся ў Рым, каб прадставіць папу Інакенцію ІІІ праект новай формы хрысціянскага жыцця. Праект быў адобраны Папам, які адчуў Боскае паходжанне новага руху. Бядак з Асізі, у сваю чаргу, разумеў, што кожная харызма з’яўляецца дарам Духа Святога і таму павінна служыць Касцёлу як містычнаму Целу, і з гэтай прычыны заўсёды дзейнічаў у згодзе з касцёльнымі ўладамі. У гэтым кантэксце Бэнэдыкт XVI заўважыў, што «ў жыцці святых не бывае канфлікту паміж прароцкай харызмай і харызмай улады — калі ж адчуваецца пэўная напружанасць, яны ведаюць, што належыць цярпліва чакаць умяшальніцтва Духа». Святы Айцец асаблівым чынам падкрэсліў ролю св. Францішка ў дыялогу з ісламам. «Узброены толькі верай і асабістай лагоднасцю, ён паспяхова крочыў шляхамі дыялога», — адзначыў Папа. Таксама Пантыфік звярнуўся да тэмы першых гадоў дзейнасці новага ордэна, калі вучні святога засноўвалі кляштары ў розных краінах Еўропы і нават у Марока. У 1219 г. св. Францішак атрымаў дазвол на тое, каб выехаць у Егіпет дзеля размовы з мусульманскім султанам Мелек эль-Камелем і абвяшчэння ў гэтай афрыканскай краіне Евангелля. Па словах Бэнэдыкта XVI, св. Францішак — сапраўдны ўзор для наследавання хрысціянамі і мусульманамі ў сваіх узаемаадносінах, узор кіравання каштоўнасцямі справядлівасці, узаемнай павагі і разумення. |