Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: любоў прыспешвае да дыялогу і супрацоўніцтва
Святы Айцец
09.06.2008 19:17
7 чэрвеня 2008 г. завяршылася пленарная сесія Папскай рады па справах міжрэлігійнага дыялогу. Гэта было першае пасяджэнне Рады ад пачатку пантыфікату Бэнэдыкта XVI.

Святы Айцец падкрэсліў, што менавіта любоў прыспешвае ўсіх вернікаў да дыялогу і супрацоўніцтва. Адначасова яна заахвочвае хрысціянскіх партнёраў дыялогу з вызнаўцамі іншых рэлігій да прапановы, а не навязвання веры ў Хрыста.

Бэнэдыкт XVI падтрымаў намаганні Папскай рады па справах міжрэлігійнага дыялогу, зробленыя для арганізацыі фармацыйных курсаў і праграмаў у гэтым накірунку, асабліва для семінарыстаў і моладзі, якая знаходзіцца на этапе фарміравання. «Трэба падкрэсліць неабходнасць фармацыі тых, хто вядзе міжрэлігійны дыялог. Каб гэты дыялог быў аўтэнтычным, ён павінен быць пілігрымаваннем веры. Як важна, каб тыя, хто яго вядзе, былі добра сфармаваныя ў сваёй веры і былі добра паінфармаваны аб веры іншых!» — падкрэсліў Пантыфік.

Як паведаміў старшыня Папскай рады па справах міжрэлігійнага дыялогу кардынал Жан-Луі Таран, дапамогаю ў такой фамацыі стане дакумент з душпастырскімі рэкамендацыямі для лакальных касцёлаў у шматрэлігійных і шматкультурных грамадствах, падрыхтоўкай якога на дадзеным этапе займаецца Рада.
Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.