Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Папа Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам
Святы Айцец
24.05.2017 13:41

Каля 30 хвілін доўжылася размова сам-насам Святога Айца Францішка з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Як адзначаецца ў паведамленні, апублікаваным прэс-службай Апостальскай сталіцы, з размовы абодвух іерархаў было выказана задавальненне з нагоды добрых двухбаковых стасункаў паміж Апостальскай сталіцай і ЗША, а таксама сумеснай ангажаванасці ў справе жыцця, рэлігійнай свабоды і свабоды сумлення.

Бакі выказалі ўзаемнае жаданне супрацоўнічаць у сферы аховы здароўя, адукацыі і дапамогі мігрантам.

Падчас дыскусіі Св. Айцец і прэзідэнт ЗША абмяняліся думкамі на розныя тэмы, датычныя міжнародных спраў і ўсталявання міру на зямлі праз палітычныя перамовы і міжрэлігійны дыялог, звяртаючы асаблівую ўвагу на сітуацыю на Блізкім Усходзе і абарону хрысціянскіх супольнасцей.



Пазней да Пантыфіка і Дональда Трампа далучыліся таксама члены амерыканскай дэлегацыі: найперш члены сям’і — жонка Меланія, зяць Джарэд Кушнер і дачка Іванка, а таксама прадстаўнікі адміністрацыі на чале з Дзяржсакратаром ЗША Рэксам Цілерсанам.

Усяго ў склад амерыканскай дэлегацыі ўваходзіць 11 чалавек.

Святы Айцец перадаў Дональду Трампу ў дар экзэмпляр свайго паслання да Сусветнага дня міру-2017 на тэму адрачэння ад насілля, энцыкліку Laudato si' і адгартацыю Amoris laetitia. Таксама Пантыфік благаславіў ружанцы, якія былі пасля ўручаны гасцям.

Пасля аўдыенцыі ў Папы Рымскага прэзідэнт ЗША разам з Рэксам Цілерсанам сустрэліся з сакратаром Дзяржсакратарыяту Апостальскай Сталіцы кардыналам П’етро Паралінам. Пасля заканчэння афіцыйнай часткі праграмы амерыканская дэлегацыя наведала Сікстынскую капэлу і Сабор святога Пятра.

(it. radiovaticana.va/kai/cath)




 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
  • 23.06.2017
  • 22.06.2017
  • 21.06.2017
  • 20.06.2017
  • 19.06.2017