Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Папа Францішак сустрэнецца з бежанцамі, якіх прынялі рымскія парафіі
Святы Айцец
19.06.2017 16:05

19 чэрвеня перад цырымоніяй адкрыцця кангрэсу Рымскай дыяцэзіі папа Францішак сустрэнецца з прадстаўнікамі бежанцаў, якія былі прыняты рымскімі парафіямі і манаскімі супольнасцямі пасля яго адмысловага закліку, скіраванага два гады таму. За гэты час у рымскіх супольнасцях прытулак атрымаў 121 вымушаны мігрант.

Сустрэча пройдзе напярэдадні Сусветнага дня бежанцаў, які 20 чэрвеня адзначаецца ва ўсім свеце па ініцыятыве Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Падчас сустрэчы Пантыфіку будзе прадстаўлена дэтальная справаздача пра гасціннасць рымскіх парафій і кляштараў.

На заканчэнне малітвы «Анёл Панскі» 6 верасня 2015 г. Пантыфік звярнуўся да каталіцкіх супольнасцяў ва ўсёй Еўропе з заклікам прыняць па адной сям’і бежанцаў. Дзве сям’і былі прыняты Губернатарам Ватыкана. «Перад абліччам трагедыі дзясяткаў тысяч бежанцаў, якія ўцякаюць ад смерці па прычыне вайны і голаду і знаходзяцца на шляху да надзеі на жыццё, Евангелле кліча нас стаць “блізкімі” да самых малых і пакінутых, даць ім канкрэтную надзею», — заўважыў тады Святы Айцец і нагадаў, што «міласэрнасць Бога распазнаецца праз нашы ўчынкі».

(be.radiovaticana)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
  • 23.06.2017
  • 22.06.2017
  • 21.06.2017
  • 20.06.2017
  • 19.06.2017