Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI пра культ Сэрца Езуса
Святы Айцец
02.06.2008 20:22
Паводле традыцыі чэрвень з’яўляецца месяцам, прысвечаным Сэрцу Езуса — сімвалу хрысціянскай веры, асабліва дарагому як вернікам, так містыкам і тэолагам. Пра гэта Бэнэдыкт XVІ нагадаў 1 чэрвеня 2008 г. падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра ў Рыме. Святы Айцец падкрэсліў, што праз ушанаванне Сэрца Езуса аб'яўляецца «добрая навіна» любові, якая заключае ў сабе таямніцу Уцелаўлення і Адкуплення.

Пасля малітвы Пантыфік удзяліў прысутным сваё пастырскае благаслаўленне, прывітаў вернікаў на некалькіх мовах і пажадаў усім добрага тыдня. Між іншым, Святы Айцец сказаў: «Кожнаму чалавеку неабходны нейкі „цэнтр“ уласнага жыцця — крыніца праўды і дабра, з якой можна было б чэрпаць у зменлівых сітуацыях і штодзённай працы. Кожнаму з нас, калі мы спыняемся на хвіліну, хочацца пачуць біццё не толькі ўласнага сэрца, але і значна глыбейшае пульсаванне годнай даверу прысутнасці, якая ўспрымаецца пачуццём веры і, нягледзячы на гэта, з'яўляецца значна больш рэальнаю — прысутнасці Хрыста, Сэрца свету. Таму я заклікаю кожнага аднавіць у чэрвені сваё набажэнства да Сэрца Езуса, не ігнаруючы таксама традыцыйнай малітвы прысвячэння дня і памятаючы пра інтэнцыі, прапанаваныя мною ўсяму Касцёлу».

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.