Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святы Айцец адкрые пасяджэнне італьянскага епіскапату
Святы Айцец
19.05.2017 13:40

Святы Айцец узначаліць цырымонію адкрыцця 70-й Генеральнай асамблеі Канферэнцыі Біскупаў Італіі. Трохдзённы форум пачнецца 22 мая ў ватыканскай Зале Сінодаў. Папа Францішак прывітае яго ўдзельнікаў, пасля чаго пройдзе размова за закрытымі дзвярыма. Пасяджэнне будзе прысвечана пытанням веры і моладзі.

На наступны дзень, 23 мая, упершыню ў гісторыі італьянскія біскупы змогуць выбраць кандыдатаў на пасаду старшыні свайго епіскапату. У адрозненні ад іншых краін свету, старшыню Канферэнцыі Біскупаў Італіі прызначае сам Пантыфік. Аднак у 2014 г. у статут епіскапату былі ўнесены папраўкі, згодна з якімі іерархі маюць магчымасць выбраць і прадставіць Святому Айцу трох кандыдатаў.

Апошнія дзесяць гадоў Канферэнцыю Біскупаў Італіі ўзначальваў 74-гадовы арцыбіскуп Генуі кардынал Анджэла Баньяска. Ён быў прызначаны на гэту пасаду Бэнэдыктам XVI і займаў яе на працягу двух тэрмінаў: з 2007 па 2012 гг. і з 2012 па 2017 гг. Кардынал Баньяска з’яўляецца таксама старшынёй Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы.

Італьянскі епіскапат быў створаны ў 1952 г. у Фларэнцыі. Ён з’яўляецца самым вялікім у свеце і налічвае каля 400 іерархаў.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
  • 25.06.2017
  • 24.06.2017
  • 23.06.2017
  • 22.06.2017
  • 21.06.2017