Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт XVI распавёў пра сваіх любімых святых
Святы Айцец
30.08.2016 15:19

Пасля свайго сыходу ў адстаўку ў 2013 годзе Папа Бэнэдыкт XVI зрэдку даваў інтэрв'ю. Гэтым разам Пантыфік на пенсіі распавёў італьянскай газеце «La Reppublica» пра святых, якія былі для яго арыенцірамі на жыццёвым шляху.

Бэнэдыкт XVI расказаў, што ў сваім жыцці «амаль вымушаны быў аддаць сябе ў рукі Бога, даверыцца Езусу, з якім адчуваю ўсё больш блізкае сяброўства». Таксама Папа сказаў пра вялікую падтрымку з боку Божай Маці, асабліва падчас чытання Ружанца і візітаў у марыйныя санктуарыі.

Сваімі настаўнікамі ў справе Святога Духа Бэнэдыкт XVI назваў святога Аўгустына і святога Банавентуру.

Таксама Пантыфік на пенсіі назваў дарагімі для сябе святога Бэнэдыкта, у гонар якога абраў імя на Святым Пасадзе, і святога Францішка Асізкага, які «першым адчуў, што сусвет — люстэрка стваральнай любові Бога, ад якога мы пайшлі і да якога мы ідзём».

Сatholicnewsagency.com (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.